У Магілёўскай вобласці ўбралі 86 тыс. тон бульбы
Бульбу ў Беларусі прыбралі з 43% запланаваных плошчаў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 25 верасня, бульба ўбрана з 43% плошчаў краіны. Накапана бульбы 317 тыс.т сярэдняй ураджайнасцю 338 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская – 86 тыс. т, Мінская – 77 тыс. т, Брэсцкая – 66 тыс. т, Гомельская – 35 тыс. т., Гродзенская – 31 тыс. т., Віцебская – 22 тыс. т. У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска–фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9253 тыс.т.
Выязны прыём грамадзян правядзе 29 верасня ў Горках начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама
Выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядзе 29 верасня ў Горках начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва–камунальнай гаспадаркі Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Вітальеўна Касаткіна. Прыём будзе праходзіць з 09.00 да 12.00 па адрасе: Магілёўская вобласць, г. Горкі, вул. Касманаўтаў, д. 3 (будынак УКПП «Камунальнік»). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (0222) 60–42–73. Рэд.
Аграрыі Магілёўскай вобласці накапалі - 135 тыс. тон цукровых буракоў
Беларускія аграрыі накапалі больш за 1,5 млн т цукровых буракоў. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Мадэрнізацыя вытворчасцей і развіццё турызму: патэнцыял Магілёўскага раёна абмяркуюць на інвестыцыйным форуме
У Магілёўскім раёне праходзіць VIII інвестыцыйны форум «Магілёўскі раён – тэрыторыя магчымасцей». У гэтым годзе акцэнт будзе зроблены на развіццё турыстычнага патэнцыялу рэгіёну.
«Бабруйскаграмаш» у 2027 годзе плануе выпусціць першую партыю камбінаваных прэс-падборшчыкаў
Ужо ў наступным годзе «Бабруйскаграмаш» вырабіць першую партыю камбінаваных прэс–падборшчыкаў. Аб гэтым журналістам заявіў генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Алег Корсак у рамках прэс–тура «Рух за ўдасканаленне якасці беларускіх тавараў на прыкладзе прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці, прадукцыя якіх удастоена Дзяржаўнага знака якасці». Паводле яго слоў, гэта тэхніка распрацавана па даручэнню Прэзідэнта:
Паштальён з Бялыніцкага раёна: дарыць вяскоўцам увагу і клопат - гэта тое, за што люблю сваю прафесію
У верасні начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна і па сумяшчальніцтве мясцовы паштальён Ірына Ціця адзначае 13 гадоў працоўнага шляху. Прафесія, у якую яна прыйшла па шляху маці, стала і для яе пакліканнем. Сёння, будучы шматдзетнай мамай, яна паспяхова сумяшчае кіраўніцтва аддзяленнем і дастаўку пошты ў сотні сельскіх дамоў. І справай даказвае, што ў эпоху маркетплейсаў і QR–кодаў галоўным у глыбінцы застаюцца жывыя чалавечыя зносіны.
Капрамонт будынкаў і пераўтварэнне вуліц: як Шклоў рыхтуецца да абласных «Дажынак»
Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі» гэтай восенню прыме Шклоў. Падрыхтоўка да свята ў горадзе ідзе поўным ходам. Грунтоўна змяніўся Дом культуры, дзе заменены дах, абноўлены фасад, унутры ўкладваюць падлогавае пакрыццё. Новая тратуарная плітка ўпрыгожыць плошчу каля будынка. Абноўлена тэрыторыя каля раённага гісторыка–краязнаўчага музея. Адрамантавана некалькі дзясяткаў жылых дамоў, новы асфальт з'явіўся на вуліцах, але праца працягваецца.
У Магілёўскім раёне выехаў на маршрут новы бібліобус
У ДУК «Магілёўская раённая сетка публічных бібліятэк» з'явіўся новы мікрааўтобус для працы бібліёбуса. І ён ужо выехаў на маршрут – усё для таго, каб жыхары аддаленых пунктаў Магілёўскага раёна прама каля дома змаглі не толькі выбраць кнігі і часопісы, але і атрымаць дадатковыя паслугі, якія аказваюцца бібліятэкамі раёна.
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама
Выязны прыём грамадзян 18 верасня ў Клімавіцкім райвыканкаме правядзе старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Сяргеевіч Варапаеў. Прыём будзе праводзіцца з 12.00 да 13.00 па адрасе: г. Клімавічы, пл. 50 гадоў Вялікага Кастрычніка, д. 2, каб.103. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45. Рэд.
Гатовы сустракаць гасцей: даведаліся, як Касцюковічы змяніліся да Дня беларускага пісьменства
Касцюковічы гатовы сустракаць гасцей XXXIII Дня беларускага пісьменства. Аб гэтым заявіла старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская падчас пресс–тура, прымеркаванага да маштабнага нацыянальнага свята. Яна адзначыла:
Тэматычныя пляцоўкі, шмат музыкі і святочны салют: Слаўгарад рыхтуецца да 890-гадовага юбілею
Слаўгарад адсвяткуе 12 верасня 890–годдзе. Да юбілею горад прыхарошваецца: абнавілі цэнтральную плошчу перад райвыканкамам, у скверы на вуліцы Кастрычніцкай урачыста адкрыюць манумент. Якім ён будзе, мясцовыя ўлады пакуль трымаюць у сакрэце, каб не сапсаваць землякам сюрпрыз. Вядома адно: на адкрыцці закладуць капсулу часу.
Касцюковічы рыхтуюцца прыняць Дзень пісьменства
Ужо ў гэтыя выхадныя, 5–6 верасня, Касцюковічы прымуць эстафету Дня пісьменства. Праграма шырокая. Гэта не толькі знаёмства гасцей з эканамічным, культурным патэнцыялам раёна, яго здабыткамі. Свае павільёны разгорнуць галоўныя бібліятэкі краіны. Ідуць апошнія падрыхтаванні перад стартам. Прэзентацыя рарытэтных выданняў з фондаў бібліятэк Беларусі. Сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і праца тэматычных павільёнаў. Касцюковічы рыхтуюцца прыняць Дзень пісьменства.
Рэдкія кнігі, «Кабінет пісьменніка« і інтэрактыўныя пляцоўкі. Што чакае гасцей Дня беларускага пісьменства
Пра тое, што падрыхтавалі арганізатары для правядзення Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах, расказаў журналістам намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі.
Мяжа ў 5 тыс. тон намалоту перасягнуў камбайнер сельгаспрадпрыемства «Сервалюкс Агра» Сяргей Май
Першы 5–тысячнік Магілёўскай вобласці на сёлетнім жніве, камбайнер ЗАТ «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна Сяргей Май, атрымаў віншаванні з новым працоўным дасягненнем. На другім месцы ў абласным рэйтынгу – прадстаўнік гэтага ж сельгаспрадпрыемства Рыгор Бокач. На палях сельгаспрадпрыемства ўшаноўвалі перадавікоў сёлетняга жніва.
Да канца года ў БДСГА плануюць здаць у эксплуатацыю цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве
Да канца гэтага года ў БДСГА плануюць здаць у эксплуатацыю навукова–адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве. Гэта будзе першы ў Беларусі адукацыйны, кансультатыўна–аналітычны цэнтр у галіне перадавых агратэхналогій абароненага грунту. Праект накіраваны на імпартазамяшчэнне, тэхналагічную мадэрнізацыю АПК, развіццё экспарту адукацыйных паслуг. Сродкі выдзелены Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях. Кошт аб'екта – 36 мільёнаў рублёў.
Што адбывалася на землях Касцюкоўшчыны ў XI-XVIII стагоддзях, даведаюцца госці падчас Дня пісьменства
Даведацца аб унікальным мінулым раёна змогуць госці падчас Дня пісьменства на рэспубліканскай навукова–практычнай канферэнцыі «Касцюковічскія чытанні». Аб гэтым журналістам расказаў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў.
У БДСГА будуць разводзіць ракаў
Навукоўцы Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі працуюць над узнаўленнем раку вузкапалага ў прамысловых аб'ёмах. Разводзіць іх у штучных умовах – адна з самых складаных задач у аквакультуры, але навукоўцы з Акадэміі ў Горках знайшлі спосаб. Гэты эканамічна важны від можа быць запатрабаваны на беларускім рынку і паспяхова канкурыраваць па цане з некаторымі імпартуемымі марскімі прадуктамі.
Мінабароны: у Асіповіцкім гарнізоне пачаўся вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі-выпускнікамі
У Асіповіцкім гарнізоне пачаўся вучэбна–метадычны збор з афіцэрамі–выпускнікамі, якія прыбылі ў злучэнні і воінскія часці, падпарадкаваныя Генеральнаму штабу Узброеных Сіл. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны. З маладымі афіцэрамі сустрэўся начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка. У найбліжэйшыя дні выпускнікі выканаюць нарматывы па агнявой, тактычнай, спецыяльнай і фізічнай падрыхтоўцы. Завершаць збор кантрольныя заняткі.
Гарачыя абеды для герояў жніва: у Быхаве ўзнагародзілі калектыў кухні рэстарана «Дняпро»
Арганізацыя якаснага гарачага харчавання застаецца найважнейшай умовай для паспяховай працы аграрыяў. Падчас рабочага візіту ў Магілёўскую вобласць старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Аксана Канстанціновіч разам са старшынёй Магілёўскай абласной арганізацыі Алегам Камінскім наведалі рэстаран «Днепр» Быхаўскага адасобленага структурнага падраздзялення Магілёўскага райспажыўтаварыства.
Адкрыты дыялог і вялікае сямейнае свята. Марафон «17 граняў адзінства» пройдзе ў Дрыбіне 22 жніўня
Рэспубліканскі грамадска–палітычны марафон «17 граняў адзінства» пройдзе ў гарадскім пасёлку Дрыбін 22 жніўня, паведамілі ў прэс–службе РГА «Белая Русь».
Асабісты прыём грамадзян 25 жніўня правядзе ў Мсціславе начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання аблвыканкама
Начальнік галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Магілёўскага аблвыканкама Ірына Міхайлаўна Петручэня 25 жніўня з 10.00 да 11.00 у Мсціслаўскім райвыканкаме па адрасе: г. Мсціслаў, Калініна, 21, правядзе выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (02240) 59-007. Рэд.
Рыбалоўны турнір, кулінарны конкурс. Фестываль «Залаты карась» пройдзе ў Хоцімску 21-22 жніўня
Адкрыты рэгіянальны фестываль «Залаты карась» пройдзе ў Хоцімску 21–22 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Хоцімскім райвыканкаме. Мерапрыемства будзе праходзіць ужо чацвёрты раз. Як паказалі папярэднія гады, яно ўспрымаецца тым, хто любіць адпачынак на прыродзе, рыбалку і творчыя спаборніцтвы.
Падтрымана ініцыятыва ўстаноўкі помніка працаўніцы і маці-гераіні ў Шклоўскім раёне
Пасяджэнне Каардынацыйнага савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці адбылося сёння пад старшынствам Аляксандра Гарошкіна. Удзел у ім таксама прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Глаз, члены Каардынацыйнага савета.
Адна гарачая пара - адна сям'я. Аляксандр Гарошкін сустрэўся з сямейным экіпажам камбайнераў у Дрыбінскім раёне
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін з рабочым візітам наведаў Дрыбінскі раён, дзе сустрэўся з працаўнікамі вёскі і асабіста павіншаваў сямейны экіпаж камбайна ААТ «Дрыбінрайаграпрамтэхснаб» – Максіма і Яну Казловых 1000 тон збожжа і рапсу.
Незалежнасць ад імпарту і ўнікальныя гатункі раслін: як навуковыя распрацоўкі дапамагаюць аграрыям
Што пасееш, тое і пажнеш – аксіёма для аграрыяў. Каб не залежаць ад імпартнага насення і паставак, трэба ствараць сваё. А яшчэ рыхтаваць спецыялістаў, якія гэта «сваё» і выгадуюць, і прыбяруць, і перапрацуюць. У Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі да гэтага пытання падышлі канкрэтна. Тут будуюць унікальны навукова–адукацыйны цэнтр біятэхналогій у раслінаводстве, аналагаў якому не будзе на ўсёй прасторы СНД.
У Магілёўскай вобласці намалацілі 956 тыс. тон збожжа
У Беларусі намалацілі 8,2 млн т збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 17 жніўня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 8 млн 215 тыс. т. Гэта амаль на 1,5 млн т больш, чым на гэты ж дзень у мінулым годзе. У Мінскай вобласці намалочана 2 млн 222 тыс. т, Гродзенскай – 1 млн 639 тыс. т, Брэсцкай – 1 млн 632 тыс. т, Гомельскай – 1 млн 27 тыс. т, Магілёўскай – 956 тыс. т, Віцебскай – 739 тыс. т.
Свята шчодрага ўраджаю і самабытных традыцый. «Цыбуляў дзень» адзначаць у Касцюковіцкім раёне 21 жніўня
У Касцюковіцкім раёне 21 жніўня адзначаць традыцыйнае раённае свята «Цыбуляў дзень». Пра гэта расказалі ў раённым Цэнтры культуры. Свята, прысвечанае шчодраму ўраджаю і самабытным народным традыцыям, разгорнецца ў аграгарадку Тупічына. Старт мерапрыемству ў 17.00 дасць маштабны тэатралізаваны паказ. А адразу за ім – вялікі творчы канцэрт з нумарамі калектываў раёна і артыстаў Цэнтра культуры.
У Магілёўскім раёне маладым спецыялістам сферы культуры ўручылі ключы ад новага арэнднага жылля
Маладыя спецыялісты клубнай сістэмы Магілёўскага раёна атрымалі ключы ад кватэр у новабудоўлі. Дзяржаўнае арэнднае жыллё заклікана дапамагчы пачаткоўцам-працаўнікам уладкавацца на першым працоўным месцы і замацавацца ў рэгіёне.
Едуць туды, дзе няма дарог: жыццё сельскіх аўтакрам
На першым месцы – клопат аб людзях. Мясцовыя райспажыўтаварыствы дастаўляюць тавар у самыя аддаленыя вёскі, дзе часам жывуць усяго два–тры чалавекі. Сёння аўтакрамы – гэта сучасны супермаркет на колах, які дастаўляе не толькі прадукты першай неабходнасці, але і буйнагабарытны тавар.
Найноўшыя тэхналогіі ў полі і падтрымка маладых спецыялістаў. Інтэрв'ю з Кацярынай Зароўскай
Больш чым за тры дзясяткі гадоў, з моманту набыцця краінай незалежнасці, сельская гаспадарка Беларусі зрабіла сапраўдны прарыў. У многім, дзякуючы навуцы і тэхналогіям. А нашы аграрыі поўнасцю забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Пра аграрную навуку і эксперыменты ў палях – размова з генеральным дырэктарам агракамбіната «Зара» Кацярынай Зароўскай.