Навiны
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц 27 верасня правядзе прыём грамадзян у Асіповічах
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц 27 верасня з 10.00 да 12.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Асіповіцкім раённым выканаўчым камітэце.
Магілёўская вобласць далучылася да рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку»
Магілёўская вобласць сёння далучылася да рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку». Праект, прымеркаваны да Дня ўтварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, будзе доўжыцца па 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Акцыя ў рэгіёне прадугледжвае тры этапы: шэфскі, забаўляльна-навучальны і іміджавы.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў прамую тэлефонную лінію
Дапамога ў працаўладкаванні, стан дарог, будаўніцтва жылля – усяму гэтаму былі прысвечаны пытанні, якія задавалі жыхары Магілёўшчыны Леаніду Канстанцінавічу. У прынцыпе, амаль як заўсёды. За адным выключэннем. Падчас «прамой лініі» не аднойчы гучала падзяка на адрас улады. Маўляў, прыкметнае навядзенне парадку ў Магілёве, Бабруйску, Глуску. Прыемна, калі нешта робіш, і людзі гэта заўважаюць. Але і праблем хапае.
Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Слаўгарадскім раёне
Становішча спраў у сельскай гаспадарцы, перабоі гарачага водазабеспячэння, рашэнне экалагічных праблем. Гэта толькі невялікі пералік пытанняў, якія падымалі людзі ў размове з памочнікам Прэзідэнта – інспектарам па Магілёўскай вобласці Міхаілам Русым. Прычым, што характэрна, на прыём прыйшлі не толькі жыхары Слаўгарадскага раёна. Са сваімі праблемамі звярталіся жыхары Быхава, Крычава, Магілёва, Магілёўскага раёна.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц
Прамую тэлефонную лінію правядзе 21 верасня старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 2 тыс. новых кватэр
У студзені-жніўні 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 088 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 162,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 85,4 тыс. кв. м, або 52, 6 % ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 69,7 тыс. кв. м.
Бабруйск уключаны ў праграму паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 18 верасня 2019 года № 627.
Адкрыты турнір па бодзібілдынгу і фітнесу «Кубак жалезнага льва» адбудзецца 5 кастрычніка ў Магілёве
Адкрыты турнір «Кубак жалезнага льва» шосты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 5 кастрычніка ў 9.00 у Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры.
Акрамя беларускіх атлетаў, у турніры возьмуць удзел госці з Казахстана і расійскіх гарадоў – Масквы, Санкт-Пецярбурга, Бранска і Смаленска. Спартсмены будуць змагацца за медалі ў дзевяці намінацыях: бодзібілдынг, класік фізік, класічны бодзібілдынг, пляжны бодзібілдынг, фітнес-бікіні, бодзіфітнес, Fit-Model, Wellness Fitness і дзіцячы фітнес.
Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня
Свята для пажылых людзей пройдзе ў парку Падніколля Магілёва 26 верасня з 14.00 да 17.00. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Мерапрыемства пад назвай «Дзень дабра і павагі» прымеркавана да Міжнароднага дня пажылых людзей. У яго праграме – канцэртная праграма, якая будзе прадстаўлена адразу на некалькіх пляцоўках. Яшчэ адна пазнаёміць удзельнікаў свята з кніжнымі навінкамі. Пляцоўка фінансавай граматнасці дапаможа людзям пенсійнага ўзросту асвоіць методыку аплаты камунальных паслуг праз сучасныя гаджэты.
Ірына Курачкіна выйграла бронзу на ЧС па барацьбе ў Нур-Султане і заваявала алімпійскую ліцэнзію
У трэці дзень чэмпіянату свету па жаночай барацьбе, які праходзіць у НурСултане, Ірына Курачкіна (57 кг) заваявала бронзавы медаль і алімпійскую ліцэнзію.
У паядынку за трэцяе месца Ірына Курачкіна, якая перамагла ў суцяшальнай сутычцы расіянку Марыну Сіманян (19:8), не пакінула шанцаў польскай спартсменцы Ёвіце Вжэсень (4: 0). Гэта ўзнагарода пакуль адзіная для беларусаў на планетарным першынстве па барацьбе.
ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» рыхтуецца да адкрыцця
ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» рыхтуецца да адкрыцця. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар прадпрыемства Марат Ігізбаеў.
У Магілёўскай вобласці праходзіць вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі
З 9 верасня ў краіне пачалося вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Яно пройдзе па 8 кастрычніка ўключна.
Савет Рэспублікі – адна з двух палат парламента Беларусі. У яе ўваходзяць 64 дэпутаты, пры гэтым 56 абіраюцца, а яшчэ 8 прызначае Прэзідэнт Беларусі.
Галоўная тэма АДІ ў верасні – «Перапіс насельніцтва: погляд на сёняшняе – крок у будучыню!»
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе ў верасні ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Кіруючыя работнікі аблвыканкама, яго структурных падраздзяленняў і абласных ведамстваў, якія ўваходзяць у склад інфармацыйных груп пад кіраўніцтвам членаў абласнога выканаўчага камітэта, а таксама члены інфармацыйных груп гар- і райвыканкамаў, адміністрацый Магілёва і Бабруйска выступяць у працоўных калектывах рэгіёна. Яны раскажуць пра значнасць перапісу насельніцтва для беларускай дзяржавы і парадку яе правядзення.
Выпуск спецыяльнага праекта Агенцтва тэленавін «На кантролі Прэзідэнта»: кадры для АПК
Штогод амаль тысячу маладых спецыялістаў выпускаюць са сцен Горацкай сельгасакадэміі. Рыхтуюць кадры для сяла і многія іншыя навучальныя ўстановы па ўсёй краіне. Але чаму гарантый на прыжывальнасць спецыялістаў на вёсцы не даюць часам нават 1000-рублёвыя зарплаты? Пра гэта – чарговы выпуск спецыяльнага праекта Агенцтва тэленавін, які выйшаў у эфіры канала «Беларусь 1».
КДК Магілёўскай вобласці 24 верасня правядзе «гарачую лінію» па пытаннях гатоўнасці аб’ектаў ЖКГ, сацыяльнага, культурна-бытавога, вытворчага прызначэння да працы ў асенне-зімовы перыяд
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці 24 верасня будзе праводзіцца «гарачая лінія» на тэму «Аб гатоўнасці аб’ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнага, культурна-бытавога, вытворчага і іншага прызначэння да працы ў асенне-зімовым перыядзе 2019/2020 года».
Жыхары рэгіёна змогуць паведаміць аб неналежнай падрыхтоўцы названых аб’ектаў да ацяпляльнага перыяду, праблемах у забеспячэнні паліўнымі матэрыяламі (брыкетам, дрывамі), недахопах у рабоце адпаведных службаў.
Магілёўскай вобласці цікавы вопыт латвійскіх рэгіянальных цэнтраў развіцця ў падтрымцы мясцовых ініцыятыў
Магілёўскай вобласці цікавы латвійскі вопыт падтрымкі рэгіянальных ініцыятыў. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык падчас сустрэчы са старшынёй Валкскай краёвай думы, старшынёй праўлення латвійскіх рэгіянальных цэнтраў развіцця Вентсам Армандсам Краўклісам.
Чэшская рэспубліка мае намер паглыбляць эканамічнае супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю
Чэшская рэспубліка мае намер паглыбляць эканамічнае супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю. На гэта звярнуў увагу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Томаш Перніцкі падчас афіцыйнай сустрэчы са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Пасля летняга перапынку прафсаюзы зноў даюць старт бясплатным прававым прыёмам
Практыку правядзення бясплатных прававых прыёмаў адновяць прафсаюзныя юрысты пасля летняга перапынку. Так, чарговыя прававыя кансультацыі грамадзян адбудуцца ў чацвер 19 верасня. Яны пройдуць практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці.
Памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы правядзе прыём грамадзян у Слаўгарадзе
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 20 верасня з 10.00 будзе праводзіць прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэце.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах (80224) 679 685, (80224) 679 625.
Вопыт «лёгкіх ферм» Бялыніцкага ААТ «Аграсэрвіс»
Новыя адрыны для вырошчвання маладняку ў Бялыніцкім ААТ «Аграсэрвіс» з выгляду прымітыўныя: дашчаныя сцены, пабудовы значна ніжэйшыя за жалезабетонныя аналагі на малочна-таварным комплексе па суседстве. Але ўсё тут па-гаспадарску: сухая падсцілка і ў стойлах, і ў загонах, поўныя кармушкі.
Дзень культуры Японіі адзначаць у Магілёве 18 верасня
Дзень культуры Японіі адзначаць у Магілёве 18 верасня. Мерапрыемства ў межах 7-га фестывалю «Японская восень у Беларусі-2019» пройдзе на базе Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.
Энергетыкі Магілёўскай вобласці завяршаюць падрыхтоўку да зімы
Магілёўскія энергетыкі завяршаюць падрыхтоўку да зімы цеплакрыніц і цепласетак. Якасна забяспечыць бесперабойную працу спажыўцоў цеплавой энергіяй у асенне-зімовы перыяд дазволіць вытворчасць работ па будаўніцтве, рэканструкцыі, планавых рамонтах, тэхабслугоўванні абсталявання Магілёўскай ЦЭЦ-1, Магілёўскай ЦЭЦ-3 і цеплавых сетак, паведамілі ў адміністрацыі філіяла «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».
Дні адчыненых дзвярэй адбудуцца ў Магілёўскім інстытуце МУС 20 і 27 верасня
Дні адчыненых дзвярэй адбудуцца ў Магілёўскім інстытуце МУС (вул. Крупскай, 67) 20 і 27 верасня а 15.00. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ВНУ.
Будучыя абітурыенты змогуць даведацца пра спецыфіку дзейнасці органаў унутраных спраў, прайсці субяседаванне на прыдатнасць да службы, азнаёміцца з умовамі жыцця і вучобы будучых афіцэраў, у тым ліку адаптацыяй навабранцаў падчас навучальнага збору.
Забарона на наведванне лясоў цалкам знята ў Магілёўскай вобласці
Забарона на наведванне лясоў цалкам знята ў Магілёўскай вобласці. Гэтаму паспрыялі зніжэнне тэмператур паветра і мінулыя дажджы, якія знізілі клас пажарнай небяспекі, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
На партале размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць зняцце абмежаванняў па рэгіёнах. Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
У вёсцы Паляткі Краснапольскага раёна сёлета пайшлі на эксперымент і пасеялі поле сланечнікаў
У вёсцы Паляткі Краснапольскага раёна сёлета пайшлі на эксперымент і пасеялі поле сланечнікаў.
Фермер Антон Уласаў, гараджанін і гісторык па адукацыі, паспяхова вырошчвае збожжавыя, разводзіць бычкоў і авечак. А сёлета ён нават пайшоў на эксперымент: пасадзіў поле сланечнікаў, якое займае ў гаспадарцы паўтара гектара. Арыентаваўся на тое, што ў расійскай глыбінцы, Саратаве, Пензе і Тамбове, сланечнік выспявае як трэба, але там халадней, чым у нас. А сланечнікавая семка – гэта каштоўная дабаўка ў корм. У ход ідуць і алей, і жмых.
Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце змогуць праходзіць стажыроўку ў дзяржорганах
Слухачы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі змогуць праходзіць стажыроўку ў дзяржаўных органах і арганізацыях. Аб гэтым журналістам паведаміў рэктар ВНУ Генадзь Пальчык.
Парад калясак пройдзе ў Бабруйску 21 верасня
У Бабруйску 21 верасня пройдзе сямейны парад-конкурс на арыгінальна аформленую дзіцячую каляску або веласіпед, паведамілі ў гарвыканкаме. Мерапрыемства прымяркуюць да свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
Шэсце пачнецца ў 12.30 ад Палаца мастацтваў і завершыцца ў Маладзёжным парку, дзе адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў спаборніцтва і святочная праграма для сем’яў.
Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць і паглыбляць сферы супрацоўніцтва
Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць і паглыбляць сферы супрацоўніцтва. Перспектыўныя прапановы па далейшым развіцці дружалюбных і партнёрствах адносін абмяркоўвалі сёння намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і першы намеснік старшыні пастаяннага камітэта Сходу народных прадстаўнікоў правінцыі Цзянсу Чэнь Чжэньнін.
Жыхарам Магілёўскай вобласці 22 верасня прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля»
Жыхарам Магілёўшчыны прапануюць далучыцца да міжнароднай акцыі «Дзень без аўтамабіля». У суботу, 22 верасня, абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае насельніцтва рэгіёна пакінуць аўтамабілі на стаянках і перасесці на грамадскі транспарт або веласіпед.
Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе
Каманда работнікаў сістэмы культуры Магілёўскай вобласці заняла 3 месца ў рэспубліканскай профільнай спартакіядзе.
Переводчик