Журналісты наведалі ферму ў Мсціслаўскім раёне, на якой нібыта здзекуюцца з жывёл
Фота з фермы ў вёсцы Мілейкава Мсціслаўскага раёна, якія з’явіліся на днях у телеграм-канале, шакіравалі карыстальнікаў інтэрнэту. Змардаваныя каровы «патанаюць» у гноі, некаторыя знясілелі настолькі, што ўстаць ужо не ў стане, а побач з напаўжывымі каровамі – трупы. Людзі слушна задаваліся пытаннем: хто зладзіў гэты канцлагер для жывёл і куды глядзяць мясцовыя ўлады? Журналісты «СБ» на наступны дзень пасля таго, як здымкі з’явіліся ў сетцы, пабывалі на ферме, каб ацаніць тое, што адбываецца там сваімі вачыма.
У Чэрыкаўскім раёне 13 ліпеня адзначаць свята «Бразгун»
У Чэрыкаўскім раёне каля крыніцы вёскі Норкі 13 ліпеня пройдзе свята «Бразгун». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. Абрад «Бразгун» і яго складовы элемент – ушанаванне іконы Святых апосталаў Пятра і Паўла – з’яўляецца традыцыйным і ўнесены ў дзяржаўны спіс аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.
Першы ў Магілёўскай вобласці дом самастойнага пражывання адкрыўся ў Чавускім раёне
Дом самастойнага пражывання для грамадзян, якія раней пражывалі ў псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах і былі адноўлены ў дзеяздольнасці або захавалі дзеяздольнасць па дасягненні 18 гадоў, урачыста адкрылі сёння на базе Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
Краснапольскі кірмаш – візітоўка паўднёвага усходу Магілёўшчыны (відэа)
Мясцовыя прадукты – ад рамесных сувеніраў да свойскага харчавання – паказалі ў Краснаполлі на кірмашы сельскія раёны паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці. Усё гэта створана дзякуючы ініцыятывам жыхароў і падтрымцы мясцовых уладаў. ТРК «Магілёў»
У горацкай Аўсянцы – найлепшы сельсавет Магілёўскай вобласці (відэа)
Аўсянкаўскі сельскі савет Горацкага раёна – пераможца спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2020 год. Сакрэт поспеху – увага да надзённых праблем вяскоўцаў. ТРК «Магілёў»
Курсанты авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі праходзяць лётную практыку ў Бабруйску
Курсанты першага курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі праходзяць лётную практыку на базе Бабруйскага аэраклуба ДТСААФ. За летні перыяд тут навучаць 18 чалавек, расказаў начальнік аэраклуба Аляксандр Кудрыцкі.
Моладзевыя арганізацыі Бабруйскага і Валагодскага раёнаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
У Бабруйскім райвыканкаме сёння адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж моладзевымі арганізацыямі Бабруйскага і Валагодскага раёнаў, а таксама ўрачысты прыём у гонар пабрацімаў.
Леанід Заяц правёў выязны прыём грамадзян у Клімавіцкім райвыканкаме
Председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц сегодня провел выездной прием граждан в Климовичском райисполкоме. За разрешением своих вопросов и проблем к руководителю исполнительной власти Приднепровского края обратились два жителя Климовщины.
Дзіцячы палатачны археалагічны лагер пачаў працу ў Асіповіцкім раёне
Дзіцячы палатачны археалагічны лагер «Радзімічы» пачаў працу ў аграгарадку Ліпень Асіповіцкага раёна. Пра гэта расказаў загадчык аддзела экалогіі і краязнаўства Асіповіцкага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ігар Петух.
Рэгіянальны конкурс памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі збярэ ў Бялынічах выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні
У Бялынічах 26 чэрвеня адбудзецца рэгіянальны конкурс выканаўцаў патрыятычнай і маладзёжнай песні, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі. У творчым спаборніцтве праявяць сябе вакальныя ансамблі і эстрадныя групы, калектывы малых формаў, індывідуальныя выканаўцы і інш. Узрост удзельнікаў – ад 16 да 30 гадоў. Яны выканаюць песні беларускіх аўтараў, творы аб Вялікай Айчыннай вайне, аўтарскія творы на маладзёжную тэматыку, песні аб дружбе, салідарнасці і патрыятызме.
У Магілёўскай вобласці скошана 97% угоддзяў
У вобласці завяршаецца першы ўкос траў. Скошана 97 працэнтаў угоддзяў – гэта крыху больш за 190 тысяч гектараў. Апошнія травы яшчэ прыбіраюць у Бялыніцкім, Глускім, Быхаўскім, Мсціслаўскім і Шклоўскім раёнах. Астатнія – завяршылі касавіцу. Усяго травы першага ўкосу прыбраны з плошчы 165 тысяч гектараў – 86 працэнтаў скошанага.
Наступныя 5 гадоў будуць напоўнены пераўтварэннямі ў сферы АПК
Мадэрнізацыя сельскагаспадарчых вытворчасцяў – залог развіцця вёскі ў цэлым. Наступныя 5 гадоў будуць напоўнены пераўтварэннямі ў сферы АПК. Яны закрануць не толькі тэхналогіі павелічэння як вынік аб’ёмаў вытворчасці, атрымання яшчэ большага прыбытку ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі, а і як зрабіць гэты працэс больш інтэнсіўным – такую задачу вырашаюць і ў гаспадарках Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскім раёне ўпершыню прайшоў «Чайны фэст»
У аграгарадку Усход Магілёўскага раёна ўпершыню прайшоў «Чайны фэст». На ім прысутнічалі намеснікі старшыні Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Алекса і Ірына Чындо, творчыя дэлегацыі Бялыніцкага, Слаўгарадскага, Шклоўскага, Чэрыкаўскага, Магілёўскага раёнаў. Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця прымеркавалі да Года народнага адзінства. Госці змаглі атрымаць асалоду ад смаку карыснага напою, даведацца пра культуру чаявання іншых краін, весела правесці час.
У дзень 79-й гадавіны трагедыі в. Боркі ля мемарыяльнага комплексу прайшоў мітынг-рэквіем
Сёння ля мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці жыхароў вёскі Боркі, жывымі спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека, дэлегацыі працоўных калектываў, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, моладзь.
Як адраджаецца вёска ў Магілёўскім раёне (відэа)
Вёска Адраджэнне знаходзіцца ў Магілёўскім раёне амаль за 80 кіламетраў ад абласнога цэнтра. Паселішча размешчана на ўзгорку каля ракі Друць і адносіцца да Семукацкага сельсавета. У Адраджэнні – тры пастаянныя жыхары, плюс дачнікі, якія называюць гэтыя месцы зялёным раем. Вёска цікавая не толькі сваёй летняй прыгажосцю, а найноўшай гісторыя, Хутар, які практычна апусцеў напачатку 21 стагоддзя, зноў напоўніўся жыццём.
Сырны фестываль дзясятым разам збярэ ў Слаўгарадскім раёне аматараў гэтага ласунку
Юбілейны – дзясяты – кулінарны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе ў Слаўгарадскім раёне 13 чэрвеня. Каля Блакітнай крыніцы раскінуцца шматлікія гандлёвыя рады. Шырокі асартымент прадукцыі прапануюць выставы-продажы мёду і прадукцыі пчалярства, харчовых і прамысловых тавараў, сувенірнай прадукцыі, вырабленай народнымі майстрамі і ўмельцамі з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і іншых абласцей Беларусі.
Свята «Народная прыпеўка» пройдзе 12 чэрвеня ў Слаўгарадскім раёне
Рэгіянальнае свята «Народная прыпеўка» пройдзе 12 чэрвеня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна (помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца»). У гэтым годзе ў ім прымуць удзел прадстаўнікі Магілёўскай і Віцебскай абласцей. У фармаце мерапрыемства адбудуцца конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, вакальных груп і ансамбляў, калектываў мастацкай самадзейнасці. Па іх выніках вызначаць найлепшых гарманістаў, выканаўцаў прыпевак, твораў гумарыстычнага жанру, вакальныя і інструментальныя ансамблі.
Добраўпарадкаванне ў Крычаўскім раёне – ад вёскі да вёскі (відэа)
У Крычаўскім аграгарадку Маляцічы мясцовыя жыхары вырашылі зрабіць дзіцячую пляцоўку. Месца выбіралі на вясковым сходзе. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што навакольная прыгажосць робіць прыгажэйшымі думкі і ўчынкі людзей. Калі ўсё пойдзе па плане, ужо гэтым летам у аграгарадку з’явіцца ўтульнае месца для сямейнага адпачынку.
У Хоцімску гарадскі стадыён папоўніўся пляцоўкамі для варкаўта і міні-футбола
Прыярытэт будучай пяцігодкі – здароўе нацыі. Адпаведная дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў аддаленых райцэнтрах. Так, у Хоцімску гарадскі стадыён папоўніўся пляцоўкамі для варкаўта і міні-футбола. Неўзабаве тут адкрыюць яшчэ адну – для хакея на траве. Прынята рашэнне і аб будаўніцтве басейна. Міхаіл Куксянкоў, старшыня Хоцімскага райвыканкама:
Учарашнія выпускнікі Віцебскага медуніверсітэта Аксана і Альберт Пушыставы дапамагаюць жыхарам Хоцімскага раёна змагацца з каранавірусам
Тэма пандэміі па-ранейшаму адна з самых надзённых ў свеце. Не абышла яна і глыбінку Магілёўшчыны – Хоцімскі раён. Першага пацыента з COVID-19 тут зарэгістравалі ў красавіку 2020-га. За гэты час на каранавірус перахварэлі многія, прычым некаторыя нават двойчы. Сёння на парадку дня не толькі лячэнне, але і вакцынаванне. Прышчэпкі ад каранавіруса ўжо паспела зрабіць некалькі соцень хацімчан, і гэты працэс працягваецца. У ліку медыкаў, якія ратуюць жыхароў раёна ад пандэміі, – маладая пара Аксана і Альберт Пушыставы.
Рэгіянальны фестываль «Сенафэст-2021» пройдзе ў Кіраўскім раёне 19 чэрвеня
Рэгіянальны фестываль «Сенафест-2021» пройдзе ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна (за гідраэлектрастанцыяй) 19 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. На тэрыторыі свята размесцяцца выставы фігур з сена, традыцыйнага сенакоснага інвентару і сенакоснай культуры з сямейных калекцый, фотаэкспазіцыя «А сена пяшчотна пахне летам!». Тут можна будзе набыць тэматычную сувенірную прадукцыю, прадэгуставаць стравы традыцыйнай беларускай кухні, паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе лялек з сена і саломы.
Тэмпы нарыхтоўкі зялёных кармоў у Магілёўскай вобласці вышэй за леташнія
На палях і лугах Магілёўшчыны ў самым разгарыработы па нарыхтоўцы кармоў. Радуюць травы, спрыяе, у цэлым, надвор’е. Зрэдку палохаюць прагнозы і хмурнае неба, але і яны не могуць сапсаваць настрой паляводаў і парушыць рытм іх суладнай працы. Пакуль травастой усіх культур нармальны. Асабліва розных аднагадовых сумесей, у тым ліку бабовых. Тэмпы нарыхтоўкі зялёных кармоў у бягучым годзе вышэйшыя за леташнія. Варта адзначыць, што надвор’е спрыяе гэтым работам.
На фэшн-фестывалі «Магія стылю» ў Быхаве паказалі крэатыўную калекцыю адзення (відэа)
У Быхаве на фэшн-фестывалі «Магія стылю»паказалі вынікі вялікага праекта «Крэатыўныя тэхналогіі». Ініцыятыва аб’яднала тры сельскія раёны: Быхаўскі, Чэрыкаўскі і Клічаўскі. У выніку атрымалася калекцыя модных вобразаў. Але галоўная мэта «Крэатыўных тэхналогій»– навучыць людзей, як можна зарабіць на жыццё сваёй справай.
Рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» пройдзе 5–6 чэрвеня ў Горках
Рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» пройдзе 5–6 чэрвеня ў Горках
Свята Пушкінскай паэзіі пройдзе 5 чэрвеня ў Бабруйскім раёне
Свята Пушкінскай паэзіі пройдзе 5 чэрвеня ў аграгарадку Цялуша Бабруйскага раёна. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры, паведамляецца на сайце газеты «Трыбуна працы». У праграме – памінальная паніхіда ў Свята-Мікольскім храме, ускладанне кветак да магілы ўнучкі А. С. Пушкіна Н.А. Варанцовай-Вельямінавай, тэатралізавана-паэтычнае прадстаўленне, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работа дзіцячых атракцыёнаў, гандлёвых радоў і многае іншае. Пачатак у 10.00. Уваход вольны.
У Горках 2 чэрвеня адкрыюць спартыўную пляцоўку
У Горках 2 чэрвеня адкрыюць спартыўную пляцоўку. Пра гэта паведамляецца на партале газеты «Горацкі веснік». Мерапрыемства адбудзецца з 11.00 да 13.00 у мікрараёне Вакзальны паміж дамамі № № 31, 35 і 39 па вуліцы Вакзальнай. Арганізатары свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей, падрыхтавалі для ўдзельнікаў спаборніцтва, конкурсы, гульні, якія будуць суправаджаць вясёлыя аніматары. Дзяцей чакаюць прыемныя адкрыцці і сюрпрызы. Будзе таксама працаваць тэматычная пляцоўка РАНС.
У Крычаве патануў падлетак
Штогод вада, нібы ахвярны алтар, забірае жыцці. 27 мая ў 17.13 паступіла паведамленне пра затанулага 16-гадовага дзіцяці ў р. Сож у Крычаве, расказала старэйшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Паводле папярэдніх даных, падлетак хацеў перайсці раку ў неглыбокім месцы, аднак моцная плынь падхапіла і панесла яго. Работнікамі МНС і Таварыства выратавання на вадзе праводзіліся працы па пошуку патанулага. Хлопчык не знойдзены, пошукі працягваюцца.
КДК Магілёўскай вобласці правёў праверку ДЛГУ «Краснапольскі лясгас»
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў межах кантролю за працай лесагаспадарчай галіны рэгіёна праведзена праверка ДЛГУ «Краснапольскі лясгас». Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў. Праверкай выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і набытай за іх кошт маёмасці.
У Слаўгарадзе двухгадовае дзіця выпала з акна чацвёртага паверха
Здарэнне адбылося ўвечары 25 мая ў адным са шматпавярховых дамоў Слаўгарада, паведамляецца ў Telegram-канале Следчага камітэта. Тым вечарам мама хлопчыка знаходзілася ў ванным пакоі. У гэты час старэйшая дачка адкрыла акно на кухні, каб паклікаць дадому сваіх брата і сястру. Пасля чаго яна выйшла з пакоя, а акно пакінула адчыненым. Хлопчык падцягнуў крэсла, залез на падваконнік і, абапёршыся аб маскітную сетку, выпаў з вышыні чацвёртага паверха.
Высадку кавуноў у адкрыты грунт пачалі ў Кіраўскім раёне
Каля 30 тыс. саджанцаў кавуноў высадзяць на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Праца пачалася ўжо сёння, паведаміў аграном-гароднінавод прадпрыемства Іван Фядотаў.