Навiны
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці паказалі высокія вынікі на конкурсе WorldSkills Belarus
Зборная Магілёўскай вобласці ў складзе 47 удзельнікаў і 35 экспертаў з устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі рэгіёна прыняла ўдзел у заключным этапе IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі.
Традыцыйны рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш «Лістапад» пройдзе ў Бабруйску 9–11 кастрычніка
Штогадовы ўніверсальны кірмаш «Лістапад» традыцыйна пройдзе ў бабруйскім Палацы мастацтваў 9–11 кастрычніка. На некалькі дзён вестыбюль і прылеглая пляцоўка ператворацца ў імправізаваны гіпермаркет, дзе кожны можа знайсці «свой» тавар.
На кірмашы будзе прадстаўлена шырокая разнастайнасць тавараў прамысловай групы: абутак, трыкатаж, верхняя вопратка, касметыка, галантарэя і г. д., шырокі асартымент прадуктаў харчавання і кандытарскіх вырабаў, тавары для ўладкавання дома, а таксама мноства дэкаратыўных раслін, кустоў, пладовых саджанцаў і кветак.
Тры пажары адбылося ў Магілёўскай вобласці на суткі
Тры пажары адбылося ў Магілёўскай вобласці за суткі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Як паведаміла суразмоўніца, супрацоўнікам МНС удалося выратаваць 2 жылыя дамы і гаспадарчы будынак.
На палях Магілёўскай вобласці актыўна збіраюць ураджай і вядуць нарыхтоўку кармоў
На палях Магілёўскай вобласці актыўна збіраюць ураджай і вядуць нарыхтоўку кармоў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Бульба выкапана на плошчы ў 1562 га, гэта 50% наяўных плантацый «другога хлеба». Сабрана 57,6 тыс. т клубняў. Ураджайнасць склала 369 ц/га (у Шклоўскім раёне – 483 ц/га). На 26% пасеваў прыбралі цукровыя буракі, кожны гектар дае па 383 ц, цукрыстасць складае 15,8%.
Кіраўнікам прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта за развіццё АПК
Падзяка Прэзідэнта Беларусі за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу аб’яўлена васьмі работнікам прадпрыемстваў і мясцовых органаў улады. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сістэма «Разумная база» дапаможа станцыі газазабеспячэння ў Бялынічах эканоміць да 10% спажываемых энергарэсурсаў
Сістэма «Разумная база» дапаможа станцыі газазабеспячэння РГС РУП «Магілёўаблгаз» у Бялынічах эканоміць да 10% спажываемых энергарэсурсаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Рэкордны ўраджай буракоў сабралі горацкія аграрыі
Горацкія аграномы і ў гэтым годзе не падкачалі з цукровым бураком. Гатовы пабіць леташні рэкорд –амаль 1000 цэнтнераў з гектара.
Стабільнымі лідарамі ў апрацоўцы цукровых буракоў на Магілёўшчыне ў апошнія гады застаюцца земляробы Горацкага раёна. Ужо на першым этапе ўборкі сёлета сярэдняя ўраджайнасць у раёне на 165 цэнтнераў вышэйшая за сярэднеабласную.
Кіраўнікам структурных падраздзяленняў і падпарадкаваных Магілёўскаму аблвыканкаму арганізацый прадставілі новага першага намесніка старшыні
Анатолий Васильевич Уласевич будет курировать вопросы развития агропромышленного комплекса, производства и переработки сельскохозяйственной продукции, продовольственных ресурсов, лесного хозяйства, земельных отношений, геодезии, охраны окружающей среды, гидрометеорологии.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт аб’явіў адкрыты конкурсны адбор праектаў, работ і мерапрыемстваў
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2020 і 2021 гадах.
Выканкамам для аказання дзяржпаслуг устаноўлены адзіны пералік запытаных дакументаў
У Беларусі ўстаноўлена адзіная колькасць дакументаў і звестак, якія самастойна запытваюць мясцовыя выканкамы ва ўсіх рэгіёнах краіны пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па заявах грамадзян. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 541 ад 18 верасня 2020 года, як паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі.
Пастановай вызначаны дакументы і звесткі, запытаныя ў кампетэнтных органаў і арганізацый, а таксама назвы адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх гэтыя дакументы запытваюцца.
Кубак Беларусі па матацыклетным кросе прымуць Асіповічы 26–27 верасня
Кубак Беларусі па матацыклетным кросе, прысвечаны Дню машынабудаўніка, прымуць Асіповічы 26–27 верасня.
Спаборніцтвы будуць праводзіцца на мотакросавай трасе ў мікрараёне БАМ (за стадыёнам «Юнацтва»).
Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі
Аляксандр Лукашэнка ўступіў на пасаду Прэзідэнта Беларусі. Цырымонія інаўгурацыі ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы Незалежнасці. Паклаўшы правую руку на Канстытуцыю, Аляксандр Лукашэнка вымавіў прысягу на беларускай мове. Затым ён падпісаў акт аб прынясенні прысягі, пасля чаго старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ўручыла Аляксандру Лукашэнку пасведчанне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Фестываль-конкурс «Тэатральная вясна» збярэ ў Магілёве каля 40 канкурсантаў з Беларусі і Расіі
Міжнародны фестываль-конкурс тэатральнага мастацтва «Тэатральная вясна» пройдуць 25 верасня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Удзельнікамі мерапрыемства стане каля 40 канкурсантаў. Гэта індывідуальныя выканаўцы і творчыя калектывы з Магілёўскай, Віцебскай абласцей, Магілёва і Мінска, а таксама Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прадэманструюць свае здольнасці ў трох намінацыях: «Драматычны тэатр», «Мастацкае слова», «Парны канферанс».
Чарговы Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху будзе прысвечаны карысці флікера
Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Час стаць прыкметным!» пройдзе 25 верасня. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У той дзень інспектары нагадаюць пешаходам, веласіпедыстам, а таксама возчыкам гужавых калёсаў аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, раскажуць аб правілах бяспечных паводзін на дарозе ва ўмовах абмежаванай бачнасці.
Конкурс кіроўцаў тралейбусаў прайшоў у Магілёве
Конкурс кіроўцаў тралейбусаў правялі ў Магілёве. У ім прынялі ўдзел 20 чалавек.
Праверка ведання правілаў дарожнага руху, уменне запаўняць еўрапратакол, а таксама фінальны этап спаборніцтваў–віртуознасць кіравання тралейбусам. Заезд за пасажырамі на прыпынак, рух назад, аб’езд перашкод–такія манеўры вадзіцелі тралейбусаў выконваюць штодня. Лепш за ўсіх з заданнем справіўся Аляксандр Караткевіч.
У стабфонд Магілёўскай вобласці плануюць закласці 3,7 тыс. т бульбы і больш за 1,8 тыс. т капусты
У стабілізацыйны фонд Магілёўскай вобласці на міжсезонны перыяд 2020–2021 гадоў плануюць закласці 3,7 тыс. т бульбы, больш за 1,8 тыс. т капусты. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
Дзевяцікласнік з Крычава выйграў для роднай школы інтэрактыўную дошку
Дзевяцікласнік з Крычава Жэня Емяльяненка двойчы даказаў, што яго веды больш глыбокія, чым школьная праграма. Ён не толькі прадэманстраваў высокі інтэлектуальны ўзровень, але і зарабіў для школы ў падарунак карысны гаджэт.
Хлопец з дзяцінства шмат чытае, наведвае інтэлектуальны гурток. Калі летась у школе выбіралі ўдзельнікаў для вядомага рэспубліканскага тэлевізійнага конкурсу «Я ведаю», сумнення не было. Жэня двойчы станавіўся найлепшым у гэтым конкурсе і вясной для школы сваімі ведамі зарабіў падарунак–інтэрактыўную дошку.
Плантацыю клубніц і ажын заклалі ў Бялыніцкім раёне
Усё больш асабістых падсобных гаспадарак Магілёўскай вобласці развівае сваю сялянскую справу. Сям’я Афаневіч з Бялыніцкага раёна закладвае плантацыю клубніц і ажын.
У гаспадарцы Таццяны Афаневіч – больш за гектар зямлі. Тут знайшлося месца ягадніку, саду і пчолам. Гаспадыня мае вышэйшую агранамічную адукацыю і лічыць, што за развіццём прыватнай сельскай справы–дабрабыт яе сям’і.
Магілёўская абласная бальніца стала клінічнай
Магілёўская абласная бальніца днямі атрымала статус «клінічнай». Гэта аб’яднанне навукі і практыкі пад адным дахам.
На базе стацыянара адкрыта кафедра медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, дзе ўрачы рэгіёна будуць павышаць сваю кваліфікацыю і весці пошукі новых медыцынскіх распрацовак. Усё для таго, каб меддапамогу зрабіць больш якаснай, даступнай і менш балючай.
У Магілёве на ўчастку ад вуліцы Сурганава да вуліцы Аляксея Пысіна павялічана колькасць палос для руху
У сувязі з інтэнсіўнасцю руху і ўтварэннем затораў у ранішнія і вячэрнія гадзіны па вуліцы Якубоўскага горада Магілёва Дзяржаўтаінспекцыяй на працягу 15 дзён праводзілася праца па змене арганізацыі дарожнага руху на гэтым участку вулічна-дарожнай сеткі.
Як расказалі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на ўчастку ад вуліцы Сурганава да вуліцы Аляксея Пысіна павялічана колькасць палос для руху. Цяпер рух у кожным кірунку ажыццяўляецца па 4 палосах, кірунак руху па якіх зменены. Таксама пераналаджаны рэжым працы святлафорных аб’ектаў.
У Александрыйскай сярэдняй школе будуць рыхтаваць трактарыстаў-машыністаў
Пачатак новага навучальнага года адзначыўся для педагогаў і навучэнцаў Александрыйскай сярэдняй школы не толькі пачаткам навучальнага працэсу, але і другой прыемнай падзеяй. Мінскі трактарны завод на бязвыплатнай аснове перадаў установе адукацыі трактар МТЗ-82У для прафесійнай падрыхтоўкі школьнікаў на ўроках працоўнага навучання.
Эстафета пакаленняў сярод ветэранаў і моладзі пройдзе ў Магілёве
Гарадское масава-спартыўнае мерапрыемства «Камсамолу–100: эстафета пакаленняў» пройдзе сёння ў Магілёве. Яго ўдзельнікамі стануць ветэраны Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі і саюзнай моладзі Магілёва. Пра гэта паведаміла другі сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта БРСМ Наталля Шайдава.
Тэст на COVID-19 і самадэкларацыя аб здароўі –у пасольстве Беларусі патлумачылі правілы ўезду ў РФ
У пасольстве Беларусі ў Расіі патлумачылі правілы ўезду на тэрыторыю РФ ва ўмовах абмежаванняў, якія дзейнічаюць у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.
У Слаўгарадзе прайшоў кірмаш ініцыятыў
У Слаўгарадзе прайшоў кірмаш ініцыятыў. Ён адбыўся ў межах праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўшчыны».
Праект стартаваў у пачатку мінулага года, аб’яднаўшы 5 раёнаў–Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Быхаўскі, Краснапольскі і Клічаўскі. За гэты час было прадстаўлены больш за 170 ініцыятыў. Дзякуючы фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза сёння яны паспяхова працуюць і гатовы рухацца наперад.
Свята хакея ў гонар 20-годдзя ХК «Магілёў»: 22 верасня адбудзецца рэтра-матч
У гонар 20-годдзя ўтварэння першага прафесійнага хакейнага клуба ў Магілёўскай вобласці ўсіх аматараў гэтага віду спорту запрашаюць наведаць незвычайную гульню.
ХК «Магілёў» правядзе рэтра-матч з удзелам вядомых беларускіх майстроў хакея з шайбай: Івана Сахарава, Яўгена Летава, Аляксандра Цыплакова, Аляксандра Баразенкі, Уладзіслава Клачкова, Аляксандра Радзінскага, Андрэя Башко, Паўла Волчака і інш.
Арганізатары абяцаюць шмат сюрпрызаў і падарункаў. Гульня пройдзе 22 верасня ў 18.00 у магілёўскім Лядовым палацы. Уваход вольны.
Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Анатоля Уласевіча першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Анатоля Васільевіча Уласевіча першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
У Бабруйск і Магілёў прыбудзе Жыровіцкі абраз Божай Маці
Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Веньяміна, Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца Хрэсны ход па беларускіх епархіях з Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы. Святыня будзе знаходзіцца ў Бабруйску і Магілёве 21–23 верасня.
Расклад мерапрыемстваў:
– 21 верасня. Урачыстая сустрэча Хрэснага ходу з Жыровіцкай іконай Божай Маці ў кафедральным саборы Бабруйска ў 17.30. Малебен з чытаннем акафіста Прасвятой Багародзіцы. Пакланенне святыні.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 6 пажараў, загінулі 2 чалавекі
У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 6 пажараў, загінулі 2 чалавекі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На выхадныя на дачу, размешчаную ў в. Сураўцава Горацкага раёна, прыехаў 44-гадовы зяць гаспадароў. Мужчына цэлы дзень наводзіў парадак на падворку, а каля 2 гадзін ночы суседзі ўбачылі ў вокнах водбліскі агню і выклікалі ратавальнікаў.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц
Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Астанкі 38 чырвонаармейцаў паднятыя пошукавікамі на Магілёўшчыне
Тыдзень працавалі ў Чавускім, Слаўгарадскім і Быхаўскім раёнах байцы Магілёўскага абласнога ваенна-патрыятычнага клуба «Віккру» разам з прадстаўнікамі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны. Вынік палявой экспедыцыі ўражвае: паднятыя астанкі 38 чырвонаармейцаў, пры іх знойдзена восем імянных медальёнаў, медаль «За адвагу».
Переводчик