Грамадства
Пенсіі па ўзросце павысяцца з 1 мая прыкладна на 6 працэнтаў - Мінпрацы
Прапанова аб павышэнні пенсій па ўзросце з 1 мая бягучага года прадугледжвае рост прыкладна на 6 працэнтаў. Аб гэтым заявіла ў эфіры тэлеканала АНТ міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, каменціруючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
«Як у міністэрства, у нас шматвектарны напрамак работы. Перш за ўсё гэта ўзровень заработнай платы, дастойныя рабочыя месцы. Другі напрамак - людзі пажылога ўзросту: узровень іх жыцця і інш.», - сказала Ірына Касцевіч.
Больш за 300 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
У дзень рэспубліканскага суботніка – 20 красавіка – больш за 300 тыс. жыхароў Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел у работах па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў і на працоўных месцах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Магілёве ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка зменяць графік работы грамадскага транспарту
У Магілёве ў сувязі з правядзеннем 20 красавіка рэспубліканскага суботніка ўнесены змяненні ў графік працы грамадскага транспарту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.
Аўтобусы № № 38, 39, 40 будуць курсіраваць па графіку будняга дня. Астатнія аўтобусы выйдуць на маршруты па графіку выхаднога дня. Дадатковыя адзінкі транспарту выдзеляць на аўтобусныя маршруты № 4, 24 – па тры машыны, № № 9, 10 – па дзве, № № 11, 20, 30 – па адной. Акрамя таго, на рэйсы ў ранішнія гадзіны «пік» выйдуць аўтобусы № № 15, 17, 43.
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання за 2018 год. Пераможцаў спаборніцтва ўзнагародзяць падчас чарговай адзінаццатай сесіі абласнога Савета дэпутатаў, якая адбудзецца 24 красавіка.
У Магілёве стартавалі сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў устойлівага развіцця вобласці
У Магілёве сёння стартавалі сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Першым блокам, над якім працавалі эксперты, сталі эканоміка, малы і сярэдні бізнес.
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 25 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 у Лядовым палацы (вул. Гагарына,1), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Магілёў прыме адборачны турнір па кіберспорце «Бітва гарадоў» 28 красавіка
Чарговы адборачны тур спаборніцтваў па кіберспорце «Бітва гарадоў» па Dota 2 адбудзецца ў Магілёве 28 красавіка, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі кіберспорту.
Адміністрацыя Прэзідэнта 16-18 красавіка працягне маніторынг работы па выніках «Вялікай размовы»
Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 16-18 красавіка. Прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правераць, як мясцовыя ўлады разглядаюць і вырашаюць пытанні, якія жыхары раёнаў накіравалі ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва падчас акцыі «пытанне Прэзідэнту» пры падрыхтоўцы і правядзенні «Вялікай размовы з Прэзідэнтам».
У Магілёве з 17 па 25 красавіка правядуць сустрэчы тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці
У Магілёве з 17 па 25 красавіка пройдзе шэраг рабочых сустрэч тэматычных груп па дэталёвым аналізе напрамкаў, якія маюць высокую значнасць для ўстойлівага развіцця вобласці. Абмеркаванні адбудуцца ў канферэнц-зале Магілёўскага абласнога ўпраўлення ФСАН (зав. Круты 2-і, д. 1).
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 20 красавіка. Адпаведнае рашэнне замацавана ў пастанове Савета міністраў нумар 231 ад 10 красавіка 2019 года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас акцыі «Чысты вадаём»
Берагавыя лініі вадаёмаў Магілёўскай вобласці прывядуць у парадак падчас рэспубліканскай акцыі «Чысты вадаём». Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыйнай структуры дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».
Акцыя стартавала сёння і працягнецца да 19 красавіка. Яна ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя
Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя. Праект накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, паведаміў сёння, прадстаўляючы дакумент дэпутатам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
У Магілёве правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці
У горадзе на Дняпры 10 красавіка правядуць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці. Спецыялістаў з суседняга рэгіёна азнаёмяць з сістэмай і асаблівасцямі арганізацыі ідэалагічнай работы на Магілёўшчыне.
КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі
КДК Магілёўскай вобласці выяўляе негатыўныя факты ў сферы навядзення парадку на зямлі. На працягу месяца сумесна з УДФР Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці ў 19 раёнах быў праведзены маніторынг 57 жывёлагадоўчых аб’ектаў і 32 мехдвароў у 34 сельгасарганізацыях.
Практычна ўсюды выяўленыя недахопы і парушэнні, па якіх аформлены пацвярджальныя фотаматэрыялы. Па ўсіх недаглядах прадстаўнікам мясцовых органаў улады, у тым ліку аблвыканкаму, і кіраўнікам арганізацый аператыўна ўнесены прапановы па вырашэнні існуючых праблем.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц запатрабаваў прывесці ўсе населеныя пункты рэгіёна ў належны парадак
Навесці належны парадак у гарадах і населеных пунктах рэгіёна– такую задачу паставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у ходзе відэаканферэнцыі са старшынямі гарадскіх, раённых выканкамаў і мясцовых Саветаў дэпутатаў.
«Прафтур-2019»: у Магілёве прэзентавалі турыстычныя і сэрвісныя паслугі прафсаюзнага тураператара
У Магілёве прайшоў прафсаюзны турыстычны форум «Прафтур-2019». Маштабная падзея адбылася на базе гасцінічнага комплексу «Турыст». Тут прэзентавалі новыя турыстычныя і сэрвісныя паслугі прафсаюзнага тураператара, анансавалі экскурсійныя туры сезона 2019 года з удзелам прадстаўнікоў фірмаў-партнёраў і кампаній, якія прымаюць з краін блізкага і далёкага замежжа.
Гарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 6 красавіка
Гарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 6 красавіка, паведамілі ў гарвыканкаме.
Прадпрыемствы горада прывядуць у належны санітарны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі. Будзе арганізавана санітарная ўборка на аб’ектах ведамаснага жыллёвага фонду, унутрыдамавых тэрыторыях, будаўнічых пляцоўках.
«Мы запрашаем магілёўцаў прыняць удзел у мерапрыемстве, – адзначылі суразмоўцы. – Разлічваем, што да навядзення чысціні і парадку на гарадскіх вуліцах, лесапаркавых зонах, пляжах і месцах адпачынку падключыцца моладзь».
Алею сямейных дрэў закладуць у Магілёве 6 красавіка
Алею сямейных дрэў закладуць у Магілёве 6 красавіка. Пра гэта паведаміла першы сакратар гарадскога камітэта ГА «БРСМ» Вікторыя Цыганова.
Высадка алеі запланавана на пляцоўцы справа ад парку атракцыёнаў. На мерапрыемства будуць запрошаны 16 сем’яў, якія пражываюць у абласным цэнтры. У іх ліку сям’я Мярзловых, якая стала фіналістам рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх сем’яў «Шчаслівыя разам», і найлепшая шматдзетная сям’я вобласці – Нікалаевы.
Устаноўлены медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Устаноўлены юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адпаведны ўказ нумар 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Турыстам і заўзятарам II Еўрапейскіх гульняў у Мінску гатовыя прапанаваць у гасцініцах да 2 тыс. нумароў
Каля 2 тыс. нумароў у гасцініцах і хостэлах змогуць прыняць турыстаў і заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў, з суб’ектамі гаспадарання падпісаны мемарандум аб стрымліванні тарыфаў на паслугі, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Бясплатныя экскурсіі па Магілёўскай вобласці пройдуць 13-14 красавіка
Бясплатныя экскурсіі па Магілёўскай вобласці пройдуць 13-14 красавіка падчас «Фэсту экскурсаводаў-2019». Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 9 красавіка
«Кірмаш вакансій» адбудзецца ў Магілёве 9 красавіка. Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 13.00 у культурна-спартыўным цэнтры Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі (вул. Першамайская, 117), паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмацніла кантроль за сельгастэхнікай
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмацніла кантроль за сельгастэхнікай. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магаблвыканкама.
У Магілёве падтрымаюць акцыяй «Адкрытае сэрца» сусветны дзень інфармавання аб аўтызме
Сусветны дзень інфармавання аб аўтызме, які з 2007 года адзначаецца ва ўсім свеце 2 красавіка, у Магілёве падтрымаюць акцыяй «Адкрытае сэрца». Яна адбудзецца ў 11.00 у гандлёвым цэнтры «Парк Сіці».
Галоўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі да праблем, з якімі сутыкаюцца сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам. Дарэчы, у нашай вобласці такіх сем’яў 98.
Каля прадпрыемстваў «Кронаспан» і «Омск Карбон Магілёў» ствараюць загараджальную зялёную зону
Каля тысячы лісцяных дрэў на працягу тыдня высадзяць для стварэння загараджальнай зялёнай зоны на тэрыторыі прылеглай да ЗТАА «Кронаспан ОСБ» і ЗТАА«Омск Карбон Магілёў». У мерапрыемстве бяруць удзел адміністрацыя СЭЗ «Магілёў», гарадская арганізацыя ГА БРСМ, работнікі Вільчыцкага лясніцтва і названых прадпрыемстваў.
У Магілёве 4 красавіка правядуць тэмпературныя выпрабаванні цеплавых сетак: магчымыя парушэнні працы сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння
У Магілёве 4 красавіка правядуць тэмпературныя выпрабаванні цеплавых сетак. У сувязі з гэтым магчымыя парушэнні працы сістэм ацяплення і гарачага водазабеспячэння, паведамілі ў філіяле «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
Выпрабаванні пройдуць у раёне вуліц: Сіманава, Куцепава, Габраўская, Астроўскага, Пушкінская, Фаціна, Златавустаўскага, Грышына, 30 гадоў Перамогі, Крупскай (па жылым доме №103), Ленінская, Піянерская, Першамайская, Дзяржынскага, праспектаў Шміта, Дзімітрава, Віцебскі, Міра (да гасцініцы «Магілёў»), мікрараёна «Юбілейны», пасёлка «Усход».
Працоўная акцыя па пасадцы дрэў на ўчастку СЭЗ «Магілёў» №4 адбудзецца 30 сакавіка
Працоўная акцыя па пасадцы дрэў на ўчастку СЭЗ «Магілёў» №4 адбудзецца 30 сакавіка з 10.00 да 14.00. Азеляненне ўказанай тэрыторыі ў перспектыве акажа станоўчае ўздзеянне на экасістэму паўднёвага раёна абласнога цэнтра.
Падчас акцыі, якая стане часткай агульнарэспубліканскага праекта «За справу!», уздоўж Гомельскай шашы і прылеглых да прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны (ЗТАА «Кронаспан ОСБ» і ЗТАА «Омск Карбон Магілёў») тэрыторыях высадзяць лісцяныя пароды дрэў вышынёй больш за 2 м.
Аднаразовая матэрыяльная дапамога будзе выплачана да 75-годдзя вызвалення Беларусі
Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і асобныя катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, атрымаюць матэрыяльную дапамогу ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 118 "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі", які 28 сакавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Матэрыяльная дапамога ў памеры Br2 тыс. будзе аказана Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеней, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Абласны двухдзённы семінар для спецыялістаў, якія знаходзяцца ў рэзерве кіруючых кадраў, праходзіць у Магілёве
Абласны двухдзённы семінар для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на пасады намеснікаў старшыняў гаррайвыканкамаў, кіраўнікоў адміністрацый раёнаў у гарадах па сацыяльных пытаннях, начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзелаў (сектараў) ідэалагічнай работы і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, адміністрацый раёнаў у гарадах, праходзіць у Магілёве.
У Магілёўскай вобласці стартавала Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!»
У Магілёўскай вобласці стартавала Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Мерапрыемствы працягнуцца да 5 красавіка і будуць накіраваны на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму як падчас вясновых канікул, так і ў пачатку новай навучальнай чвэрці.
Переводчик