Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Інфармацыйная сустрэча па рэалізацыі праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» пройдзе 14 мая ў Магілёве
Інфармацыйная сустрэча па пытанні рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» адбудзецца 14 мая ў 11.00 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (вул. Ленінская, д. 63, 8 паверх). Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Прамая лінія па пытанні выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя вызвалення Беларусі адбудзецца 20 мая ў Магілёве
Прамую лінію па пытанні выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў правядзе 20 мая Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Магіляўчан запрашаюць распрацаваць канцэпцыю развіцця абласнога цэнтра
Варкшоп «Думаем аб будучым горада» адбудзецца 18 мая ў магілёўскім музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вуліца Ленінская, 37). Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Курс маладога байца пройдуць акцябраты Магілёўшчыны ў спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка»
Акцябраты Магілёўшчыны 16 мая прымуць удзел у спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка». Мерапрыемства прысвечана перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава. Паводле слоў суразмоўніцы, на базе абласнога цэнтра творчасці (пр. Міру, 23а) у 11.00 збяруцца дзеці ва ўзросце 9-10 гадоў. Прычым кожны атрад прадставіць пэўны род войскаў з адпаведнай эмблемай.
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў прыбыла ў Беларусь
Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» прыбыла ў Беларусь. Цырымонія сустрэчы адбылася 12 мая на беларуска-польскай мяжы ў міжнародным пункце пропуску «Варшаўскі мост».
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па спартыўным пейнтболе прайшоў у Магілёве
Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе прайшоў у Магілёве.
Магілёўская вобласць разам з усёй краінай 12 мая адзначыць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Магілёўская вобласць разам з усёй краінай 12 мая адзначыць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх раёнах рэгіёна пройдуць цырымоніі ўзняцця аднаго з галоўных дзяржаўных сімвалаў нашай краіны – чырвона-зялёнага сцяга. Акрамя таго, напярэдадні свята ва ўстановах адукацыі Прыдняпроўскага краю адбыліся тэматычныя лекцыі, у бібліятэках працавалі спецыяльныя выставы. Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь адзначаецца штогод у другую нядзелю мая. Гэта свята ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе.
У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна
У Магілёве ўзнагародзілі работнікаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі рэгіёна. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці.
Касцюковічы прымуць спартакіяду кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці
XII спартакіяда кіруючага складу органаў унутраных спраў Магілёўскай вобласці, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе 18 мая ў Касцюковічах. Пра гэта паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама. У спаборніцтвах прыме ўдзел 16 каманд, якія складаюцца з прадстаўнікоў кіруючага складу УУС і нададзеных падраздзяленняў, а таксама абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС і тэрытарыяльных АУС вобласці.
У Магілёўскай вобласці ў летні перыяд плануецца аздаравіць больш за 43 тыс. дзяцей
Летняя аздараўленчая кампанія стартуе ў Магілёўскай вобласці з 1 чэрвеня. Гэтым летам плануецца аздаравіць 43,2 тыс. дзяцей, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. Большасць дзяцей (25,7 тыс.) будзе адпачываць і аздараўляцца ў лагерах з дзённым знаходжаннем, 17,5 тыс. – з кругласутачным. У летні перыяд будзе працаваць 16 стацыянарных кругласутачных лагераў і 3 лагеры на базе санаторна-курортных арганізацый. На іх падрыхтоўку з рэспубліканскага бюджэту выдзелена Вг 58,6 тыс., з абласнога – Вг 192,1 тыс.
Рэстаўрацыя знойдзенага ў Бабруйску шлема з тысячагадовай гісторыяй зойме каля года
Рэстаўрацыя знойдзенага ў Бабруйску шлема канца IX – пачатку XI стагоддзя зойме каля года. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ. Зараз артэфакт знаходзіцца пад пільным наглядам супрацоўнікаў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пакуль шлем чысціцца ад соляў у дыстыляванай вадзе. На гэта спатрэбіцца месяц. Затым правядуць механічную расчыстку. Калі рэстаўрацыя завершыцца, знаходка вернецца ў горад на Бярэзіне і папоўніць фонды Бабруйскага краязнаўчага музея. Паводле версіі некаторых гісторыкаў, шлем мог належаць полацкаму князю Ізяславу.
Пераможцаў 13 міжнародных алімпіяд будуць прымаць у ВНУ Беларусі без экзаменаў у 2019 годзе
Міністэрства адукацыі пастановай №42 ад 29 красавіка 2019 года зацвердзіла пералік з 13 міжнародных алімпіяд, пераможцы якіх будуць прымацца ў беларускія ВНУ і ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі без уступных выпрабаванняў у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!» пройдзе на Магілёўшчыне з 11 мая па 1 чэрвеня
Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, пройдзе на Магілёўшчыне з 11 мая па 1 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў цэнтры бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС. Паводле слоў суразмоўцаў, мерапрыемства праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з іх удзелам і арганізацыі агульнай бяспекі. Акцыя пройдзе ў чатыры этапы.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 мая першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Акуліч
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 мая першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У імя тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба над галавой, мы абавязаны развіваць і ўмацоўваць Беларусь – Леанід Заяц
У імя тых, хто аддаў жыццё за мірнае неба над галавой, мы абавязаны развіваць і ўмацоўваць Рэспубліку Беларусь. На гэта звярнуў увагу на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Перамогі ў Магілёве, старшыня аблвыканкама Леанід Заяц.
Курсант Магілёўскага інстытута МУС: жыццё ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў вачах моладзі – подзвіг
Жыццё ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў вачах моладзі – подзвіг, прыклад доблесці і патрыятызму. Такое меркаванне выказаў курсант Магілёўскага інстытута МУС радавы міліцыі Мікіта Дзенісенка.
Пакуль мы жывём, будзем гаварыць пра жахі вайны і подзвігі нашых таварышаў – ветэран Аляксей Пустынцаў
Пакуль мы жывём, мы будзем гаварыць пра жахі вайны, подзвігі нашых таварышаў. Гэта трэба ведаць і памятаць нашым дзецям і ўнукам. Такое меркаванне выказаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляксей Пустынцаў.
Тысячы магіляўчан у Дзень Перамогі выйшлі павітаць ветэранаў
Шэсце-парад, прысвечанае Дню Перамогі, адбылося сёння ў Магілёве. Тысячы гараджан па традыцыі выйшлі на вуліцы, каб павітаць тых, хто каваў перамогу на франтах Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аддаць даніну памяці тым, хто загінуў за мірную будучыню Беларусі. Многія магіляўчане далучыліся да маштабнай акцыі «Беларусь памятае!».
У Беларусі святкуюць Дзень Перамогі
У Рэспубліцы Беларусь 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі - свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.
Старшыня аблвыканкама Леанід Заяц напярэдадні Дня Перамогі наведаў шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння наведаў Магілёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны.
Магілёўцаў запрашаюць 9 Мая прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае»
Магілёўскі гарвыканкам запрашае прадпрыемствы, арганізацыі і гараджан прыняць удзел у акцыі «Беларусь памятае», закліканай захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне і тых, хто, не шкадуючы жыцця, змагаўся за вызваленне Радзімы.
Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама нагадалі аб правілах бяспечных паводзін пры наведванні масавых мерапрыемстваў
З 3 па 9 мая ў Магілёўскай вобласці праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі. Цэнтральныя ўрачыстасці чакаюць жыхароў і гасцей горада на Дняпры 9 мая.
Паступленні ў бюджэт Магілёўскай вобласці ад індывідуальных прадпрымальнікаў за I квартал 2019 года павялічыліся на 12%
За студзень-сакавік 2019 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br 13,1 млн. падаткаў і плацяжоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся на 12%, або на Br 1,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. За гэты перыяд колькасць зарэгістраваных прадпрымальнікаў узрасла на 4,4% (на 1 003 чалавекі) і склала 23 743 ІП. Удзельная вага паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў роўна 4,5 %.
Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 11 мая
Першы этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 11 мая. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Плануецца, што за перамогу ў спаборніцтвах, якія прыме спартыўна-трэніровачная база ПК «Рубікон» (вул. Сурганава 77), пазмагаецца 10 зборных каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ, ГА «Беларуская федэрацыя пейнтбола», пейнтбольны клуб «Рубікон» горада Магілёва.
Навучэнцы Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі лаўрэатамі рэспубліканскага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў сталі лаўрэатамі VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі», які праводзіў першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася на XXIII Міжнароднай спецыялізаванай выставе «СМІ ў Беларусі», паведамілі ва ўстанове адукацыі.
Больш за 80 школьнікаў рэгіёна прыняло ўдзел у конкурсе відэаролікаў «Магілёўскі край – любі і праслаўляй»
Больш за 80 школьнікаў рэгіёна прыняло ўдзел у абласным конкурсе відэаролікаў «Магілёўскі край – любі і праслаўляй». Хлопцы і дзяўчаты здымалі сюжэты пра родны край, выкарыстоўваючы тэлефоны, планшэты, фотаапараты, а потым выкладвалі работы ў Інтэрнэт. Паставіць лайк упадабанаму відэа і наблізіць ўдзельніка да перамогі мог кожны.
Журналіст ІА «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў адзначаны дыпломам лаўрэата конкурсу «Залатая літара»
Журналіст інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Корсакаў адзначаны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Найлепшы аглядальнік» Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая літара». Вынікі творчага спаборніцтва падвялі ў Мінску.
Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая
Датэрміновая выплата пенсій пачнецца з 4 мая, паведамляецца на сайце "Белпошты". Пенсія і дапамогі за 7 мая пачнуць выплачваць з 4 мая ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі краіны. Выплата пенсій за 9 мая пачнецца ў АПС Мінска з 4 мая, у астатніх АПС - 8 мая. 7 і 9 мая будуць працаваць толькі дзяжурныя АПС. Аб рэжыме работы АПС можна даведацца ў cаll-цэнтры "Белпошты" па нумары 154. Рэжым работы call-цэнтра: панядзелак-пятніца - з 9.00 да 20.00, субота, нядзеля - з 9.00 да 17.00, 7 і 9 мая - з 9.00 да 17.00.
У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі
У Беларусі ствараецца адзіная база даных тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі. Парадак яе фарміравання і вядзення вызначыла Міністэрства адукацыі сваёй пастановай ад 16 красавіка 2019 года нумар 36. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. База даных тых, хто навучаецца, - дзяржаўны інфармацыйны рэсурс. Ён ствараецца для рэалізацыі дэкрэта аб садзейнічанні занятасці і фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.