Рэгіёны
У Касцюковіцкім раёне закладуць лясны гадавальнік прадукцыйнасцю 5,5 млн саджанцаў на год
У Касцюковіцкім раёне закладуць лясны гадавальнік прадукцыйнасцю 5,5 млн саджанцаў на год. Пра гэта расказаў дырэктар лесагаспадарчай установы Міхаіл Касмачоў.
У храм пасёлка Туголіца Бабруйскага раёна прывязуць святыні з Грузіі
Шапачка святога прападобнага Гаўрыіла Ургебадзэ, крыж, які ён насіў, часцінка пахавальнай дошкі і часцінка мошчаў архімандрыта Грузінскай праваслаўнай царквы будуць выстаўлены ў храме ў гонар прападобнага Сяргея Раданежскага ў пасёлку Туголіца Бабруйскага раёна. Іх даставяць сюды 2 снежня па благаславенні епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, пакінуць храм святыні пасля нядзельнай літургіі 5 снежня.
Шклоўскі «Спартак» дапамог дзіцячаму садку (відэа)
Шклоўская папяровая фабрыка «Спартак» аказала шэфскую дапамогу дзіцячаму саду № 7. Малым падарылі новую мэблю, а таксама забяспечылі дашкольную ўстанову агароднінай на ўвесь халодны сезон.
У Слаўгарадзе плануюць стварыць мемарыяльны комплекс, які раскажа аб ваеннай гісторыі раёна
Папярэдне вызначана, што месцам для новага аб’екта стане гарадскі парк, дзе знаходзіцца брацкая магіла воінаў Чырвонай арміі, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У раённым цэнтры чатыры воінскія пахаванні, а самае шматлікае размешчана якраз у гарадскім парку. Падчас урачыстай цырымоніі 25 лістапада гэтага года, прысвечанай 78-й гадавіне вызвалення Слаўгарадскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у брацкую магілу перапахавалі 15 чырвонаармейцаў. Цяпер тут знаходзіцца прах 906 герояў. Гэтая брацкая магіла сумешчана з помнікам землякам – на фронце загінула 278 чалавек.
Максім Рыжанкоў: трэба больш актыўна развіваць прадпрыемствы малых гарадоў
Развіццё малых гарадоў – важная задача на найбліжэйшую пяцігодку. Для таго каб такія тэрыторыі расцвіталі, стаўку трэба рабіць у ліку іншага на абнаўленне прадпрыемстваў. У Слаўгарадскім раёне ёсць такія прыклады. На ВТУП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад» мадэрнізуюць вытворчасць мёду. Дакладней, укараняюць новую групу прадукцыі. Тут ужо ўстаноўлена абсталяванне новай лініі па вытворчасці жавальнага мармеладу і цукерак. З ходам мадэрнізацыі прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Абноўленую АЗС адкрылі на Чавускай трасе. Відэа
Абноўленую аўтазаправачную станцыю адкрылі на Чавускай трасе. Прадпрыемства «Беларуснафта Магілёўаблнафтапрадукт» за кароткі тэрмін правяло рэканструкцыю сваёй АЗС.
Зараз гэта сучасны аб’ект прыдарожнага сэрвісу, куды едуць не толькі за палівам для машыны. Тут можна адпачыць і набыць усё неабходнае для камфортнай і бяспечнай дарогі.
У Слаўгарадзе да 78-й гадавіны вызвалення раёна прымеркавалі выставу
Фатаграфіі Герояў Савецкага Саюза, ветэранаў Вялікай Айчыннай, дакументы, лісты з фронту, асабістыя рэчы: шлем танкіста, салдацкая каска, пляшка. У Слаўгарадскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Слаўгарадчына: гісторыя і сучаснасць», прымеркаваная да 78-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Фруктовы сад з’явіўся на тэрыторыі Расцянскага дома-інтэрната
Фруктовы сад з’явіўся на тэрыторыі Расцянскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Электрадом будуюць у Клічаве. Відэа
У Клічаве зараз робяць унутранае аздабленне новага дома. Ён будзе ацяпляцца з дапамогай электрычнай энергіі.
Усяго 2 212 новых кватэр за 9 месяцаў 2021 года пабудавалі ў Магілёўскай вобласці. Чацвёртая частка жылых метраў уведзена для шматдзетных сем’яў.
ТРК «Магілёў»
У Чэрыкаве пры райветстанцыі неўзабаве запрацуе гасцініца для хатніх гадаванцаў
У Чэрыкаве пры райветстанцыі неўзабаве запрацуе гасцініца для хатніх гадаванцаў. Пад рэалізацыю мясцовай ініцыятывы Банк развіцця вылучыў 5000 еўра на рамонт памяшкання і закупку абсталявання. Галоўны ветурач Кацярына Лаберка ўпэўнена, што новая паслуга будзе запатрабавана ў райцэнтры:
У аграгарадкі Чавускага раёна прыйдзе чыстая вада
На днях жыхароў Радамлі і Каменкі Чавускага раёна парадавалі: па падпраграме «Чыстая вада» тут адкрыліся станцыі абезжалезвання. Неабходнасць у будаўніцтве была выклікана тым, што ў гэтых аграгарадках у пітной вадзе выяўлена перавышэнне нормы ўтрымання жалеза і вяскоўцам даводзілася яе кіпяціць, каб пазбавіцца ад асадка і паху.
Начальнік водаправодна-каналізацыйнага ўчастка Чавускага раёна філіяла «Магілёўскі водаканал» Васіль Ларчанка адзначыў, што станцыя ў Радамлі даводзіць якасць пітной вады да нарматыўных паказчыкаў:
Вынікі і перспектывы сеткавага ўзаемадзеяння рэгіёнаў абмеркавалі ў Слаўгарадзе
Вынікі і перспектывы сеткавага ўзаемадзеяння пяці раёнаў Магілёўскай вобласці абмеркавалі падчас трэцяга рэгіянальнага форума, які прайшоў у Слаўгарадзе. Пра гэта паведаміла каардынатар праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» Ірына Марціновіч.
У Клімавіцкім раёне эксперт-крыміналіст выцягнуў з балота сяльчанку, якая заблудзілася ў лесе
У Клімавіцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара вёскі Звянчатка: знікла яго 61-гадовая маці. Яна пайшла на працу напярэдадні раніцай і не вярнулася.
Новы яблыневы сад заклалі ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага». Відэа
Закладка новага інтэнсіўнага саду ідзе ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» ў Кіраўскім раёне. На 5 гектарах высаджваюць 7,5 тысяч яблынь.
Новую дарогу адкрылі ў Клічаўскім раёне (відэа)
У Клічаўскім раёне ўрачыста адкрылі новую дарогу да аграгарадка Новыя Максімавічы. Больш за 9 кіламетраў асфальту замест старой гравійкі дазволіць мясцовым жыхарам хутчэй дабірацца да райцэнтра.
Ключы ад новых кватэр у Клімавічах атрымалі шматдзетныя сем’і і маладыя спецыялісты
40-кватэрны дом сёння ўрачыста ўвялі ў эксплуатацыю ў Клімавічах. Напярэдадні даты 7 лістапада традыцыйна беларусы атрымліваюць падарункі. Галоўныя госці на святочным мерапрыемстве – навасельцы. Адзінаццаць кватэр у новабудоўлі – для шматдзетных сем’яў.
Таматы, трусы, цацаркі: у школе Магілёўскага раёна адкрываецца «Жывая лабараторыя»
Унікальная школьная лабараторыя будзе працаваць у аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна.
Да канца 2025 года ў Клічаве плануюць увесці 5 арэндных дамоў для маладых спецыялістаў
У Клічаве плануюць пабудаваць 5 арэндных 12-кватэрных жылых дамоў для маладых спецыялістаў. Аб’екты будуць уведзены ў раённым цэнтры да канца 2025 года, расказаў намеснік старшыні Клічаўскага райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Канстанцін Чарных.
У Асіповіцкай гімназіі адбылося прысвячэнне ў вучні прававога класа
Сёлета ў Асіповіцкай гімназіі з’явіўся клас прававой накіраванасці, створаны пад эгідай упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Таццяна Старасотнікава.
На днях адбылося ўрачыстае пасвячэнне ў вучні прававога класа. «14 дзесяцікласнікаў далі клятву годна і з гонарам несці званне гімназіста прававога класа, добра вучыцца і імкнуцца быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны», – адзначыла Таццяна Старасотнікава.
У Крычаве талакой пабудавалі дзіцячую пляцоўку. Відэа
У Крычаве ў прыватным сектары мікразоны «Піянерская», дзе жыве больш за дзве тысячы чалавек, усе разам пабудавалі дзіцячую пляцоўку. Жыхары прынялі ўдзел рублём, фінансава ім дапамагла абласная асацыяцыя дэпутатаў, мясцовыя камунальнікі – працай, а моладзевы парламент – азеляненнем.
Прыём грамадзян у Круглым правёў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка
Пытанні выканання працоўнага і зямельнага заканадаўства, калектыўная просьба не закрываць ФАП у адной з вёсак раёна былі агучаны сёння падчас прыёму грамадзян намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам у Круглянскім райвыканкаме.
Першай да яго звярнулася жыхарка аграгарадка Цяцерына са скаргай на неабгрунтаванае звальненне. Зараз ідзе судовае разбіральніцтва з гэтай нагоды. Праверку праводзіла і пракуратура раёна. Валерый Анатольевіч даручыў дадаткова разабрацца ў дадзеным пытанні.
Праваслаўны храм асвятлілі ў Віркаве Клічаўскага раёна. Відэа
Праваслаўны храм у клічаўскай вёсцы Віркаў быў разбураны ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. 20 гадоў таму яго адрадзілі. І цяпер ён набыў новае аблічча.
Мецэнатам стаў ураджэнец вёскі. Рэстаўрацыя будынка працягвалася паўтара года. Над сценамі і інтэр’ерам працавалі спецыялісты. Тут з’явіўся ўнікальны мазаічны іканастас. Плануецца, што хутка сюды прыбудзе ікона Мікалая Цудатворца, створаная ў Ерусаліме, і камень ад магілы святога ў горадзе Дэмрэ.
Ключы ад уласных кватэр атрымалі да Дня маці 9 шматдзетных сем’яў у Крычаве. Відэа
Ключы ад уласных кватэр атрымалі да Дня маці 9 шматдзетных сем’яў у Крычаве. Дом уведзены ў межах 240-га Указа. Яго пабудавалі ў адным з самых прыгожых месцаў райцэнтра – насупраць Камсамольскага возера.
Пакуль здадзена першая чарга шматкватэрнага дома. Плануецца, што да новага года тут наваселле адсвяткуе яшчэ 20 шматдзетных сем’яў.
Дзіцячы сад – сярэдняя школа ў Круглянскім раёне выгадаваў на сваім участку 6 т бульбы
Цяцерынскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Круглянскага раёна выгадаваў на сваім участку 6 т бульбы. Гародніна новага ўраджаю дазволіць разнастаіць харчаванне вучняў, пра што расказаў дырэктар установы адукацыі Уладзімір Аляхновіч.
«Сёлета нашы дзеці атрымалі добры ўраджай, запасу якога хопіць на ўвесь навучальны год. Мы сабралі каля 6 т бульбы, 550 кг морквы і капусты, 500 кг буракоў. Разам з гэтай гароднінай школьнікі эксперыментавалі з пасадкай цыбулі, пятрушкі і кропу», – адзначыў Уладзімір Аляхновіч.
Таццяна Бранцэвіч: аграпрамысловыя рэгіёны павінны стаць тэрыторыямі новых магчымасцей
Аграпрамысловыя рэгіёны павінны стаць тэрыторыямі новых магчымасцей. Пра гэта заявіла сёння намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч падчас рабочай паездкі ў Глускі раён, – паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства азнаёмілася з ходам рэалізацыі інвестпраекта на адным з мясцовых прадпрыемстваў і прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядаліся планы развіцця асобных рэгіёнаў.
У Чавускім раёне з ўшанаваннямі перапахавалі астанкі 10 чырвонаармейцаў
У вёсцы Доўгі Мох Чавускага раёна сёння перапахавалі астанкі воінаў, паднятых гэтай восенню падчас пошукавай экспедыцыі на месцах баёў у гады Вялікай Айчыннай вайны «Сожскі рубеж-2021». Імя аднаго з іх удалося ўстанавіць па знойдзеным пры ім медалі «За баявыя заслугі». Ураджэнец Варонежскай вобласці Ілья Лазараў, 1913 года нараджэння, старшы сяржант 409-га стралковага палка 137-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у Горкаўскай вобласці, паў смерцю храбрых у сакавіку 1941 года.
Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства
Кіраўскія смажанкі – брэнд раённага спажывецкага таварыства. Яны даўно палюбіліся не толькі жыхарам райцэнтра, але і шматлікім гасцям і турыстам. Кажуць нават, што фірмовая прадукцыя прывакзальнага кафэ ні ў чым не саступае найлепшым замежным фастфудам.
У Горацкім раёне адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна
У Горацкім раёне 12 кастрычніка адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна.
Прадстаўнікі абласной і раённых органаў улады, грамадскасць, а таксама ўдзельнікі польскай дэлегацыі ўскладуць вянкі і кветкі да магіл савецкіх і польскіх воінаў, наведаюць музей савецка-польскай вайсковай садружнасці. Тут жа адбудзецца мітынг. Запланавана цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў на магіле Невядомага Салдата.
Вольга Прыстромская зацверджана на пасадзе старшыні Бялыніцкага райвыканкама
На пазачарговай, 53-й, сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб зацвярджэнні Вольгі Прыстромскай на пасадзе старшыні Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Ганчук, дэпутаты райсавета дэпутатаў, прадстаўнікі раённай вертыкалі ўлады, а таксама кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна.
Леанід Заяц з рабочым візітам наведаў Бялыніцкі раён
З рабочым візітам па праверцы ходу корманарыхтоўчых і завяршэння восеньскіх палявых работ Бялыніцкі раён наведалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін.
Разам са старшынёй райвыканкама Васілём Захаранкам і першым яго намеснікам Віталём Закардонскім яны пабывалі на сельгасугоддзях ААТ «Бялынічы» і «Бялыніцкі РАПТС». Віцэ-прэм’ер адзначыў высокую якасць і тэмп сельгасработ, якія праводзяцца ў раёне, а таксама адзначыў бадзёры настрой работнікаў.
Переводчик