За выхадныя ратавальнікі адшукалі ў лясах Магілёўскай вобласці трох аматараў збору грыбоў і ягад
Летні лес багаты не толькі на ягады і грыбы, але і на людзей, якія заблудзіліся ў гушчарах. Толькі 17 жніўня ратавальнікі ўдзельнічалі ў пошуках трох чалавек. Ніхто не пацярпеў, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Днём у лесе каля аграгарадка Заводская Слабада Магілёўскага раёна заблукаў 54-гадовы магілёвец. Усвядоміўшы, што не можа выйсці з лесу самастойна, ён патэлефанаваў па тэлефоне 101. Дзве гадзіны пошукаў далі станоўчы вынік: работнікі лясніцтва выявілі зніклага мужчыну.
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў жніво
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў жніво. У рэгіёне збожжа прыбралі з 14 406 га, намалацілі больш за 29,3 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 27 ц/га, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У Беларусі з 28 жніўня падаражэюць званкі па гарадскім тэлефоне і паштовыя адпраўленні
«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця затрат на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгулюемыя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4 працэнта.
Прафілактычная акцыя ДАІ «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці
Рэспубліканская акцыя «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню дарожна-транспартнай бяспекі юных пасажыраў, працягнуцца да 24 жніўня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 жніўня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 жніўня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Беларусі плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне
У Беларусі ў будучым плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка. Па прапанове Магілёўскага аблвыканкама пастановай Цэнтральнай камісіі ў рэгіёне ўтворана 13 выбарчых акругаў. Адпаведна, не пазней за 2 верасня 2019 года ў вобласці будуць утвораныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
У Ялізаве запусцілі мадэрнізаваную вытворчасць шклатары
У філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод» ў пасёлку Ялізава (Асіповіцкі раён) сёння адкрылася мадэрнізаваная вытворчасць шклатары. Тут упершыню ў Беларусі асвоена тэхналогія, якая дазволіць выпускаць палегчаную шкляную ўпакоўку са зніжэннем вагі гатовых вырабаў да 20%. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.
У Магілёве адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі
У Магілёве сёння адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Ушанаванне прайшло ў Палацы культуры вобласці.
З пачатку ўборачнай ДАІ Магілёўскай вобласці выявіла 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных пры кіраванні сельгастэхнікай
З пачатку ўборачнай супрацоўнікі ДАІ Магілёўшчыны выявілі 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных работнікамі аграпрамысловага комплексу пры кіраванні сельгастэхнікай. За эксплуатацыю тэхнікі, якая не мае дзяржтэхагляду, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 130 чалавек, за адсутнасць элементаў канструкцыі, якія ўплываюць на бяспеку эксплуатацыі па дарогах агульнага карыстання, пакарана 19 кіроўцаў. Таксама выяўлена 10 фактаў кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай у стане ап’янення.
На Магілёўшчыне завяршаецца падрыхтоўка ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года
Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую. Большасць з 815 устаноў адукацыі ўжо завяршылі работы па рамонце і добраўпарадкаванні і чакаюць спецыяльныя камісіі, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці. Праверка ўжо дала дабро на працу 130 аб’ектаў.
У Магілёўскім раёне стартаваў прафілактычны праект «Здароўе ў сяло»
Шырокамаштабны прафілактычны праект «Здароўе ў сяло» стартаваў у Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыйнага забеспячэння і здаровага ладу жыцця Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які з’яўляецца арганізатарам акцыі.
Прызыў-2019: аб нюансах і навінах расказаў ваенны камісар Бабруйска, Бабруйскага, Кіраўскага і Глускага раёнаў Аляксей Беразоўскі
22 ліпеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 274 аб чарговым прызыве. Пра тое, як ён будзе ажыццяўляцца, і пра новаўвядзенні прызыўной кампаніі расказаў ваенны камісар Бабруйска, Бабруйскага, Кіраўскага і Глускага раёнаў Аляксей Беразоўскі. – Прызыўная камісія створана рашэннем Бабруйскага гарвыканкама ад 2.08.2019 г. і будзе праводзіць пасяджэнні з 9 жніўня па 29 лістапада, – паведаміў Аляксей Пятровіч. – Планы камплектавання паступяць у ваенны камісарыят толькі ў верасні.
Прыродаахоўны дазвол ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання дзяржаўнай экаэкспертызы і атрымання станоўчага заключэння
Абавязковы для ажыццяўлення вытворчай дзейнасці комплексны прыродаахоўны дазвол прадпрыемству ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання праектнай дакументацыі дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і атрымання адпаведнага станоўчага заключэння. Пра гэта адзначылі ў Магілёўскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У дзеянне такі дазвол уступіць толькі з моманту афіцыйнага ўводу аб’екта ў эксплуатацыю.
Моладзь Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у міжнародным чэмпіянаце прафмайстэрства WorldSkills Kazan 2019
Моладзь Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у 45-м міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills Kazan 2019. Пра гэта паведамілі ў вучэбна-метадычным цэнтры прафесійнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Першынство гэтага года пройдзе ў Казані (Расія) з 22 па 27 жніўня. У ім возьме ўдзел больш за 1,5 тыс. канкурсантаў з 63 краін свету. Беларусь будзе прадстаўляць 40 чалавек. У склад нацыянальнай каманды ўвайшло 5 удзельнікаў і 5 экспертаў з Магілёўскай вобласці.
Замежныя інвестары ў першым паўгоддзі 2019 года ўклалі больш за $ 134 млн. у рэальны сектар эканомікі Магілёўскай вобласці
Замежныя інвестары ў першым паўгоддзі 2019 года ўклалі $ 134,4 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Асноўнымі інвестарамі арганізацый Прыдняпроўскага краю былі суб’екты гаспадарання Кіпра (43,1 % ад усіх інвестыцый), Расійскай Федэрацыі (22,3 %), міжнародныя арганізацыі (6,7 %). Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі склалі $ 111,4 млн., або 82,8 %.
Прамую лінію правядзе 21 жніўня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Сімончык
Прамую лінію правядзе 21 жніўня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі, жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 29-58-00 або накіраваць на электронны адрас упраўлення UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by.
Магілёўская вобласць пачне азімую сяўбу збожжавых 3 верасня
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла працоўны план правядзення восеньскіх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства. Згодна з дакументам, плошча сяўбы азімых культур на збожжа павінна скласці 1,731 га, з іх 1,345 га – азімыя збожжавыя на збожжа, 385,5 тыс. га – крыжакветныя (у тым ліку 352,6 тыс. га азімага рапсу на збожжа). Плошча сяўбы азімых на зялёны корм складзе 314,9 тыс. га.
Галоўная тэма АДІ ў жніўні – «Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь»
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе сёння ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны абароне мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь.
КДК разгледзеў вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі. Паводле ацэнкі ведамства, у гэтай сферы маецца шэраг сур’ёзных недаглядаў, паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
Прэс-канферэнцыя старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай
Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка
«Гэта гістарычны момант для рэгіёна» – Аляксандр Лукашэнка чакае аддачы ад паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці
Паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўскай вобласці павінны прыносіць аддачу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Касцюковічах на нарадзе аб развіцці гэтага рэгіёна.
Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з жыхарамі Касцюковічаў і расказаў аб прычынах прыезду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на заканчэнне рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён, дзе разглядаліся перспектывы далейшага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, паразмаўляў з жыхарамі райцэнтра.
Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб недапушчальнасці агульнага падыходу ў пытаннях аказання дзяржпадтрымкі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб недапушчальнасці агульнага падыходу ў пытаннях аказання дзяржаўнай падтрымкі развіццю тых ці іншых напрамкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Касцюковічах аб ходзе выканання ўказа нумар 235 і праграмы развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.
Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Касцюковічах нараду аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіць у Касцюковічах нараду аб развіцці паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы ў Касцюковіцкім раёне фарэлевую гаспадарку «Лахва». «Чаго мы марудзім, чаго баімся? Тэхналогіі добрыя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэту праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы - дзе будзем будаваць і што. І як мінімум трэба падвоіць вытворчасць рыбы, не толькі на Магілёўшчыне», - сказаў Прэзідэнт.
КДК разгледзеў вынікі кантролю за работай прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Аляксандр Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпы ўборачнай і іншых сельгасработ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпы ўборачнай і іншых сельгасработ. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.
Мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва падпісалі Круглянскі раён і кітайскі горад Сюйчжоу
Мемарандум аб устанаўленні адносін сяброўскага супрацоўніцтва падпісалі Круглянскі раён і кітайскі горад Сюйчжоу правінцыі Цзянсу. Дакумент змацавалі подпісамі падчас візіту дэлегацыі КНР у гэты рэгіён.
Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве перакрыюць на час рамонту
Мост па вуліцы Першамайскай у Магілёве плануюць перакрыць для руху транспарту з 3 верасня. Планы па рэалізацыі праекта абмяркоўвалі на планёрцы ў гарвыканкаме. Прыпыненне эксплуатацыі пуцеправода выклікана пачаткам рамонтных работ на ім, а таксама падмоставай яго часткі. У сувязі з закрыццём моста зменяцца маршруты руху грамадскага транспарту. Паводле інфармацыі аддзела энергетыкі і транспарту Магілёўскага гарвыканкама, памяняюць часткова шлях руху 17 маршрутаў, а пройдуць яны ў асноўным праз аўтавакзал. Больш падрабязны расклад будзе паведамлены пазней.