На Асіповіцкім заводзе транспартнага машынабудавання плануюць адкрыць новую лінію
На Асіповіцкім заводзе транспартнага машынабудавання ў канцы сакавіка плануюць адкрыць новую лінію, якая зараз праходзіць наладку. Акцыянер Асіповіцкага прадпрыемства - Магілёўскае аддзяленне чыгункі - вырашыў, што закупіць новую лінію трэба, каб вырабляць новую прадукцыю і адкрываць новыя рынкі збыту.
У Беларусі скарэкціраваны парадак прадастаўлення і выкарыстання спонсарскай дапамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указ нумар 112, якім скарэкціраваны парадак прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, што дзейнічаў у адпаведнасці з указам нумар 300 ад 1 ліпеня 2005 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Замена стратных стацыянарных магазінаў у вёсцы аўтакрамамі працягваецца ў Беларусі
У Беларусі ў бліжэйшыя два гады на змену больш як 900 стацыянарным гандлёвым аб'ектам у сельскай мясцовасці прыйдуць перасовачныя аўтамагазіны. Аб гэтым расказаў намеснік старшыні Праўлення Белкаапсаюза Віктар Каралёў, які сёння наведаў справаздачна-выбарны сход Магілёўскага аблспажыўсаюза.
Дні Магілёўскай вобласці пройдуць з 29 сакавіка па 22 красавіка на ВДНГ у Маскве
Дні Магілёўскай вобласці пройдуць з 29 сакавіка па 22 красавіка на ВДНГ у Маскве. У беларускім павільёне будзе прадстаўлена тэматычная экспазіцыя «Магілёўшчына - гераічнае мінулае і слаўнае будучыню», паведамілі ў абласным выканаўчым камітэце.
Пётр Пархомчык: пілотны праект па забеспячэнні гарадоў электратранспартам будзе прадаўжацца
Пілотны праект па забеспячэнні электратранспартам будзе прадаўжацца. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык у час урачыстай перадачы Шклоўскаму раёну 15 пасажырскіх электробусаў. «Сёння завяршаецца рэалізацыя першага пілотнага праекта ў рамках пастановы ўрада Беларусі. Сёння Шклоўскаму раёну і гораду Шклоў мы перадалі 15 пасажырскіх электробусаў», - адзначыў віцэ-прэм'ер.
Адзін з самых знакавых дзён. Міліцыянтам Магілёўскай вобласці ўручылі дзяржузнагароды і пагоны
У мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г.Уладзімірава» ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня ўручыў асабоваму складу дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны чарговых спецыяльных званняў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Мінпрам завяршае рэалізацыю пілотных праектаў па забеспячэнні электратранспартам рэгіёнаў Беларусі
Міністэрства прамысловасці пачало фінальную стадыю рэалізацыі пілотных праектаў па забеспячэнні электратранспартам рэгіёнаў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ведамства. Пілотныя праекты рэалізуюцца ў Жодзіне і Шклоўскім раёне з удзелам двух айчынных вытворцаў пасажырскага электратранспарту: МАЗ і BKM HOLDING (раней «Белкамунмаш»). У прэс-службе дадалі, што 27-28 сакавіка адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі перадачы электратранспарту з удзелам высокіх гасцей. БЕЛТА
Зручнасць і экалагічнасць. Новыя электробусы выйдуць на маршруты ў Шклоўскім раёне
У Шклоўскім раёне на маршруты выйдуць новыя пасажырскія электробусы. Урачыстая цырымонія перадачы 15 сучасных адзінак тэхнікі прайшла 27 сакавіка ў Шклове.
Больш за 2 тыс. удзельнікаў паспаборнічаюць у конкурсе вакальна-харавога мастацтва ў Магілёве
Другі міжнародны конкурс вакальнага-харавога мастацтва ім. І.М. Лучанка збярэ ў Магілёве 28 сакавіка больш за 2 тыс. удзельнікаў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў нумар 1 ім. І.М. Лучанка. Удзельнікамі конкурсу стануць выканаўцы і калектывы з Беларусі і Расіі ў двух фарматах: вочна і завочна. Выступаць будуць сольна, у складзе ансамбляў і харавых калектываў у эстрадным, акадэмічным і народным вакале.
Дэлегацыя з Кітая наведала міліцэйскую ВНУ ў Магілёве
Магілёўскі інстытут МУС наведала дэлегацыя групы Міністэрства грамадскай бяспекі КНР у цэнтры паліцэйскага супрацоўніцтва.
Магіляўчанам прапанавалі добраўпарадкаваць парк і змайстраваць домікі для птушак
Магіляўчане і жыхары Магілёўскай вобласці могуць паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні парку Падміколле ў абласным цэнтры і дапамагчы птушкам - для гэтага трэба змайстраваць шпакоўню. Пра гэта паведамілі арганізатары тэматычнага конкурсу з камунальнага прадпрыемства «Магілёўзелянбуд».
У Магілёўскай вобласці прайшло вылучэнне кандыдатаў у ВНС ад раённых, гарадскіх і сельскіх Саветаў дэпутатаў
Магілёўскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе ад мясцовых Саветаў дэпутатаў прадставіць 41 дэлегат. Ад Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ужо вызначаны 8 кандыдатаў у УНС. Сёння, 26 сакавіка, у рэгіёне выбіралі магчымых прэтэндэнтаў у дэлегаты ад раённых і гарадскіх, а таксама сельскіх саветаў дэпутатаў.
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж Магілёўскай і Омскай абласцямі
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй Омскай вобласці на чале з губернатарам Віталем Хаценка. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
Тэмпы палявых работ у Магілёўскай вобласці ўзрастаюць
Тэмпы палявых работ у вобласці з кожным днём растуць. Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, на ўчарашні дзень раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на 3714 гектарах, або 3 працэнты ад запланаваных плошчаў у цэлым па вобласці.
Уступная кампанія ў беларускія ВНУ для мэтавікоў пройдзе з 27 чэрвеня па 12 ліпеня
Уступная кампанія ў беларускія ВНУ для мэтавікоў пройдзе з 27 чэрвеня па 12 ліпеня. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў.
У цэнтры ўвагі - пытанні аховы працы. Рэйдавая група ФПБ працавала ў Горацкім раёне.
Чарговым рэгіёнам працы рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў у Магілёўскай вобласці стаў Горацкі раён.
Алена Барзова прадставіла магілёўскай публіцы свой монаспектакль
Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Алена Барзова прадставіла магілёўскай публіцы свой монаспектакль «У разрыве аблокаў» на Міжнародным тэатральным форуме «М.@rt.кантакт». «У разрыве аблокаў» - вельмі асабістая, і кранальная гісторыя. Алена Мікалаеўна прысвяціла спектакль свайму мужу, паэту Мікалаю Зіноўеву. Менавіта па ягонай паэме «Евангелле ад Каметы» і быў створаны перфоманс.
Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць у Магілёўскай вобласці 30 сакавіка
Прамыя тэлефонныя лініі будуць праходзіць 30 сакавіка ў гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефонах:
Ад абласнога Савета дэпутатаў вылучаны восем кандыдатаў у дэлегаты ВНС
Пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў 25 сакавіка старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін. У ходзе работы разгледжаны пытанні аб вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу і аб скліканні пасяджэння аблсавета па выбарах дэлегатаў УНС ад мясцовых Саветаў дэпутатаў. Большасцю галасоў падтрымана рашэнне вылучыць у кандыдаты восем чалавек. Таксама была зацверджана дата паседжання, яно адбудзецца 10 красавіка.
У Круглянскім раёне правялі свята першай баразны
Арганізаваў яго на адным з палёў ААТ «Круглянскае Рассвет» творчы калектыў працаўнікоў раённага Дома культуры.
У Магілёве да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі прымеркавалі шэраг кінапаказаў
Стартавалі яны ўжо сёння і працягнуцца да другога красавіка ўключна. У кінатэатры «Радзіма» кінамерапрыемства «Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя!» пачалося ранішнім паказам фільма «Брэсцкая крэпасць». Як удакладнілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат», у тыднёвай праграме, прысвечанай Дню яднання, – дакументальныя стужкі: «Беларускія піраміды. Код часу», «Спадчына», «Беларусь. Адзінства», ваенны фільм «Паміж жыццём і смерцю», драмы «Чаклун і Румба», «Вока за вока», прыгодніцкі «Дух Байкала» і анімацыйныя «Паўночныя Амуры».
Выбары сябраў Савета Рэспублікі ў Магілёўскай вобласці пройдуць 4 красавіка
Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у ім прыняў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, члены прэзідыума аблсавета, члены аблвыканкама, прадстаўнікі кантралюючых і наглядных органаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадстаўнікі СМІ.
Спектакль «Твардоўскі: Васіль Цёркін. Кніга пра байца» паказалі ў Магілёве
Гісторыя простага салдата... Гісторыя простага чалавека. Спектакль «Твардоўскі: Васіль Цёркін. Кніга пра байца» паказаў Іркуцкі акадэмічны драматычны тэатр імя Ахлапкова. Пра тое, як творчы дуэт сустрэлі ў Магілёве - у сюжэце.
У Магілёўскай вобласці вылучылі кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ад «Белай Русі»
Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты ВНС адбылося сёння, 25 сакавіка, падчас канферэнцыі Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», якая прайшла ў Магілёве на базе МДУ імя Куляшова. Удзел у ёй узялі 144 чалавекі.
У Магілёўскай вобласці развіваецца турыстычная галіна
У рэгіёне развіваецца турыстычная галіна. Павелічэнне тэмпаў росту экспарту турыстычных паслуг - плюс 15% за 2023 год. Кіраўніцтва вобласці лічыць, што ў сувязі з гэтым мы недаацэньваем нашу культурную спадчыну. Каб зразумець, як яно цудоўна, цікава, займальна і прыгожа, трэба абавязкова пабываць у Асіповіцкім аграгарадку Вяззе.
У Магілёўскай вобласці 15 раёнаў прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур
У Магілёўскай вобласці 15 раёнаў пачалі сяўбу ранніх яравых, збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым расказалі ва ўпраўленні інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. На гэты момант пасеяна 2 тыс. га, што складае 2 працэнты ад запланаваных плошчаў. «Так, у Слаўгарадскім раёне пасеяна 12% ад запланаваных плошчаў. У Глускім раёне - 6%. У Кіраўскім і Асіповіцкім раёнах - па 5% ад плана», - распавяла начальнік упраўлення Лілія Гулінская.
Дні Магілёўскай вобласці пройдуць у Маскве з 29 сакавіка па 22 красавіка
Гасцей чакаюць прэзентацыі і выставы аб Магілёўшчыне, уключаючы прамысловы комплекс, гістарычную і культурную спадчыну, турыстычны патэнцыял і шмат іншага. Плануецца падпісанне двухбаковых пагадненняў і дагавораў аб супрацоўніцтве.
Жыхары Магілёва нясуць кветкі да памятнага знака «Рукапоціск» у памяць аб загінуўшых у тэракце ў Падмаскоўі
Жыхары Магілёва нясуць кветкі да памятнага знака «Рукапоціск» у памяць аб загінуўшых у тэракце ў Падмаскоўі У Магілёве да памятнага знака «Рукапаціск» каля ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў знак найглыбейшага смутку з самай раніцы людзі нясуць кветкі, каб ушанаваць памяць і выказаць спачуванні родным загінулых і пацярпелых у тэракце ў «Крокус Сіці Холе».
Руслан Страхар: міжрэгіянальнае супрацоўніцтва - гэта адзін з інструментаў паглыблення нашага партнёрства з Расійскай Федэрацыяй
З прадстаўнікамі дэлегацыі Ніжагародскай вобласці на чале з намеснікам губернатара рэгіёну Андрэем Санасянам сустрэўся 21 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Бакі абмеркавалі ўмацаванне існуючых сувязей і намецілі новыя напрамкі супрацоўніцтва.
У Магілёве на мемарыяльным комплексе «Лупалаўскі лагер смерці» прайшоў мітынг-рэквіем у памяць аб спаленай у гады вайны Хатыні
81 год таму 22 сакавіка 1943 года мірная беларуская вёска Хатынь была сцёрта з зямлі фашысцкімі нелюдзямі. Хатынь, якая налічвала 26 двароў, была цалкам знішчана. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, самаму малодшаму было ўсяго 7 тыдняў. Жудасныя падзеі вясны 1943 года да гэтага часу болем адклікаюцца ў сэрцах беларусаў. Магілёве, якія сабраліся ля мемарыяла, усклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання.