Навiны
Мінінформ пачаў прымаць заяўкі на XX Нацыянальны конкурс «Залатая Літара»
Міністэрства інфармацыі аб'явіла старт прыёму заявак на XX Нацыянальны конкурс «Залатая Літара», які працягнецца па 25 сакавіка ўключна. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў кадравы рэестр Беларусі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ №46, якім зацвердзіў кадравы рэестр Рэспублікі Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Такім чынам створана адзіная сістэма ўліку кіруючых пасад усіх узроўняў дзяржаўнага кіравання, накіраваная на гарманізацыю падыходаў да фарміравання кадравых рэестраў у дзяржаўных органах і выбудоўванне больш зладжанай работы з кіруючымі кадрамі.
ДАІ Магілёўскай вобласці нагадае пешаходам аб мерах бяспекі
У Магілёўскай вобласці ДАІ надасць павышаную ўвагу ўразлівым удзельнікам дарожнага руху. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Тэматычную акцыю ДАІ рэгіёну будзе праводзіць да 11 лютага. У гэтыя дні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадаюць пешаходам аб мерах бяспекі на пешаходных пераходах, неабходнасці выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак, а таксама правілах бяспечных паводзін пры руху ўздоўж праезнай часткі.
Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць усім удзельнікам руху аб неабходнасці захавання ПДР.
Гарачая лінія па пытаннях атэстацыі працоўных месцаў і расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці пройдзе 9 лютага
9 лютага камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама сумесна з Магілёўскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь будзе арганізавана гарачая лінія.
Жыхар Асіповіч у выніку зварачных работ атрымаў тэрмічны апёк 4% цела
У нядзелю, 4 лютага ў Асіповіцкую цэнтральную бальніцу з тэрмічным апёкам 4% цела быў шпіталізаваны 33-гадовы жыхар Асіповіч. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Як высветлілася, знаходзячыся ў гаражы па месцы жыхарства, асіпаўчанін выконваў зварачныя работы, у выніку чаго ад іскры загарэлася рыззё, якое ляжала побач. Мужчына самастойна справіўся з узгараннем, аднак пры тушэнні атрымаў тэрмічныя апёкі абедзвюх кісцей.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена магілёўскім прадпрыемствам «Магатэкс» і «Стужка»
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 лютага падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. У ліку ўзнагароджаных - магілёўскія прадпрыемствы.
За значныя дасягненні ў галіне тэкстыльнай прамысловасці, высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Падзякі Прэзідэнта ўдастоена ААТ «Магатэкс». Яна таксама аб'яўлена ААТ «Стужка» за значны ўклад у развіццё лёгкай прамысловасці, дасягненне высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ падвяла вынікі за 2023 год і намеціла планы на 2024 год
2023 год для актывістаў БРСМ запомніўся значнымі палітычнымі, сацыяльнымі і культурнымі падзеямі. Аб гэтым узгадалі на 12 выніковым пленуме БРСМ. Шмат амбіцыйных планаў і на гэты год - адзначыў першы сакратар маладзёжнай арганізацыі.
Барцы Магілёўскай вобласці ўпершыню выйгралі «Лігу адважных»
Каманда Магілёўскай вобласці ўпершыню стала пераможцам юнацкага барцоўскага турніру «Ліга адважных»
«Ведай нашых». Магілёўская бібліятэка ў Год якасці арганізуе выставы аб дасягненнях краіны
У Магілёве Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса на працягу ўсяго года будзе праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году якасці, расказалі ва ўстанове культуры.
Як адзначылі арганізатары, у бібліятэцы будуць праходзіць разнастайныя сустрэчы, выставы і экскурсіі, прысвечаныя дасягненням і перспектывам развіцця нашай краіны ў розных сферах жыццядзейнасці: грамадстве, эканоміцы, культуры, навуцы і турызме.
Тыдзень нулявога траўматызму пройдзе ў Магілёве
Тыдзень нулявога траўматызму пройдзе з 5 па 9 лютага ў арганізацыях Магілёва. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
«Тыдзень нулявога траўматызму - гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі: бяспека, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці, - падкрэслілі ва ўпраўленні. - Мерапрыемства накіравана на прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму, аператыўнае выяўленне і ўстараненне парушэнняў норм аховы працы».
У Магілёве завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні
У спартыўным комплексе «Алімпіец» у Магілёве завяршыўся адкрыты Кубак Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, паведамілі ў прэс-службе БФЛА.
Кубак Беларусі ў памяшканні - другі па значнасці нацыянальны старт зімовага лёгкаатлетычнага сезона. Напярэдадні ў Магілёве сабраліся наймацнейшыя спартсмены краіны, якія вызначылі ўладальнікаў 28 камплектаў узнагарод (па 14 у мужчын і жанчын). Пераможцамі турніру ў выніку сталі наступныя лёгкаатлеты:
60 м: Максім Грабарэнка і Яніна Луцэнка;
60 м з бар'ерамі: Віталь Парахонька і Эльвіра Грабарэнка;
Білеты на «М@rt.кантакт-2024» – ужо ў продажы. У праграме форуму: 25 спектакляў, 6 краін-удзельніц, 8 новых тэатраў і дзіцячыя паказы
З 21 па 27 сакавіка 2024 года ў Магілёве сямнаццаты раз пройдзе Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт», заснавальнікамі якога з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Напярэдадні старту продажу білетаў у абласным драмтэатры адбылася прэс-канферэнцыя.
Дзе і калі глядзець выступы кандыдатаў у дэпутаты ад Магілёўшчыны?
Выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Магілёўскай вобласці будуць трансліравацца ў рэгіянальным уключэнні на тэлеканале «Беларусь 3» з 5 па 9 лютага.
Пачатак трансляцый па выбарчых акругах:
Бабруйскі-Ленінскі № 78 - 5 лютага 19:00
Бабруйскі-Першамайскі № 79 - 5 лютага 19:10
Бабруйская сельская № 80 - 6 лютага 19:00
Быхаўскі № 81 - 6 лютага 19:10
Горацкая № 82 - 6 лютага 19:20
Крычаўская № 83 - 8 лютага 19:20
Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ў 2030 годзе
У Беларусі наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2030 годзе. Аб гэтым журналістам расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева перад пашыраным пасяджэннем калегіі Белстата.
«Беларусь дакладна выконвае патрабаванні ААН па правядзенні перапісу насельніцтва раз на 10 гадоў, - сказала Іна Мядзведзева. - Наступны перапіс насельніцтва пройдзе ў 2030 годзе».
Каманда Магілёўскага інстытута МУС стала пераможцам у абласным чэмпіянаце па стральбе кулявой
Абласны чэмпіянат па стральбе кулявы з пісталета Марголін прайшоў у стралковым працяжніку Магілёўскай ААС БФСТ «Дынама». Пра гэта расказалі ў фізкультурна-спартыўным таварыстве.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 50 мацнейшых спартсменаў з 11 каманд тэрытарыяльных дзяржаўных органаў Магілёўскай вобласці.
З 3 лютага пачынае працу выстава «Пакаленні», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння П.У. Масленікава
Выстава «Пакаленні», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Паўла Васільевіча Масленікава, адкрыецца 3 лютага ў музеі імя мастака. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У экспазіцыі можна будзе азнаёміцца з творамі Паўла Васільевіча, якія не выстаўлены ў галерэі, а таксама з работамі яго сына ўнука і вучняў. Наведвальнікам будзе ўнікальная магчымасць убачыць тэатральныя дэкарацыі, асабістыя рэчы, фатаграфіі і ўзнагароды Народнага мастака Беларусі.
Анатоль Ісачанка сустрэўся з бізнэс-дэлегацыяй з кітайскай правінцыі Хунань
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 1 лютага сустрэўся з бізнес-дэлегацыяй кітайскай правінцыі Хунань на чале з намеснікам сакратара партыйнага рабочага камітэта адміністрацыі эканамічнай зоны Ванчэн Шэ Хааюем. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця далейшага супрацоўніцтва рэгіёнаў. У прыватнасці, сёння з кітайскімі партнёрамі разглядаецца пытанне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства.
У Бабруйску пры задымленні склепа пяціпавярховага дома загінуў мужчына
Тры пажары ў Магілёве, Бабруйску і ў Магілёўскім раёне адбылося за суткі ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
Так, 1 лютага ў 22.19 у службу МНС патэлефанавалі жыхары пяціпавярховага жылога дома па вул. Арджанікідзэ ў Бабруйску і паведамілі аб задымленні ў падвале чацвёртага пад'езда. Ратавальнікам, якія прыбылі, жыхары паведамілі, што ўнутры падвала можа знаходзіцца чалавек. У адной з секцыі склепа на падлозе без прыкмет жыцця быў знойдзены мужчына, асоба якога ўстанаўліваецца. Пошук загінулага быў абцяжараны шчыльным задымленнем.
Абноўленае заканадаўства па пытаннях аховы здароўя ўступіла ў сілу
Абноўленае заканадаўства па пытаннях аховы здароўя 2 лютага набыло моц.
З сённяшняга дня ўступіў у сілу закон нумар 308-З «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя» ад 25 кастрычніка 2023 года.
Пяцьдзесят трэцяя сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 8 лютага
8 лютага ў актавай зале навучальнага корпуса № 7 МАУВА «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» адбудзецца чарговая пяцьдзесят трэцяя сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў з разглядам пытанняў:
- справаздачу аб рабоце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці ў 2023 годзе;
- справаздача аб рабоце прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па выніках работы ў 2023 годзе.
Рэд.
На Быхаўшчыне прайшоў выязны абласны семінар-вучоба па ахове працы
На Быхаўшчыне прайшоў выязны абласны семінар-вучоба па ахове працы, з удзелам прадстаўнікоў абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У працы семінара прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Дзмітрый Марціновіч, а таксама кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі следчага камітэта, РАНС, дзяржэнерганагляду, АДАІ, райЦГЭ. Былі разгледжаны пытанні па ўдасканаленні работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы, стварэнню патрэбных санітарна-бытавых умоў работнікаў.
105 гадоў споўнілася шклоўскай раённай газеце «Ударны фронт»
Шклоўскай раённай газеце «Ударны фронт» споўнілася 105 гадоў. Цяпер гэтае выданне паважанага ўзросту - частка выдавецкага дома «Шклоў-інфа». Віншуем шклоўскіх калег і жадаем творчых поспехаў!
Інавацыйныя інструменты працы ў СМІ абмеркавалі на прафсаюзным медыяфоруме ў Магілёве
У Магілёве на прафсаюзным медыяфоруме абмеркавалі інавацыйныя інструменты працы ў СМІ. Мерапрыемства сабрала каля 100 удзельнікаў з усяго рэгіёна - прафсаюзны актыў і прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
Захоўваючы памяць аб вайне. Школьнікі ў Магілёве аднаўляюць імёны загінуўшых у гады ВАВ герояў
Дзякуючы даследчай, пошукавай рабоце навучэнцаў санаторнай школы ў мінулым годзе спіс партызан Беларусі папоўніла яшчэ адно ўстаноўленае імя - Аляксандра Путніна. Пра гэта расказаў дырэктар Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых на скаліёз, Яўген Рудакоўскі.
Міністр інфармацыі: там, дзе не будзе нас, будуць нашыя апаненты
Пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама адбылося 31 студзеня ў Палацы культуры вобласці. У мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў за мінулы год і абмеркаванню планаў на сёлетні, прынялі ўдзел міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў, начальнік галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Таццяна Шэндзік, намеснік старшыні Магаблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
Начальнік Магілёўскага інстытута МУС аб прыёмнай кампаніі-2024: высокая канкурэнцыя і сур'ёзны адбор
Прыёмная кампанія ў Магілёўскім інстытуце МУС заўсёды вызначаецца раннім стартам, высокай канкурэнцыяй і сур'ёзным адборам будучых курсантаў. Такой думкай падзяліўся начальнік Магілёўскага інстытута МУС Раман Раманчук.
Марына Арцёменка: органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гэта тая інстанцыя, якая стаіць у фарватары сацыяльнай стабільнасці і дабрабыту грамадства
Вынікі працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, дзяржаўных органаў і ўстаноў, якія ўваходзяць у сістэму камітэта за мінулы год і задачы на бягучы абмеркавалі падчас абласной калегіі. У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік міністра па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марына Арцёменка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 3 лютага ў Магілёўскай вобласці
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі.
Так, 3 лютага Вы можаце звярнуцца па тэлефонах:
Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Адміністрацыя Ленінскага раёна г.Магілёва - 8 (0222) 72-31-38 (Дуплеўскі Яўген Іванавіч - намеснік кіраўніка адміністрацыі);
Як працуе Шклоўскі лядовы палац (відэа)
У Магілёўскай вобласці гатова праектна-каштарысная дакументацыя для 7-мі буйных спартыўных аб'ектаў. На некаторых з іх пачаты ўжо работы. Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на нядаўняй сустрэчы з актывам сказаў, што ганарыцца поспехамі нашых атлетаў, і што гэтыя поспехі былі б немагчымыя без умацавання і ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы спартыўнай галіны. Як мяняе жыццё жыхароў гарадоў і раёнаў сучасныя спартыўныя збудаванні - на прыкладзе Шклоўскага лядовага палаца.
Прадстаўнікі Магілёўшчыны ў ліку атрымальнікаў грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год (відэа)
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці - у ліку спецыялістаў, якім прадастаўлены гранты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2024 год. Гэта стымулюючая выплата. Яна прадастаўляецца на конкурснай аснове тэрмінам на адзін год для развіцця нейкай галіны і рэалізацыі важнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі.
Переводчик