VII Міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе 16 чэрвеня ў Чавускім раёне
VII міжрэгіянальнае свята-конкурс «Зялёныя святкі» пройдзе 16 чэрвеня на крыніцы Байкава Чавускага раёна, паведамілі ў райвыканкаме.
Унікальную фотавыставу «Салдаты Перамогі» прадставяць у Магілёве
Унікальная фотавыстава «Салдаты Перамогі» адкрыецца 6 чэрвеня ў 15.00 у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі імя Е. Р. Раманава (пл. Славы, 1), паведамілі ва ўстанове культуры.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магаблвыканкама Пётр Сімончык
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык. З 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 29-58-02 жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгіёна. Пытанні таксама можна накіраваць на электронны адрас упраўлення: UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by.
Аграгарадок Язеры Чэрыкаўскага раёна ў ліку пераможцаў рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання
У Беларусі на працягу 2018 года праводзіўся агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання, у якім прынялі ўдзел населеныя пункты ўсіх абласцей і Мінск. Конкурс праводзіўся па пяці катэгорыях, паведамляе Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пераможцаў вырашана ўзнагародзіць пераходным вымпелам, пасведчаннем і грашовымі прэміямі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Прадстаўніцы БСЖ разгледзяць рэалізацыю праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці
Прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзяць рэалізацыю праграм падтрымкі, сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Магілёўскай вобласці падчас выязнога семінара. Мерапрыемства адбудзецца 4 чэрвеня ў горадзе на Дняпры, паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
У пунктах пропуску Гродзенскай мытні для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры
У пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў выдзелілі асобныя калідоры для балельшчыкаў і спартсменаў, а таксама ўстанавілі 50 новых інфармацыйных электронных табло, паведамілі ў мытні. Асобныя калідоры будуць абазначаны лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў на інфармацыйным табло. «Спартсменам і балельшчыкам, для якіх на перыяд спаборніцтваў устаноўлены спрошчаны парадак афармлення, трэба будзе прайсці па такім калідоры і прадаставіць супрацоўніку мытні пашпарт, а таксама дакументы на транспарты сродак», - адзначылі ў Гродзенскай мытні.
У Магілёве на час правядзення рэпетыцый тэатралізаванага канцэрта перакрыюць рух транспарту ў раёне ГЦ «Е-Сіці»
У Магілёве часова перакрыюць рух транспарту ў раёне ГЦ «Е-Сіці». Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі ў гарвыканкаме. ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама перакрые рух транспартных сродкаў на ўездзе на тэрыторыю, прылеглую да гандлёвага цэнтра «Е-Сіці» (на скрыжаванні бульвара Непакорных і вуліцы Гагарына), на частцы паркоўкі ў раёне ГЦ «Е-Сіці» (з боку ўезду на паркоўку з вуліцы Гагарына): – з 3 чэрвеня 9.00 да 20.00 7 чэрвеня;
У Беларусі павышаецца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для насельніцтва
У Беларусі з 1 чэрвеня павышаецца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Гэта прадугледжана Указам № 492 ад 22 снежня 2018 года «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год».
Знойдзены ў Бабруйску ўнікальны шлем мог належаць полацкаму князю Ізяславу – гісторыкі
Гісторыкі лічаць, што знойдзены ў Бабруйску шлем хутчэй за ўсё належаў полацкаму князю Ізяславу, сыну кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча і князёўны Рагнеды. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала СТВ. Зараз артэфакт, які добра захаваўся дзякуючы таму, што доўгі час знаходзіўся ў вадзе, аднаўляюць найлепшыя рэстаўратары. Шлем знайшлі ў пачатку красавіка, калі супрацоўнікі мясцовага прадпрыемства паглыблялі дно Бярэзіны. Яго цудам не закранулі каўшом экскаватара, які прыбіраў гліну.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Рэгістрацыя на ЦТ завяршаецца ў Беларусі
У Беларусі 1 чэрвеня завяршаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах. Пункты рэгістрацыі адкрыты сёння да 19.00. У суботу, 1 чэрвеня, яны будуць працаваць з 9.00 да 18.00. Па апошніх даных, на ЦТ зарэгістравалася каля 74 тыс. чалавек.
«Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў пачало падарожжа па Шклове
Пасля падарожжа па знакавых месцах Магілёва «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў сёння прыбыло ў Шклоў.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 10 чэрвеня правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 10 чэрвеня правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка: з 15.00 да 16.00 па тэлефоне (80222) 32 67 42; – першы намеснік старшыні камітэта Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў (курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, пытанні аховы працы і дзяржаўнай экспертызы): з 12.00 да 13.00 па тэлефоне (80222) 32 67 78;
У Магілёўскай вобласці жыве больш за 200 тыс. дзяцей
У Магілёўскай вобласці на пачатак 2019 года пражывала 205 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, што складала 19,5% ад агульнай колькасці насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Больш за палову падаткаплацельшчыкаў Магілёўскай вобласці ўжывае спрошчаную сістэму падаткаабкладання
У Магілёўскай вобласці, паводле звестак на 1 мая 2019 года, спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП) ужываў 21 521 плацельшчык (54% ад агульнай колькасці суб’ектаў гаспадарання), з іх – 15 402 індывідуальныя прадпрымальнікі, 6 119 – арганізацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. У бюджэт вобласці названыя суб’екты гаспадарання заплацілі Br 40,5 млн. падаткаў і іншых плацяжоў. Доля названых паступленняў у бюджэце вобласці склала 9,1%.
II Еўрапейскія гульні: набыць квіткі можна хутка і зручна
Балельшчыкі, якія плануюць наведаць спартыўныя мерапрыемствы II Еўрапейскіх гульняў, могуць набыць квіткі хутка і зручна на сайце minsk2019.ticketpro.by, паведамілі ў прэс-службе фонду гульняў.
У 1,6 раза павялічылася колькасць самазанятасці грамадзян у Магілёўскай вобласці
У рэгіёне больш за 2,9 тыс. фізічных асоб ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. У студзені-красавіку 2019 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага іх колькасць вырасла на 1 159 чалавек або ў 1,6 раза, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Паступленні адзінага падатку ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыліся на 59,7%, або на Br 104,4 тыс. у фактычным вылічэнні, і склалі Br 279,4 тыс.
II Еўрапейскія гульні нададуць новы імпульс развіццю спартыўнага руху ў Беларусі – Сяргей Цяцерын
II Еўрапейскія гульні нададуць новы імпульс развіццю спартыўнага руху ў Беларусі. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын, якому сёння выпаў гонар пачаць эстафету «Полымя свету» ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Дзейнасць рэгіянальных СМІ па рашэнні задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі разгледзелі на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі ў Бабруйску
Дзейнасць рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі па рашэнні задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі разгледзелі на пасяджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі, якое адбылося сёння ў Бабруйску.
Шляхі ўдасканалення дзейнасці ў сферы міжканфесійных адносін абмеркавалі на семінары ў Магілёве
Семінар «Аб рабоце органаў дзяржаўнага кіравання па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы міжканфесійных адносін» адбыўся сёння ў Магілёве. На мерапрыемства, якое прайшло на базе МДУ імя А. А. Куляшова, былі запрошаны спецыялісты гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць пытанні канфесійнай абстаноўкі ў рэгіёне.
Новы турмаршрут па Мсціславе і ваколіцах падрыхтаваны па праекце ПРААН
Прэзентацыя новага турыстычнага маршруту па Мсціславе і яго ваколіцах, распрацаванага па праекце Праграмы развіцця ААН і Мінэканомікі Беларусі «Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі» (або коратка «Малыя гарады») пры фінансавай падтрымцы Расіі адбудзецца 31 мая, паведаміла кіраўнік праекта «Малыя гарады» Марына Каліноўская.
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» пачала свой шлях па Магілёўскай вобласці
Агонь II Еўрапейскіх гульняў 30 мая пачаў свой шлях па Магілёўскай вобласці. Рэгіён прыняў эстафету «Полымя свету» ад Віцебшчыны. Першым аб’ектам, які наведаў сімвал Еўрагульняў, стаў мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» (Магілёўскі раён).
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-красавік 2019 года паступіла Br443,6 млн.
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-красавік 2019 года паступіла Br 443,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 7,5%, або на Br 30,9 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br144,6 млн. (32,6%), падатку на дабаўленую вартасць – Br79,6 млн. (18,0%), падатку на прыбытак – Br44,8 млн. (10,1%), акцызаў – Br28, 5 млн. (6,4%).
Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне» прадставіць 50 работ навучэнцаў
Абласны этап рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце жыць у мірнай краіне», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы, завяршыўся на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аддзяленні Фонду міру.
Мастакі з васьмі краін напішуць карціны з відамі Магілёва
Міжнародны арт-праект «Магілёў вачыма гасцей» стартаваў у абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі ў музеі гісторыі Магілёва. Удзельнікамі праекта сталі мастакі з васьмі краін свету: Шухрат Абдумалікаў, Марыяна Абрамава, Хасмік Авецісян, Алі Амр, Аксана Еўдакіменка, Юлія Жукава, Святлана Інач, Ева Карука, Рамазан Усеінаў, якія прадстаўляюць Арменію, Беларусь, Іарданію, Латвію, Расію, Турцыю, Узбекістан і Украіну. Працаваць у абласным цэнтры майстры пэндзля будуць амаль два тыдні. За гэты час госці выканаюць па некалькі мастацкіх работ, якія застануцца ў фондах музея.
Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Прэм’еру фантастычнай казкі «Іншапланецяня» рыхтуе Магілёўскі абласны драматычны тэатр. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры. Паводле слоў суразмоўцаў, спектакль задуманы як выязны. З ім трупа драмтэатра наведае школьныя і аздараўленчыя лагеры, а таксама дзіцячыя сады рэгіёна. Юныя гледачы ўбачаць новую казку гэтым летам. Першы паказ адбудзецца ў пачатку чэрвеня.
Дзіцячае свята арганізуе Магілёўскі інстытут МУС 31 мая
Вясёлае і займальнае свята падрыхтаваў для дзяцей Магілёўскі інстытут МУС. Мерапрыемства прымеркавана да Дня абароны дзяцей, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка. Упершыню на свяце пройдзе конкурс кампазіцый з паветраных шароў сярод каманд курсаў факультэта міліцыі. Тут прадставяць музычна-забаўляльную праграму з гульнямі, лялькамі, паветранымі шарамі, выступленнямі прафесійныхклоўнаў. Дзеці змогуць «намаляваць» святочнае тату, пачаставацца прысмакамі, папкорнам і салодкай ватай.
Музей Бялыніцкага-Бірулі Магілёва 1 чэрвеня адкрые праект «Летняя сцэна»
Праект «Летняя сцэна» пачне працу ў музеі Бялыніцкага-Бірулі г. Магілёва 1 чэрвеня. На працягу трох месяцаў магілёўцам і гасцям горада дадуць магчымасць у выхадныя дні прыходзіць з маленькімі слухачамі ў двор музея на канцэрты класічнай музыкі для дзяцей, знаёміцца з шэдэўрамі сучаснай класікі ў выкананні выдатных сталічных музыкантаў, атрымліваць асалоду ад чорна-белага кінематографа пад шатамі ліп разам з праектам «Кінема» і нават танцаваць кубінскую румбу, падпяваючы Siboney прыезджаму комба. Тут таксама можна будзе выпіць гарачыя напоі і сітро.
Ордэнам Маці ўзнагароджана 21 жыхарка Магілёўскай вобласці
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 72 жыхаркі Мінска, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Памятны знак да 450-годдзя Дрыбіна ўстанавілі ў гарадскім пасёлку
У 2019 годзе спаўняецца 450 гадоў з часу першага згадвання Дрыбіна ў летапісах. Яго заснаванне адносяць да 1569 года. І ў гонар гэтай знамянальнай даты ў сталіцы шапавалаў адсвяткуюць юбілей у пачатку восені. Як адзначылі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, праграма мерапрыемстваў будзе насычанай, удзел у іх прымуць знакамітыя ўраджэнцы Дрыбіншчыны. Ну а першы падарунак гарадскому пасёлку жыхары ўжо паднеслі. Сіламі жылкамгаса да юбілейнай даты быў устаноўлены памятны знак на скрыжаванні вуліц Першамайская і Леніна.