У шклоўскай СШ № 1 выбралі прэзідэнта школы
Навучэнцы СШ № 1 Шклова даўно вядомыя сваёй актыўнасцю. Школа выхоўвае сапраўдных лідараў. Яе выпускнікі праяўляюць сябе самым лепшым чынам, вядуць за сабой моладзь. Не адстаюць ад іх і сённяшнія навучэнцы. Яны паспяваюць усюды: у валанцёрскім руху і ў грамадскім жыцці, у спорце і ў вучобе. І, вядома ж, актыўна ўключаюцца ў працу школьнага самакіравання.
Юныя журналісты з гімназіі Мсціслава сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Ты ў эфіры» ў намінацыі «Сацыяльная сетка»
У Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу «Ты ў эфіры». Сярод самых лепшых і таленавітых юных журналістаў аказалася каманда «MTVM» гімназіі г. Мсціслава.
Падарунак ад чыгуначнікаў: у Глуску з’явілася новая дваровая дзіцячая пляцоўка
Новая гульнявая дзіцячая пляцоўка з’явілася ў двары дамоў № 98 і № 100 у Глуску. Гэты комплекс маленькім жыхарам пасёлка падарыла Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі. Паводле слоў намесніка начальніка аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Глускага райвыканкама Яўгеніі Арцёмчык, у яе ўваходзяць «міні-цягнік» (паравозік з вагончыкамі), домік-альтанка (у выглядзе білетнай касы), горкі, арэлі і многія іншае.
У Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава работ, створаных жыхарамі мясцовага псіханеўралагічнага дома-інтэрната
Больш за 100 работ, створаных жыхарамі Чавускага псіханеўралагічнага дома-інтэрната, аб’яднала выстава «Павер у сябе...», якая адкрылася ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
Асвячэнне храма на Буйніцкім полі адбудзецца 22 снежня
Асвячэнне новага храма ў гонар Раства Іаана Хрысціцеля, пабудаванага на Буйніцкім полі, адбудзецца 22 снежня. Чын Вялікага асвячэння і Боскую Літургію адслужыць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль «У крузе сяброў» прайшоў у Асіповічах
Напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў у Асіповічах адбыўся міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль «У крузе сяброў». У мерапрыемстве прыняло ўдзел шэсць каманд, якія прадстаўлялі аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бабруйска і Бабруйскага раёна, Кіраўска, Клічава, Асіповіч і Барысаўскага раёна (Мінская вобласць).
Рух транспарту на маставым пераходзе праз раку Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з пачаткам устойлівых маразоў
Рух транспарту на маставым пераходзе праз раку Сож да Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне будзе адкрыты з пачаткам устойлівых маразоў. Урачыстая цырымонія запланавана на ліпень 2020 года. Маставы пераход праз Сож на аўтамабільнай дарозе Р-140 Слаўгарад – Краснаполле гатовы амаль на 80%. Але рух транспарту, кажуць будаўнікі, можна ўжо адкрываць. Пакуль жа аўтамабілісты карыстаюцца пантоннай пераправай. Яе прыбяруць, калі на рацэ з’явіцца лёд. Тады ж адкрыюць і рух па мосце.
Установы сацсеткі Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на самую лепшую арганізацыю работы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарным утрыманні
На пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю работы па добраўпарадкаванні, азеляненні і санітарным утрыманні тэрыторый санаторыяў, падпарадкаваных Мінпрацы, і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання.
Прэзідэнт узнагародзіў маладога міліцыянера з Дрыбінскага раёна, які выратаваў мужчыну на пажары
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём «За выратаванае жыццё» сяржанта міліцыі Антона Сямякіна з Дрыбінскага раёна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Магілёўскай вобласці за суткі пры пажарах загінулі два чалавекі
За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 4 пажары: у Бабруйскім, Быхаўскім і Магілёўскім раёнах. Загінулі 2 чалавекі, асобы якіх устанаўліваюцца, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Каля гадзіны ночы 22 лістапада жыхароў в. Баранавічы-1 Бабруйскага раёна разбудзіў трэск шыферу палаючага дома. Палаў жылы дом 63-гадовай мясцовай жыхаркі. Агонь знішчыў дах і перакрыцце, часткова пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Пад абваленымі канструкцыямі ратавальнікі знайшлі труп, як мяркуецца, гаспадыні.
У Кіраўску рэканструявалі кафэ райст, дзе кормяць фірмовымі смажанкамі
Змяніўся не толькі знешні выгляд пункту грамадскага харчавання, пашырылі і асартымент смачнай прадукцыі. Толькі смажанак прапануюць больш за 12 відаў – ад традыцыйных мясных або грыбных да салодкіх.
Развіццё сельскіх тэрыторый Магілёўскай вобласці абмяркуюць на форуме ў Клічаве
Рэгіянальны форум «Умацаванне міжсектаральнага ўзаемадзеяння для лакалізацыі мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця і развіцця сельскіх тэрыторый» пройдзе ў Клічаве 26–27 лістапада, паведамілі ў Слаўгарадскім райвыканкаме.
Рэпартаж з Асіповічаў – сталіцы нашай артылерыі
Асіповічы – сталіца нашай артылерыі. Без лішняй сціпласці. Яшчэ ў савецкія часы ў горадзе была сканцэнтравана артылерыйская дывізія. Зараз жа ў ваенным гарадку Паўднёвы суседнічаюць 51-я гвардзейская артылерыйская брыгада, 336-я рэактыўная артылерыйская брыгада і 465-я ракетная брыгада.
«Дажынкi-2019»: пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”», які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
У аграхолдынгу «Купалаўскае» развіваюць сацыяльную інфраструктуру і нарошчваюць аб’ёмы вытворчасці
У аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёна для замацавання маладых спецыялістаў і прываблівання работнікаў будуюцца кватэры. У аграгарадку Малыя Славені здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом, ён ужо заселены на 80%. А ў аграгарадку Гарадзішча 10 кватэр з’явілася ў будынку дзіцячага садка. Яшчэ амаль столькі ж кватэр з’явяцца пасля рэканструкцыі будынка былога сельвыканкама.
У Горках адкрыўся бізнес-інкубатар
У будынку Палаца культуры БДСГА ў Горках сёння прыемная мітусня. Жыхары горада яшчэ некалькі месяцаў таму не маглі паверыць, што тут адкрыецца бізнес-інкубатар.
У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі»
У Глуску 8 лістапада адбудзецца раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Жыхароў і гасцей горада чакае насычаная культурна-забаўляльная праграма. Адкрые мерапрыемства малебен за ўраджай, які раніцай адслужаць у Свята-Богаяўленскім храме. Чакаецца, што богаслужэнне ўзначаліць епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Дзіцячы сад расчыніць дзверы для малых у Крычаве
Дзіцячы сад № 5 адкрываецца сёння ў Крычаве. Пра гэта паведаміла намеснік старшыні Крычаўскага райвыканкама Ірына Еўдакіменка. «Раней у будынку, дзе зараз новы садок, размяшчалася сярэдняя школа. Пасля невялікай мадэрнізацыі і рамонту было прынята рашэнне зрабіць тут дашкольную ўстанову. Ужо сфарміравана 4 групы – больш за 70 чалавек. Ёсць магчымасць павялічыць іх колькасць, Садок разлічаны на 90 дашкалят», – расказала Ірына Еўдакіменка.
Астанкі невядомага салдата пахавалі ў вёсцы Сідаравічы Магілёўскага раёна
Пад Магілёвам у вёсцы Сідаравічы 5 кастрычніка адбылося пахаванне астанкаў невядомага салдата, якія знайшлі ў верасні гэтага года мясцовыя жыхары падчас работ на зямлі. Як расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка, астанкі знаходзіліся неглыбока: на адлегласці 50-60 сантыметраў. Знойдзеныя разам з астанкамі атрыбуты (шлем, каска, зорачка, аловак, фрагменты партупеі і палявой сумкі-планшэта) сведчаць пра тое, што загінулы мог насіць вайсковае званне «малодшы камандзір».
Гастранамічны турызм зараджаецца ў Мсціслаўскім раёне
Сельскі гастранамічны турызм зараджаецца ў вёсцы Каробчына Мсціслаўскага раёна. Ён аб’ядноўвае аграэкасядзібу, малочную падсобную гаспадарку і рамеснікаў. «Духмяны сад» – дзіўнае месца. Гаспадары сядзібы – муж і жонка: ураджэнец вёскі Каробчына пасля падарожжаў прывёз на радзіму жонку-масквічку. Разам яны ператвараюць у экагастрасад стары дом і ўчастак зямлі над Віхрой.
У Клімавіцкім раёне 15-гадовы Сяргей Кавалёў выцягнуў з палаючага дома аднавяскоўца
У Клімавіцкім раёне 15-гадовы Сяргей Кавалёў выцягнуў з палаючага дома аднавяскоўца. Пажар здарыўся сёння раніцай у аграгарадку Малашкавічы, дзе хлопец пражывае з дзядулем і бабуляй. Увечары 1 лістапада Сяргей прыйшоў да сябра ў госці і застаўся начаваць. Прачнуўшыся раніцай, яны ўбачылі, што суседні дом займаецца агнём. Пакуль бацька таварыша выклікаў МНС, хлапчукі кінуліся да месца здарэння. Выявіўшы задымленне ўнутры дома, Сяргей зайшоў туды праз незачыненыя дзверы, убачыў на ложку гаспадара, які спаў, выцягнуў мужчыну на свежае паветра.
Прыродны газ прыйшоў у аграгарадок Горы Краснапольскага раёна
Сімвалічны газавы факел запалілі ўчора ў аграгарадку Горы Краснапольскага раёна. Блакітнае паліва цяпер паступае ў 111 жылых дамоў гэтага населенага пункта.
Раённай газеце «Веснік Чэрыкаўшчыны» – 100 гадоў
Сто гадоў таму, 1 лістапада 1919 года, выйшаў першы нумар газеты «Голос коммуниста». Так называлася выданне, якое сёння вядома ў Магілёўскай вобласці як «Веснік Чэрыкаўшчыны». Дарэчы, газета была і «Соцыялистычнай перамогай», і «Заклікам Ільіча», перш чым здабыла сучасную назву. Сёння выйшаў 84 нумар раённай газеты, а ў дужках значыцца лічба 11399. Менавіта столькі выпускаў пабачыла свет за векавы прамежак з дня заснавання. Безумоўна, можна выказаць здагадку, што недзе, магчыма, быў збой, і гэта колькасць мае хібнасць, але яна невялікая.
У Горацкім раёне магілёўскія падаткавікі выявілі 15 таксістаў-нелегалаў
У Горацкім раёне падчас аператыўных праверак падаткавікі выявілі 15 кіроўцаў, якія займаліся нелегальнымі перавозкамі пасажыраў. Пра гэта паведамілі ў інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Кожнаму з правапарушальнікаў прад’яўлены да выплаты адзіны падатак, агульная сума якога склала Br1,8 тыс. Двое нелегалаў папаліся правяраючым інспектарам паўторна. У дачыненні да іх складзены пратаколы. Адзін з аўтамабіляў канфіскаваны да разгляду справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў эканамічным судзе Магілёўскай вобласці.
Новая станцыя абезжалезвання вады запрацуе ў Касцюковіцкім раёне ў канцы лістапада
Да канца лістапада ў Касцюковіцкім раёне запрацуе новая станцыя абезжалезвання вады. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Касцюковіцкага УКП «Водаканал» Сяргей Прывалаў. «Цяпер у раёне працуюць 4 модульныя і 1 стацыянарная ўстаноўка па абезжалезванні. Да канца лістапада мы запусцім пятую модульную станцыю. На сённяшні дзень ужо гатовыя студні і падмурак. Да ўстаноўкі рыхтуецца сама ачышчальная сістэма», – расказаў ён.
Тэмпературны рэкорд пабіты 23 кастрычніка ў Мсціславе
Тэмпературны рэкорд пабіты 23 кастрычніка ў Мсціславе, пра што сведчаць даныя Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Папярэдні максімум у Мсціславе – 11,3 градуса – быў у 2008-м. 23 кастрычніка гэтага года слупок тэрмометра падняўся да плюс 17,4 градуса. У мінулыя суткі было цёпла таксама ў Бабруйску – плюс 18,1 градуса.
Новы мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з першымі маразамі
Новы мост праз Сож у Слаўгарадскім раёне адкрыюць з першымі маразамі. Легкавы транспарт праедзе па новым мосце ад Слаўгарада да Краснаполля ўжо сёлета. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер РУП «Магілёўаўтадар» Барыс Іваноў. Новы мост самы вялікі ў вобласці. Яго даўжыня – 500 метраў.Гатоўнасць моста складае 95%. У пачатку кастрычніка ён паспяхова прайшоў усе выпрабаванні.
Найлепшыя праекты кірмашу рэгіянальных ініцыятыў у Магілёўскай вобласці атрымаюць 72 тыс. еўра
Найлепшыя праекты, прадстаўленыя сёння ў Быхаве на кірмашы рэгіянальных ініцыятыў для мясцовага развіцця, атрымаюць грантавую падтрымку Еўрасаюза на суму 72 тыс. еўра. Пра гэта расказала старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.
Прыём грамадзян правядзе ў Касцюковічах памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
Эстафету акцыі «У славу агульнай перамогі» сёння прымаюць Бялынічы
Эстафету рэспубліканскай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ўслед за паўночна-ўсходнімі раёнамі Магілёўшчыны прымаюць сёння Бялынічы. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама Ірына Бялясава расказала, што цырымонія смутку ў гонар абаронцаў і вызваліцеляў раёна пройдзе на Алеі Герояў у Ліпавым гаі: – Гэта знакавае месца для ўсіх нас. Тут у брацкай магіле пахавана 348 чырвонаармейцаў і партызан. Імёны амаль паловы іх невядомыя.