Навiны
У Магілёўскай вобласці аграрыі дапамагаюць ва ўборцы збожжавых на прыватных падворках
Аграрыі дапамагаюць вяскоўцам убраць збожжавыя на прыватных падворках. Масавая ўборка на асабістых прысядзібных участках пачалася пасля таго, як праца ў паляхнаблізіласяда фінішнай прамой. На дапамогу вяскоўцам прыходзяць і фермеры. У асобных гаспадарках для пенсіянераў і сваіх работнікаў прадугледжаны льготныя расцэнкі. Каб атрымаць дапамогу гаспадаркі, дастаткова пакінуць заяўку ў сельсавеце.
«Магатэкс» прыме ўдзел у выставе сродкаў індывідуальнай абароны ў Маскве
ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».
Мерапрыемства ўяўляе цікавасць для кіраўнікоў кампаній, спецыялістаў па бяспецы федэральных і рэгіянальных органаў улады, цэнтраў аховы працы, навукова-даследчых інстытутаў, прафсаюзных лідараў, службаў забеспячэння і іншых спажыўцоў. Выставачная пляцоўка не мае аналагаў у Расіі і блізкім замежжы і стала важным інструментам фарміравання расійскага рынку сродкаў індывідуальнай абароны.
Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня
Вучэбныя эвакуацыі пройдуць у школах 9-10 верасня падчас акцыі «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Васіль Сіўчак.
«З 9 па 10 верасня падчас «Адзінага дня бяспекі» ва ўсіх школах запланавана правядзенне адпрацовак планаў эвакуацыі людзей на выпадак узнікнення пажару, у тым ліку і пры ўдзеле работнікаў МНС», – сказаў Васіль Сіўчак. Ратавальнікі ў гэтыя дні таксама будуць праводзіць класныя гадзіны, дзе пагавораць з дзецьмі аб правілах бяспекі.
Магілёўскі «Дамачай» плануе ўсталяваць лінію па вытворчасці снэкавай групы вырабаў
ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» плануе ўсталяваць аўтаматызаваную лінію па вытворчасці снэкавай групы вырабаў (брэцаляў, колцаў, саломкі, міні-сушак). Пра гэта паведаміла сёння генеральны дырэктар прадпрыемства Наталля Падлесных падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з рабочым калектывам завода.
Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць добраўпарадкаваць дзве святыні Магілёва
Фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» пройдзе ў Магілёве 29 жніўня. У гэты дзень валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць добраўпарадкаваць адразу дзве святыні абласнога цэнтра.
У цэнтры маладзёжнага клопату акажацца тэрыторыя сінагогі іўдзейскай рэлігійнай грамады Магілёва (вул. Вялікая Грамадзянская, 13, гарадскі парк у Падніколлі). Добраахвотнікі БРСМ пакосяць тут траву, прыбяруць будаўнічае смецце, пафарбуюць лаўкі і адлівы.
У Магілёўскай вобласці засталося ўбраць 2% плошчаў збожжавых
У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося 2% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Слаўгарадскага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з атрыманым заданнем, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Эстафету акцыі БРСМ «Тыдзень дабра» 30 жніўня прыме Магілёў
Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі напярэдадні новага навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах і горадзе Мінску праводзяць «Тыдзень дабра». Магілёў прыме акцыю 30 жніўня, паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
ХК «Магілёў» пачаў выступленне ў Экстралізе з перамогі
У першым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі ў Экстралізе А ХК «Магілёў» прымаў ХК «Нёман». Старт Магілёўскага хакейнага клуба атрымаўся сенсацыйным. Дэбютант Экстралігі перайграў больш тытулаванага суперніка 3:1. У складзе магілёўцаў шайбы закінулі Ілья Казьянін (форвард адзначыўся дублем) і Віктар Андрушчанка.
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Аляксандр Шэпелеў 31 жніўня правядзе прамую тэлефонную лінію
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў 31 жніўня правядзе прамую тэлефонную лінію.
Задаваць пытанні аб дзейнасці Дэпартамента, паслугах і іх кошту, патрабаваннях, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, аб перспектывах развіцця структуры жыхары рэгіёна могуць з 09.00 да 12.00 па нумары тэлефоне 8 (0222) 64 33 10.
Бюджэт Магілёўскай вобласці на 61,1% фарміруюць арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-ліпень 2019 года паступіла Br 473,5 млн. На іх долю прыпадае 61,1% агульных фінансавых уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Арганізацыі недзяржаўнага сектара пералічылі Br 242,5 млн. (31,3%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br 35,4 млн. (4,6%), фізічныя асобы – Br 24,1 млн. (3,1%).
Суразмоўцы нагадалі, што агульныя паступленні ў бюджэт рэгіёна склалі Br 775,5 млн.
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў адбудзецца 4 верасня
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 4 верасня арганізуе «прамую лінію» па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы.
На пытанні жыхароў рэгіёна з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 22 08 89 адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Вольга Рыгораўна Лібак.
Тарыфная стаўка першага разраду будзе павышана з 1 верасня да Br41
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верасня на 12,6 працэнта - з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.
Пералік профільных класаў у школах Беларусі пашыраны
Пералік профільных класаў у школах Беларусі ў новым навучальным годзе пашырыцца. Аб гэтым паведаміў у Віцебску міністр адукацыі Ігар Карпенка на абласной педагагічнай канферэнцыі.
«Мы прынялі рашэнне, што могуць з'явіцца профільныя класы IT-накіраванасці. У мінулым годзе гэтага не было. Акрамя таго, узаконілі факультатывы па ваенна-патрыятычным профілі. Таксама ў бягучым годзе з'явяцца першыя спартыўна-педагагічныя класы», - сказаў міністр адукацыі.
У Магілёве 5 верасня арганізуюць свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі
Гарадское свята «Шчырае сэрца» адбудзецца 5 верасня, у Міжнародны дзень дабрачыннасці, у скверы 40-годдзя Перамогі Магілёва. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
Мерапрыемства ўжо не першы год праводзіцца для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з сем’яў, гарадскіх і абласных устаноў адукацыі і аховы здароўя.
Студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прывязе ў Магілёў праект да 90-годдзя з дня нараджэння Яўгена Глебава
Студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 6 верасня прывязе ў Магілёў праект «Музычная спадчына Радзімы», прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава і Года малой радзімы.
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня перакрыюць рух транспарту
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня з 11.00 да 17.00 перакрыюць рух транспарту ў сувязі з правядзеннем агульнагарадскога свята «Рабі, выдумляй, спрабуй!», прысвечанага Дню ведаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Нагадаем: мерапрыемства пройдзе ў Нікольскім парку. Яго праграма разлічана як на дзяцей, так і дарослых. Тут адбудуцца прэзентацыі дзіцячых студый, гурткоў і спартыўных секцый устаноў культуры і дадатковай адукацыі горада, канцэрты з удзелам дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў.
Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Іваноў правядзе прыём грамадзян у Горках
Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Валер’евіч Іваноў 4 верасня з 11.00 да 13.00 правядзе прыём грамадзян у Горацкім раённым выканаўчым камітэце.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне Магілёўскай мытні 8 (0222) 29 90 12 або Горацкага райвыканкама 8 (02233) 7 64 54.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
За 7 месяцаў 2019 года даходы бюджэту Магілёўскай вобласці склалі Br 775,5 млн.
За студзень-ліпень 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br 775,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 10,4 % або на Br 73,2 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 264,8 млн. (34,1 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 126 млн. (16,2 %), падатку на прыбытак – Br 86,2 млн. (11,1 %), акцызаў – Br 51,1 млн. (6,6 %).
У Беларусі ўстаноўлены спецыфічныя патрабаванні па пажарнай бяспецы для масавых аб'ектаў
Зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб'ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 561, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі»
Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая пройдзе з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт аб'явіў адкрыты конкурсны адбор праектаў, работ і мерапрыемстваў
Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт запрашае прыняць удзел у адкрытым конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў) у адпаведнасці з напрамкамі выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2019 годзе.
Дзень памяці Канстанціна Сіманава пройдзе ў Магілёве 28 жніўня
Дзень памяці Канстанціна Сіманава пройдзе ў Магілёве 28 жніўня. Пра гэта паведаміла старшыня гарадскога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Рускае таварыства» Людміла Валадзько.
Прызы пераможцам «Магілёўскага Мебелаін марафону» складуць да Br 2,5 тыс.
Традыцыйны «Магілёўскі Мэбелаін марафон» пройдзе ў Магілёве 6 кастрычніка. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства.
Старт будзе дадзены на плошчы Славы. Далей удзельнікі прабягуць па найпрыгажэйшых месцах Магілёва.
Папярэдні марафон сабраў больш за 3 тысячы чалавек. У бягучым годзе арганізатары плануюць правесці яшчэ больш маштабнае свята. Сярод удзельнікаў марафону як прафесійныя спартсмены, так і аматары з усёй Беларусі і краін-суседзяў. Прызы пераможцам складуць да Br 2,5 тыс.
Першую паркоўку-этажэрку ўсталявалі ў Магілёве
Вертыкальныя шматузроўневыя паркоўкі ствараюць на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе. Першую «этажэрку» завадчане ўсталявалі на сваёй тэрыторыі.
Эка-арт фестываль «Астравы Дулебы» пройдзе ў гарадскім парку Клічава 31 жніўня
Эка-арт фестываль «Астравы Дулебы» пройдзе ў гарадскім парку Клічава 31 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Прадстаўнікі Магілёўшчыны сталі бронзавымі прызёрамі на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ
Беларуская каманда паспяхова выступіла на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў венгерскім Сегедзе, заваяваўшы 6 залатых, а таксама па 4 сярэбраныя і бронзавыя медалі.
Прызёрамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі Магілёўшчыны. Бабруйчанка Надзея Макарчанка разам з Вольгай Клімавай з Мінскай вобласці выйграла бронзу ў фінальным заездзе каноэ-двоек на 500 метраў. А Андрэй Багдановіч і Віталь Асецкі заваявалі такую ж узнагароду ў складзе экіпажа каноэ-чацвёркі (500 м).
mogilevnews.by
У крыпце мінскага Храма-помніка ў гонар Усіх Святых будуць сабраны жмені зямлі з воінскіх пахаванняў Магілёўскай вобласці
У Мінску будуць сабраны жмені зямлі з воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння, выступаючы на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый рэгіёна, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алег Корапаў.
Ветэраны вобласці прапаноўваюць назваць плошчу перад магілёўскім дыягнастычным цэнтрам у гонар Пятра Машэрава
Старшыня савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль Глаз на пасяджэнні Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый рэгіёна выступіў з ініцыятывай аб увекавечанні памяці Пятра Міронавіча Машэрава.
Грамадзянская супольнасць Магілёўскай вобласці падтрымала ініцыятыву савета ветэранаў аб прысваенні паркаваму комплексу ў Падніколлі імя Перамогі
Грамадзянская супольнасць рэгіёна падтрымала ініцыятыву савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў аб прысваенні паркаваму комплексу ў Падніколлі імя Перамогі. Удзельнікі пасяджэння Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый вобласці аднагалосна прагаласавалі за хадайніцтва, якое ў найбліжэйшы час будзе накіравана на разгляд у Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў.
Переводчик