Высадка дрэў, знос старых пабудоў, уборка вуліц: у Магілёве прайшоў суботнік
Высадка дрэў у парку Падміколле, знос старых пабудоў і ўборка вуліц і прылеглых тэрыторый – у Магілёве прайшоў гарадскі суботнік
Алея Міру з’явілася на аднайменным праспекце ў Магілёве
Алея Міру з’явілася на аднайменным праспекце ў Магілёве. Ініцыятарам добраўпарадкавання стала МТРК «Мір».
Абласны семінар-нарада па пытаннях карэкціроўкі Выбарчага кодэкса прайшоў у Магілёве
Пытанні маючай адбыцца карэкціроўкі Выбарчага кодэкса у выніку рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь абмеркавалі на абласным семінары-нарадзе, які адбыўся сёння ў Магаблвыканкаме.
Магілёўская вобласць заняла трэцяе месца па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах
У Беларусі падвялі вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Магілёўская вобласць заняла трэцяе месца, як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Як расказалі суразмоўцы, ад нашага рэгіёна ў алімпіядах прынялі ўдзел 210 вучняў. Пераможцамі сталі 90 удзельнікаў. Дыпломамі I ступені ўзнагароджана 18 чалавек, 33 – удастоены дыпломаў II і 39 – III ступені. Акрамя таго, па рашэнні журы 10 удзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны пахвальным водгукам за выніковы ўдзел.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці занялі 2 каманднае месца XV Рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон»
Падвядзенне вынікаў заключнага этапу XV Рэспубліканскага конкурсу праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон», а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання прызёраў і ўдзельнікаў конкурсу адбыліся ў Брэсце. Па выніках спаборніцтваў навучэнцы Прыдняпроўскага краю занялі 2 агульнакаманднае месца, заваяваўшы 6 дыпломаў, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскай вобласці.
Прамая тэлефонная лінія па пытанні «Парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы» адбудзецца 11 красавіка
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 11 красавіка з 10.00 да 11.00 будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па пытанні «Парадак правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы». На пытанні адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Вольга Рыгораўна Лібак па тэлефоне (80222) 71 29 89. Ред.
Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы Беларусі і Расіі прайшло сёння ў Магілёве
Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы Беларусі і Расіі адбылося сёння ў Магілёве. У межах дзелавога візіту ў абласным выканаўчым камітэце таксама адбылася сустрэча дэлегатаў са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.
Пазнавальныя канікулы: для юных магіляўчан, якія адпачываюць у прышкольных лагерах, арганізавалі тэматычныя дні
Адпачыць, набрацца сіл і даведацца нямала новага змогуць юныя магіляўчане, якія на вясновых канікулах наведваюць прышкольныя лагеры. У межах гарадской акцыі «Бяспечныя канікулы – на карысць!» кожны дзень у лагеры прысвечаны асобнай тэме: прававым ведам, дарожнай бяспецы, бяспечным паводзінам у інтэрнэце, спорту і турызму… 31 сакавіка хлопцы і дзяўчаты правядуць пад дэвізам «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», 1 красавіка іх чакае дзень пазітыву, 2 красавіка стане днём сямейнага адпачынку.
БЧ часова змяніла расклад цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск
Беларуская чыгунка часова змяніла графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. «Цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 879/880 у паведамленні Магілёў–Салігорск–Магілёў будуць адменены 7, 14, 21 і 28 красавіка. Таксама ў названыя даты шэраг цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы-Салігорск будзе прытрымлівацца змененым маршрутам і раскладам», – адзначылі на прадпрыемстве. Больш падрабязную інфармацыю аб зменах у раскладзе цягнікоў можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.
Агульнагарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 16 красавіка
Агульнагарадскі суботнік пройдзе ў Магілёве 16 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. «Агульнагарадское мерапрыемства стане часткай месячніка па навядзенні парадку ў горадзе, які стартаваў 25 сакавіка і працягнецца да 24 красавіка», – расказалі ў гарвыканкаме.
Сем дзяўчат-курсантаў Магілёўскага інстытута МУС паспрачаюцца за званне «Сапраўдная лэдзі»
На шляху да запаветнага тытула ім трэба пераадолець некалькі тураў. Адкрые праграму «Візітная картка». Затым прыгажуні пакажуць сябе ў «Фольк-дэфіле» і дэфіле ў вячэрніх сукенках. Не абыдзецца і без традыцыйнага інтэлектуальнага конкурсу – гэтым разам пад назвай «Ведай гісторыю сваёй краіны!». Яркім абяцае быць і творчы тур. У склад журы ўвойдуць медыйныя персоны Магілёва. Спонсарамі выступяць грамадскія і камерцыйныя арганізацыі.
Выязны прыём грамадзян правядзе 29 сакавіка ў Клічаўскім раёне старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
У Клічаўскім раённым выканаўчым камітэце 29 сакавіка з 10.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80223) 67 92 95, (80223) 67 89 51. Ред.
Больш за 260 школьных лагераў будуць працаваць у Магілёўскай вобласці падчас вясновых канікул
На базе ўстаноў адукацыі Магілёўскай вобласці ў перыяд вясновых школьных канікул будзе працаваць 266 лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх плануецца аздаравіць больш за 6200 школьнікаў. Школьныя лагеры будуць працаваць 6 дзён: з 28 сакавіка па 2 красавіка.
У Бабруйску пры пажары загінуў інвалід 3-й групы
Сем пажараў адбылося за суткі ў Магілёўскай вобласці, адзін чалавек загінуў. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Трагедыя адбылася сёння ноччу. У службу МНС патэлефанавалі жыхары дзевяціпавярховага жылога дома па праспекце Будаўнікоў у Бабруйску і паведамілі пра пажар. На лесвічнай пляцоўцы другога паверха было шчыльнае задымленне. Гарэла аднапакаёвая кватэра, якая належыць 58-гадоваму адзінокаму інваліду 3-й групы. Гаспадар жылля быў знойдзены ў непрытомным стане.
У Магілёве аб’явілі конкурс на стварэнне макета Траецкай царквы
У Магілёве аб’явілі конкурс на стварэнне макета Траецкай царквы. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама. Конкурс макетаў прымеркаваны да святкавання 755-годдзя горада Магілёва, Года гістарычнай памяці і праводзіцца ў межах рэспубліканскай маладзёжнай акцыі БРСМ «Аднаўленне святынь Беларусі». Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і творчыя калектывы арганізацый.
Урачысты пленум, прымеркаваны да 35-годдзя абласной арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, прайшоў у Магілёве
Урачысты пленум, прымеркаваны да 35-годдзя абласной арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, прайшоў у Магілёве.
У Магілёўскай вобласці з 22 па 30 сакавіка пройдуць электронныя кірмашы вакансій
У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій. Саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Кірмашы вакансій будуць праводзіцца: 22 сакавіка з 10.00 да 12.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама.
У Магілёве адсвяткавалі гадавіну адукацыі абласнога АМАПа
У адпаведнасці з загадам МУС Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 1994 года № 254 на базе роты спецыяльнага прызначэння 16 сакавіка 1995 года быў утвораны атрад міліцыі асаблівага прызначэння УУС Магілёўскага аблвыканкама. Начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня наведаў атрад, каб павіншаваць асабісты склад са знамянальнай датай. Падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання кіраўнік міліцыі Магілёўшчыны адзначыў, што ў атрадах міліцыі асаблівага прызначэння заўсёды праходзілі і праходзяць службу прафесіяналы сваёй справы, стойкія перад любымі цяжкасцямі.
У Магілёўскай вобласці дадзены старт новаму экскурсійнаму туру «Гістарычны ваяж па Магілёўшчыне», які прысвечаны Году гістарычнай памяці
У Магілёўскай вобласці дадзены старт новаму экскурсійнаму туру «Гістарычны ваяж па Магілёўшчыне», які прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Патрыятычная акцыя «Гісторыя нашай Канстытуцыі» пройдзе ў Магілёўскай вобласці
Патрыятычную акцыю «Гісторыя нашай Канстытуцыі» правядзе 15 сакавіка Магілёўская абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміў старшыня грамадскай структуры Павел Жуйкоў.
Работнік МНС у вольны ад службы час выратаваў на пажары чалавека
У нядзелю, 13 сакавіка, а 12.10 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме на вуліцы Курака ў Магілёве. Выклікаў ратавальнікаў Яраслаў Ветраў, галоўны спецыяліст аддзела маркетынгу, дагаворнай працы і рэчавага забеспячэння Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, які жыве ў суседнім пад’ездзе.
Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!» з уручэннем пашпартоў пройдзе ў Магілёве 15 сакавіка
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка, на Магілёўшчыне пройдзе Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У продажы з’явілася новае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
У рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці паступіла новае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Набыць яго можна без гандлёвай нацэнкі па безнаяўным разліку і за наяўныя па адрасе: г. Магілёў, вул. Дзяржынскага, 9. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 76-92-42, 76-92-66. З панядзелка выданне з’явіцца ў продажы ў гандлёвых кропках ААТ «Магілёўсаюздрук».
Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск зменіцца праз рамонт моста
Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы–Салігорск зменіцца ў сакавіку ў сувязі з рамонтам чыгуначнага моста. На ўчастку Асіповічы–Салігорск 17, 24 і 31 сакавіка будуць адменены цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа №879/880 на напрамку Магілёў–Салігорск–Магілёў. Таксама ў названыя даты некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастку Асіповічы–Салігорск будуць прытрымлівацца змененых маршрутаў і раскладу. БЧ просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да гэтых абставінаў і ўлічваць іх пры планаванні паездак.
У Магілёўскай вобласці з 15 па 18 сакавіка пройдуць электронныя кірмашы вакансій
У Магілёўскай вобласці на наступным тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій. Саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага часу, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. Кірмашы вакансій будуць праводзіцца: 15 сакавіка з 09.00 да 10.00 – упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Краснапольскага райвыканкама.
Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў 16 сакавіка правядзе прыём грамадзян у Крычаўскім райвыканкаме
Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Уладзіміравіч Кубракоў правядзе прыём грамадзян 16 сакавіка ў памяшканні Крычаўскага райвыканкама па адрасе г. Крычаў, вул. Савецкая, 51. Прыём пачнецца а 10:00 па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца па тэлефоне: 8 02241 34745. Запіс заканчваецца за тры дні да правядзення прыёму грамадзян. Рэд.
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць 10 14 сакавіка ў Магілёўскай вобласці
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці будуць працаваць з 10 па 14 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Фіксаваць парушэнні хуткаснага рэжыму датчыкі пачнуць 10 сакавіка. Так, з 8.00 да 19.00 іх установяць ў Магілёве па пр. Пушкінскім у раёне дома № 7 і на вул. Чалюскінцаў у раёне дома № 65 (60 км/г). З 9.00 да 18.00 хуткасныя абмежаванні будуць дзейнічаць на 228‑м км аўтадарогі М8 (90 і 70 км/г).
Адзіная ў рэспубліцы абласная аграпрамысловая газета «Зямля і людзі» адзначае 30-годдзе
Першы нумар газеты выйшаў 5 сакавіка 1992 года. Рашэнне «Аб грамадска-палітычнай і аграпрамысловай газеце “Зямля і людзі”» было прынята выканаўчым камітэтам Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў. Першым рэдактарам быў прызначаны дасведчаны журналіст Уладзімір Далькоў. У 1994 годзе газету ўзначаліў Уладзімір Зюзькевіч. З 2003 года галоўным рэдактарам з’яўляецца Уладзімір Капуза:
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама стала найлепшым у рэспубліцы
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама стала найлепшым у рэспубліцы сярод структурных падраздзяленняў абласных (і Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі па выніках працы за 2021 год. Пра гэта паведамілі падчас правядзення пасяджэнні калегіі ведамства.
У Магілёўскай вобласці прадстаўленне рэспандэнтамі статсправаздач у рэжыме анлайн склала 80%
Адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці з удзелам першага намесніка старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алены Кухарэвіч, паведамілі ва ўстанове. Начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Марозава далажыла аб выніках выканання пастаўленых перад тэрытарыяльным падраздзяленнем задач у 2021 годзе і аб асноўных напрамках дзейнасці на 2022 год.