Кулінарны фестываль «Спадарыня «Крыніца» запрашае» пройдзе 14 верасня ў Слаўгарадскім раёне
Кулінарны фестываль «Спадарыня «Крыніца» запрашае» пройдзе 14 верасня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слаўгарадскага райвыканкама. Тут адбудзецца прэзентацыя страў нацыянальнай кухні «Усім да смаку нашы прысмакі», якія можна будзе прадэгуставаць. Найлепшым кулінарам уручаць заслужаныя ўзнагароды.
Аўтарскі праект «Атлантыда і дзіўная Японія» экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава
Незвычайны аўтарскі праект «Атлантыда і дзіўная Японія» экспануецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Яго прывёз прадстаўнік Цэнтра культуры і спорту Японіі «Добрасуседства» ў краінах СНД, даследчык японскай культуры Уладзіслаў Асака, паведамілі ва ўстанове культуры. На інтэрактыўнай выставе можна ўбачыць экспанаты з прыватнай калекцыі, радзімай якіх з’яўляюцца далёкія краіны: Японія, Інданезія (в. Балі), Папуа-Новая Гвінея, Гватэмала і Шры-Ланка.
Завяршыць фарміраванне стабфонду плодаагародніннай прадукцыі ў Магілёўскай вобласці плануецца да 15 лістапада
«Апетыт» насельніцтва рэгіёна ў міжсезонне вызначаюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з планаванай кан’юнктуры рынку.
Ларыса Грыбалёва выступіць разам з таленавітымі дзецьмі Магілёўскай вобласці
У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці пройдзе канцэрт пераможцаў рэгіянальнага этапу праекта «Зорная краіна» Ларысы Грыбалёвай, паведамілі арганізатары.
Парк навуковага і навучальнага абсталявання БРУ папоўніўся новымі станкамі
У межах рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы і падрыхтоўкі да адкрыцця шматпрофільнай вучэбна-эксперыментальнай лабараторыі новымі станкамі папоўніўся парк навуковага і навучальнага абсталявання кафедры «Тэхналогія машынабудавання» Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Адкрыты Кубак Беларусі па мотакросе пройдзе ў Магілёве 14-15 верасня
Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па мотакросе, прысвечаны памяці К. М. Сіманава, пройдзе 14-15 верасня ў Магілёве. Пляцоўкай для спаборніцтваў стане экстрым-парк, размешчаны па вуліцы Фаціна, паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ. За лідарства будуць змагацца ўдзельнікі ад 6 да 50 гадоў і старэйшыя. Плануецца, што, акрамя беларускіх спартсменаў, на трасу выйдуць прадстаўнікі Прыбалтыкі, Расіі, Германіі і, магчыма, Польшчы (геаграфія ўдзельнікаў спаборніцтваў удакладняецца). Пачатак спаборніцтваў у 9.00.
Свята смачнай ежы і добрага настрою «Дранік-фэст» пройдзе 28 верасня ў Магілёве
Пятае свята «Дранік-фэст» адбудзецца ў Магілёве 28 верасня з 12.00 да 18.00. Традыцыйна месцам правядзення мерапрыемства стане этнахутар «Зялёны гай». Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Дземенкавец правядзе прыём грамадзян у Дрыбіне
Начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец 27 верасня з 12.00 да 14.00 правядзе прыём грамадзян у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г. п. Дрыбін, вул. Леніна, 35). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (02248) 2 48 16, 2 53 24.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца 9 верасня ў Беларусі
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі пройдзе з 9 верасня па 8 кастрычніка ўключна. Права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі прыналежыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам, а ў сталіцы - прэзідыуму Мінгарсавета і Мінгарвыканкаму. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК прэтэндэнтах на месцы ў верхняй палаце парламента праходзіць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета. Выбраным лічыцца кандыдат, які набраў больш за палавіну галасоў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох раёнах Магілёўскай вобласці
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 3 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Касцюковіцкім, Краснапольскім і Хоцімскім раёнах, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.У сувязі з сухім надвор’ем, узнікненнем высокай пажарнай небяспекі ўведзена забарона на наведванне лясоў грамадзянамі, а таксама ўезд транспарту, за выключэннем службовага, удакладнілі ў ведамстве. Парушальнікам гэтай забароны можа пагражаць папярэджанне або штраф да 25 базавых велічынь.
Бабруйская каманда стала пераможцай спартакіяды актыву Саюзнай моладзі Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ»
Бабруйская каманда стала пераможцай спартакіяды актыву Саюзнай моладзі Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «БРСМ». Другое месца падзялілі прадстаўнікі Слаўгарадскага і Кіраўскага раёнаў, трэцяе – у горацкай моладзі.
У Магілёве аднаўляюць сінагогу
Аднаўленнем сінагогі на магілёўскім «Школішчы» займаюцца члены іудзейскай рэлігійнай аўтаномнай абшчыны і валанцёры. У перспектыве тут размесцяцца бібліятэка і нядзельная школа. Калісьці тут, ля Дняпра, у межах некалькіх соцень метраў было адразу некалькі сінагог. Пры іх вучыліся яўрэйскія дзеці. Таму і месца атрымала назву «Школішча». У 30-я гады мінулага стагоддзя на той час тры сінагогі, якія засталіся, зачынілі, а будынкі перадалі гарадскому водаканалу. Затым – вайна. Нейкі час тут было яўрэйскае гета. Цяпер пра тыя падзеі нагадваюць камяні і ружы.
Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах
Нямецкі дот дапоўніць музей пад адкрытым небам у Буйнічах, які ствараюць навучэнцы магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа там, дзе праходзіў Дняпроўскі рубеж. Доўгачасовую агнявую кропку прывезлі з Быхаўскага раёна. Яе ўстанавілі на гістарычным месцы – у пойме Дняпра, дзе ў 1944 годзе лейтэнант Іван Мяльноў з саслужыўцамі штурмавалі вышыню, акупаваную немцамі.
Вызначаны пераможцы рэспубліканскага праекта БРСМ «Моладзь за ўраджай!» ад Магілёўскай вобласці
У нашым рэгіёне найлепшым сярод камбайнераў маладзёжных экіпажаў стаў камбайнер ЗАТ «Агракамбінат “Зара”» Зміцер Анісімаў. Ён намалаціў 2705 тыс. т новага ўраджаю. Сярод маладых кіроўцаў на адвозцы збожжа вызначыўся кіроўца ААТ «Амкадор-Шклоў» Павел Ціханаў, які перавёз 4644 тыс. т збожжа і зернебабовых.
Касцюковічы 7 верасня прымуць спартакіяду кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
На кансервацыю касцёла ў Мсціславе выдзеляць сродкі з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Да канца 2019 года ў Быхаўскі раён прыбудзе больш за 40 адзінак новай сельскагаспадарчай тэхнікі
У гаспадаркі Быхаўскага раёна працягвае паступаць новая тэхніка. На гэтыя мэты па дзяржаўнай праграме па пераадоленні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Br 1,5 млн. Літаральна на гэтым тыдні паступіла яшчэ 8 сельскагаспадарчых машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў. Іх ужо накіравалі ў ААТ «Вараніно», “Быхаўрайаграпрамтэхснаб», «Валадарскі», «Быхаўскі», «ПМК-85 Вадбуд», «Навабыхаўскі».
Першакурснікі БДСГА атрымаюць студэнцкія білеты, якімі можна расплачвацца
Сёлета першакурснікі БДСГА атрымаюць унікальны электронны студэнцкі білет, сумешчаны з банкаўскай плацежнай картай. Такі праект будзе запушчаны ўпершыню ў Магілёўскай вобласці. Новы білет стане пропускам у карпусы, бібліятэку, а таксама паўнавартасным плацежным інструментам – міжнароднай плацежнай банкаўскай картай, якой можна разлічвацца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, у інтэрнэт-магазінах, карыстацца дысконтнымі праграмамі, інтэрнэт-банкінгам.
У Бабруйску правядуць сустрэчу з суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Савет па развіцці прадпрымальніцтва Бабруйска сумесна з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў 11 верасня правядзе прыём суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі горада. Сустрэча арганізуецца з мэтай выяўлення і вырашэння праблемных пытанняў. Яна адбудзецца ў памяшканні бізнэс-цэнтра ААТ «Атэль “Турыст”», (вул. Войкага, 20) з 10.00 да 12.00. Прапановы і пытанні для разгляду можна накіраваць на электронную пошту imp.bricrb@mail.ru.
У Быхаўскім раёне адкрыты Цэнтр адукацыі дарослых «Баркулаб»
Цэнтр адукацыі дарослых «Баркулаб» адкрыты ў Быхаўскім раёне. Ролю мясцовага «асветніка дарослых» узяў на сябе мясцовы фонд развіцця тэрыторый Быхаўскага раёна.
Неабходна павышэнне прадуктыўнасці дойнага статка і мінімізацыя падзяжу жывёлы – Леанід Заяц
Выязное пасяджэнне аблвыканкама адбылося ў Магілёўскім раёне. Як адзначыў кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, галоўная задача мерапрыемства – прадэманстраваць перадавы вопыт у галіне жывёлагадоўлі. У якасці ўзораў для пераймання – філіял «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» і малочна-таварны комплекс ААТ «Магілёўскі лянок».
Гарады Магілёўскай вобласці далучаюцца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці
Гарады Магілёўскай вобласці далучаюцца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Міжнародны праект традыцыйна стартуе 16 верасня і завершыцца 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля, паведамілі ў абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Са слоў суразмоўцаў, у мерапрыемствах Еўрапейскага тыдня мабільнасці штогод удзельнічае больш за 50 краін свету. У 2018-м агульнаеўрапейскую кампанію падтрымала 66 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў Беларусі. Сёлета ўжо зарэгістравалася 9 населеных пунктаў Сінявокай, у ліку якіх 2 з Прыдняпроўскага краю – Крычаў і Асіповічы.
У аблвыканкаме будзе працаваць «гарачая лінія» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі
На працягу верасня штодня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (акрамя выхадных дзён) у Магілёўскім аблвыканкаме па тэлефоне (80222) 23 02 55 будзе працаваць «гарачая тэлефонная лінія» па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва рэгіёна даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі. Па названым нумары грамадзяне могуць выказаць сваё меркаванне па арганізацыі работы лазняў і душавых у дачыненні да населенага пункта па месцы пражывання, а таксама звярнуцца з прапановамі па паляпшэнні работы ў гэтым напрамку. Усе прапановы і пажаданні будуць разгледжаны зацікаўленымі асобамі.
Свята адкрыцця новага навучальнага года завершыць Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Магілёўскай вобласці
Свята адкрыцця новага навучальнага года «Дарогай натхнення і творчасці» завершыць Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры творчасці, на пляцоўцы якога (Магілёў, пр-т Міру, 23 а) 7 верасня адбудзецца мерапрыемства.
У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах
У Магілёўскай вобласці і правінцыі Хунань – вялікі патэнцыял для ўзаемадзеяння ў розных сферах. Да такой высновы прыйшлі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні Камітэта правінцыі Хунань Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Лай Мін’юн падчас афіцыйнай сустрэчы.
Медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё» ўзначаліў Віталь Аўсеенка
Медыяхолдынг «Бабруйскае жыццё» ўзначаліў Віталь Генадзьевіч Аўсеенка. Раней ён быў першым намеснікам галоўнага рэдактара на першым гарадскім тэлеканале ў Гомелі, працаваў на «Радыё 107,4 FM», удзельнічаў у адкрыцці Гомельскай радыёстанцыі «Праўда Радыё», Бабруйскага радыё «Zефір FM» і тэлеканала «Бабруйск 360». Апошняе месца работы Віталя Аўсеенка– тэлеканал «СТВ» у Мінску.
Пытанні ўдасканалення падатковага заканадаўства і карэкціроўкі Падатковага кодэкса разгледзяць удзельнікі выязнога пасяджэння ў Магілёве
Выязное пасяджэнне Прэзідыума навукова-кансультацыйнага савета па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі шостага склікання адбудзецца 13 верасня ў Магілёве. Плануецца, што ў мерапрыемстве прыме ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікі ад Міністэрства па падатках і зборах і Міністэрства фінансаў, прадстаўнікі мясцовых органаў улады і бізнесу.
Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі
Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з намеснікам дырэктара бальніцы кітайскай медыцыны правінцыі Цзянсу Ван Юе.
«Прамую лінію» правядзе 5 верасня начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня
Прамую тэлефонную лінію правядзе 5 верасня начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня. З 11.00 да 13.00 па нумары тэлефона (8 0222) 25 22 51 жыхары рэгіёна змогуць задаць кіраўніку пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Разбірацца давялося ў самых розных праблемах. Напрыклад, у канфлікце інтарэсаў.