На пасяджэнні аблвыбаркама ўстанавілі вынікі выбараў дэпутатаў у Магілёўскай вобласці
Выніковае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі адбылося сёння ў Доме Саветаў. У яе працы прынялі ўдзел усе 13 членаў камісіі, а таксама акрэдытаваныя пры ёй назіральнікі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
Падмога да пачатку палявога сезона: новыя трактары перадалі гаспадаркам Чавускага раёна
Ключы ад пяці новых энерганасычаных трактароў перадалі гаспадаркам Чавускага раёна. Ва ўрачыстай абстаноўцы ключы ад трактароў уручыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі. Ён нацэліў аграрыяў на сур'ёзную работу, беражлівыя адносіны да тэхнікі і дасягненне ўсіх пастаўленых перад галіной задач.
З 1 верасня ўсе школы краіны пяройдуць на новыя ўмовы арганізацыі харчавання навучэнцаў
З 1 верасня ўсе школы краіны пяройдуць на новыя ўмовы арганізацыі харчавання навучэнцаў. Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі «Аб выніках работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за 2023 год і асноўных задачах на 2024 год».
Вынікі працы падвялі супрацоўнікі абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (відэа)
З устойлівым станоўчым вынікам завяршылі 2023 год. У Магілёўскім аблвыканкаме супрацоўнікі абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падсумавалі вынікі працы і акрэслілі прыярытэты на год якасці.
Алег Дзьячэнка: адзіны дзень галасавання – прыклад сапраўднай народнай дэмакратыі, якой Захаду яшчэ вучыцца
Адзіны дзень галасавання - гэта прыклад сапраўднай народнай дэмакратыі, якой заходнім палітыкам яшчэ вучыцца і вучыцца. Такое меркаванне карэспандэнту sb.by агучыў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання Алег Дзьячэнка:
Анатоль Ісачанка правёў пашыраную нараду з рэгіёнамі па пытаннях у сферы жывёлагадоўлі
Тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы абмеркавалі сёння на пашыраным семінары-нарадзе, ініцыіраваным старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 2 сакавіка ў Магілёўскай вобласці
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 2 сакавіка ў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска Магілёўскай вобласці З 09.00 да 12.00 на пытанні жыхарам рэгіёна адкажуць: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Стэльмашок Алег Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Усебеларускі патрыятычны праект «Памяць пакаленняў у імя будучыні» стартаваў у Магілёўскай вобласці
Урачыстае адкрыццё адбылося на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава» ў вёсцы Гаі Магілёўскага раёна. Месца, дзе шэсць сутак - з 12 па 18 ліпеня 1941-га - нашы да смерці стаялі супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў, стала сімвалам мужнасці. З 250 чалавек, што былі ў батальёне міліцыі, у жывых засталося толькі дзевятнаццаць.
17 сакавіка грамадзяне Расіі змогуць прагаласаваць і ў Магілёве
Сталі вядомы адрасы выбарчых участкаў у Беларусі, дзе грамадзяне Расіі змогуць прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Расіі ў Беларусі. Для правядзення галасавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у Магілёве ўтвораны ўчастак №8047, размешчаны па адрасе: вул.Ленінская, 61 (ліцэй Беларуска-Расійскага ўніверсітэта). Выбары Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі пройдуць сёлета 17 сакавіка. Удзел у галасаванні могуць прыняць паўналетнія грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь.
«Дзіця - галоўны пасажыр». Прафілактычная акцыя праходзіць у Магілёўскай вобласці
Да 1 сакавіка ў Магілёўскай вобласці праходзіць прафілактычная акцыя Дзяржаўтаінспекцыі «Дзіця - галоўны пасажыр». Пра гэта паведамілі ва УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Дарожная міліцыя заклікае ўсіх дарослых павысіць ступень сваёй увагі да дзяцей на дарозе. Вадзіцелі ж пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў не павінны забываць выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя ўстройствы, якія адпавядаюць росту і вазе дзіцяці.
Праект «Памяць пакаленняў у імя будучыні» дазволіць моладзі больш даведацца пра вайну - Асмалоўская
К празднованию 80-летия освобождения Республики Беларусь от немецко-фашистских захватчиков в стране реализуется большое количество мероприятий. Но сегодня в Могилеве стартует ключевой проект, который призван вовлечь в работу по увековечению памяти всю учащуюся молодежь – от школьников до студентов.
Намеснік галоўнага ўрача Магілёўскай гарадской бальніцы піша кнігу пра лёс дзеда — Героя Савецкага Саюза.
О судьбе генерал‑майора Лазаренко, именем которого названы улица и сквер в Могилеве, площадь в Кричеве, надо снимать фильмы — настолько она героическая и трагическая. Иван Сидорович прошел пять войн и, несмотря на выпавшие на его долю тяжелейшие испытания, сумел сохранить верность присяге и преданность Родине.
29 лютага Бялынічы афіцыйна прымуць статус культурнай сталіцы Беларусі
Рэспубліканская акцыя «Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024» стартуе ў чацвер у 16:00 у раённым Цэнтры культуры. Як удакладнілі ў Магілёўскім аблвыканкаме, у праграме свята чакаецца выстава Нацыянальнага гістарычнага музея, урачыстая цырымонія гашэння паштовай маркі, прысвечанай рэспубліканскай акцыі, адкрыццё выставачных праектаў у рамках супрацоўніцтва з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі: «Прыгажосць і традыцыі народнага касцюма» і «Падарожжа матрошкі». У праграме таксама - святочны канцэрт «Палітра культурнай сталіцы» і іншыя мерапрыемствы.
Яўген Алекса: высокі працэнт яўкі на выбарах гаворыць аб неабыякавай пазіцыі грамадзян да сваёй будучыні
Прэс-канферэнцыя па выніках правядзення адзінага дня галасавання ў Магілёўскай вобласці прайшла 26 лютага. На пытанні прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі адказаў старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
Ахвярай агню стаў 40-гадовы жыхар Магілёўскага раёна
25 лютага раніцай у службу МНС патэлефанавалі жыхары вёскі Новае Пашкова і паведамілі аб пажары. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў задымленым памяшканні без прыкмет жыцця гаспадара дома. Загінулы пражываў адзін, працаваў. Па папярэдніх дадзеных пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Як мяркуецца, па аналагічнай прычыне 24 лютага днём загарэўся прыватны жылы дом у Клічаве. Тут, на шчасце, абышлося без ахвяр. З прычыны пажару пашкоджана маёмасць, закураны сцены і столь у пакоі.
Ларыса Журавовіч прызнана аўтарам лепшага твора графікі патрыятычнай тэматыкі
Бялыніцкая мастачка ЛарысаЖуравовіч стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі. Гэты конкурс праводзіць Міністэрства культуры Беларусі, і на гэты раз яго прысвяцілі Году міру і стварэння. Ларыса Журавовіч прызнана аўтарам лепшага твора графікі патрыятычнай тэматыкі.
У Клімавічах плануюць рэканструяваць будынак краязнаўчага музея
У Клімавічах плануюць рэканструяваць будынак краязнаўчага музея. Пра гэта расказала загадчыца сектара культуры Клімавіцкага райвыканкама Наталля Герасімава. Як адзначыла Наталля Герасімава, сёлета Клімавічы будуць прымаць абласное свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024», а таму ў горадзе пачынаецца падрыхтоўка да такога маштабнага свята.
У Магілёўскай вобласці фіксуюць падтапленні талымі і паводкавымі водамі
У Магілёўскай вобласці адталыя і паводкавыя воды падтапілі два масты і тры ўчасткі дарог. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Так, у выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Сож адбылося падтапленне нізкаводнага аўтамабільнага моста і ўчастка аўтадарогі паблізу в. Парадзіна Мсціслаўскага раёна. Працягласць падтопленага ўчастка склала 50 м. Праезд на гэтым участку немагчымы.
У Магілёўскай вобласці плануецца замяніць 57 пасажырскіх ліфтаў
Замену 57 ліфтаў плануецца выканаць у 2024 годзе ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамляе галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі аблвыканкама.
Пресс-конференция Карпенко о предварительных итогах выборов депутатов в ЕДГ состоится 26 февраля
Прэс-канферэнцыя старшыні ЦВК Беларусі Ігара Карпенкі аб папярэдніх выніках выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання адбудзецца сёння а 14 гадзіне. Аб гэтым паведамілі ў ЦВК Беларусі. Як дадалі ў ЦВК, прэс-канферэнцыя Цэнтра грамадскага назірання за выбарамі запланавана на 12.00. Прэс-канферэнцыя Місіі наглядальнікаў ад СНД - адбудзецца ў 15.30 у інфармацыйным цэнтры ЦВК Беларусі. Далей пройдзе прэс-канферэнцыя Місіі наглядальнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Назіральнік пра АДГ: мы ўбачылі свядомы падыход выбаршчыкаў да выбару кандыдатаў
Мы ўбачылі свядомы падыход выбаршчыкаў да выбару сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Такой думкай падзялілася назіральніца Валянціна Маціеўская, якая ў адзіны дзень галасавання працавала на выбарчым участку №115 Кастрычніцкага раёна Магілёва. «З самай раніцы людзі прыходзілі на ўчастак з добрым настроем, усе ўсмешлівыя і ветлівыя. Выбаршчыкаў было шмат, людзі прыходзілі вялікімі сем'ямі, з дзецьмі. Ніякіх канфліктных сітуацый на ўчастку не было», - падзялілася ўражаннем назіральнік.
ЦВК абнародаваў прозвішчы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання
ЦВК абнародаваў прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх звестак, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання. Магілёўская вобласць: Бабруйская-Ленінская выбарчая акруга №78 - Жук Вольга Мікалаеўна, Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга №79 - Прыходзька Аксана Ігараўна, Бабруйская сельская выбарчая акруга №80 - Каранкевіч Антон Міхайлавіч,
Сяргей Савіцкі: у сваім выбары арыентаваўся на тое, чые прынцыпы, прафесійны і жыццёвы досвед кандыдатаў адгукнуліся
У адзіны дзень галасавання выбарчы ўчастак №37, які размясціўся ў гімназіі №2 Магілёва, наведаў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі:
Анатоль Ісачанка: людзі прывыклі жыць у свеце і спакоі, таму галасуюць за стабільнасць, за нашу краіну
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў адзіны дзень галасавання свой выбар зрабіў на выбарчым участку №56 Ленінскага раёна Магілёва, размешчаным у гімназіі №3.
Леанід Мартынюк: самы галоўны крытэр пры выбары - пачуццё адказнасці перад людзьмі
Калі чалавек прымае рашэнне заняцца дэпутацкай дзейнасцю, у першую чаргу ён павінен усведамляць сваю адказнасць перад людзьмі, якія яму павераць, інтарэсы якіх ён плануе адстойваць. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, прымаючы ўдзел у адзіным дні галасавання.
У Беларусі ў адзіны дзень галасавання адкрыліся ўчасткі па выбарах дэпутатаў
У Беларусі ў адзіны дзень галасавання адкрыліся выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў. У адзіны дзень галасавання будуць абраны 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і 12 514 дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. У краіне сфарміравана 5411 участкаў для галасавання, у тым ліку 11 - у воінскіх часцях, 215 - у месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў (у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку і іншых месцах часовага знаходжання). Участкі для галасавання будуць адкрыты да 20.00.
Анатоль Ісачанка: выбарчая кампанія праходзіць у спакойным рэжыме
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з міжнароднымі наглядальнікамі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Удзел у сустрэчы таксама прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
Перадвыбарная агітацыя кандыдатаў у дэпутаты працягнецца па 24 лютага ўключна
У Магілёўскай вобласці працягваецца перыяд датэрміновага галасавання. За тры дні ў рэгіёне прагаласавала 26% выбаршчыкаў ад колькасці ўнесеных у спісы для галасавання. Аб гэтым сёння расказаў старшыня абласной выбарчай камісіі Яўген Алекса.
«Абароннік і патрыёт - тоесныя паняцці». Мітынг да 23 лютага прайшоў у Магілёве
Некалькі сотняў магіляўчан сабраў на плошчы Славы ўрачысты мітынг да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Кветкі і вянкі да Вечнага агню ўсклалі прадстаўнікі выканаўчай улады, сілавога блока, дэпутаты, ветэраны і моладзь.
У Беларусі ўведзены дадатковыя ўмовы для датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лютага падпісаў указ нумар 69, якім удасканальваецца парадак прадастаўлення сямейнага капіталу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.