У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у пяці зонах адпачынку
У Магілёўскай вобласці купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 5 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты ўзялі 204 пробы вады адкрытых вадаёмаў, 17 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
На падрыхтоўку школ і дзіцячых садоў Магілёва да новага навучальнага года накіруюць каля Вr 2,5 млн.
У бюджэце Магілёва прадугледжана каля Вr 2,5 млн. на падрыхтоўку школ і дзіцячых садкоў да новага навучальнага года. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама. З выдзеленых сродкаў больш за Вr 1,4 млн. накіруюць на капітальны рамонт будынкаў і памяшканняў, больш за Вr 950 тыс. – на бягучы рамонт. Асаблівую ўвагу маюць намер надаць рамонту дахаў. Паколькі большасць устаноў адукацыі пабудавана яшчэ ў савецкі перыяд, то да цяперашняга моманту іх дахі патрабуюць поўнай замены.
Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў
Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Так, Дзяржаўтаінспекцыя 20 чэрвеня да 18.00 вызваліць ад аўтамабіляў стаянку. З 20.00 гэтага дня да 20.00 1 ліпеня кіроўцы не змогуць тут пакінуць машыны. На гэты ж час будзе перакрыты рух па мясцовым праездзе ад праспекта Пушкінскага да Палаца культуры вобласці.
Канцэртамі, велапрабегамі, флэшмобамі і конкурсамі адзначаць Дзень моладзі ў Магілёўскай вобласці
Канцэртамі, велапрабегамі, флэшмобамі і конкурсамі адзначаць Дзень моладзі ў Магілёўскай вобласці. Святочныя мерапрыемствы стартуюць у рэгіёне 23 чэрвеня, паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Больш за Br 250 тыс. накіруюць да канца года на рамонт інтэрнатаў у Магілёве
Больш за Br 250 тыс. накіруюць да канца года ў Магілёве на рамонт інтэрнатаў. Гэта будуць акумуляваныя сродкі, якія паступілі ад жыхароў на кошт плацяжоў за пражыванне. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Упраўлення камунальных прадпрыемстваў Магілёва Андрэй Кіблоў.
Каля 150 тыс. білетаў прададзена на ІІ Еўрапейскія гульні
На ІІ Еўрапейскія гульні балельшчыкам прададзена каля 150 тыс. білетаў, паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца білеты на лёгкую атлетыку, самба, каратэ, мастацкую гімнастыку, бокс, стральбу з лука, пляжны футбол, веславанне, баскетбол і кулявую стральбу. З замежных грамадзян самымі актыўнымі пакупнікамі з'яўляюцца балельшчыкі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы.
Якія нормы змяшчае новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса
У Беларусі ў маі прынята новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, якая ўносіць змяненні ў заканадаўства па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін. Дакумент змяшчае адказы на многія пытанні, якія цікавяць жыхароў, у тым ліку па арэндным, сацыяльным жыллі, налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Чакаецца, што закон да канца чэрвеня будзе апублікаваны і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года. Якія асноўныя навацыі ў ім змешчаны, расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Плату за ліфт і прыбіранне пад'ездаў адвяжуць ад колькасці жыльцоў
Магілёўскі аблвыканкам і Банк ВТБ будуць узаемадзейнічаць па крэдытаванні прадпрымальнікаў
Магілёўскі аблвыканкам і ЗАТ «Банк ВТБ» сёння падпісалі пагадненні аб узаемадзеянні па пытаннях прадастаўлення льготных банкаўскіх крэдытаў, у тым ліку мікракрэдытаў суб’ектам малога прадпрымальніцтва рэгіёна. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар і намеснік старшыні праўлення банка Павел Мандрыка.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў шасці раёнах Магілёўскай вобласці
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 6 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Краснапольскім раёне з 7 чэрвеня, Касцюковіцкім і Хоцімскім – з 9 чэрвеня, Бялыніцкім – з 11 чэрвеня, а Быхаўскім і Асіповіцкім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Маладзёжны марафон «75» прыбудзе ў Магілёў 18 чэрвеня
Маладзёжны марафон «75», прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адправіўся па месцах баявой славы Беларусі. Пра гэта паведамілі ў абкаме Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Леанід Заяц прадставіў новага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама па эканоміцы
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц сёння прадставіў Руслана Страхара на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе восенню ў Магілёве
Штогадовая алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» адбудзецца ў кастрычніку-лістападзе 2019 года ў Магілёве. Пра гэта паведамляе партал Саюзнай дзяржавы. З расійскага боку чакаецца ўдзел каманд з 23 абласцей. У складзе Цэнтральнага аргкамітэта алімпіяды – намеснік міністра асветы Расійскай Федэрацыі Таццяна Сінюгіна.
У Магілёве будуць будаваць паліклініку ў Казіміраўцы і кардыяхірургічны корпус аблбальніцы
У трэцім квартале 2019 года разгорнецца будаўніцтва паліклінікі ў магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Жылін.
Начальнікам Магілёўскай мытні стаў Сяргей Іваноў
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько правёў рабочую сустрэчу з калектывам Магілёўскай мытні, на якой пазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця мытнага органа, а таксама прадставіў калегам і кіраўніцтву праваахоўных ведамстваў рэгіёна новага начальніка мытні. Ім стаў Сяргей Іваноў.
Фрагменты рухавіка з нумарам савецкага бамбавіка знойдзены ў Клічаўскім раёне
У Клічаўскім раёне ў балотным масіве каля вёскі Рагі пачата поўнамаштабная экспедыцыя па ўзняцці бамбавіка Іл-4, які не вярнуўся з баявога задання ў кастрычніку 1943 года.
Канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі-2019» пройдзе ў Магілёве
Святочны канцэрт «Беларусь памятае» тэлепраекта «Плошча Перамогі-2019» пройдзе 12 чэрвеня ў магілёўскім Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. «Сёння яшчэ жывыя сведкі і ўдзельнікі той вайны, і памяць пра яе, як святая рэліквія, перадаецца ад пакалення да пакалення, – адзначылі суразмоўцы. – Тэрыторыя памяці, як і тэрыторыя нашай Вялікай Перамогі, шырыцца з кожным днём і годам. І вось ужо новыя пакаленні беларусаў беражліва ўшаноўваюць традыцыі, святкуюць перамогу і з заміраннем сэрца спяваюць песні пра вайну».
Лукашэнка аб правядзенні выбараў: камар носа не павінен падтачыць
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на месцах забяспечыць дастойнае правядзенне перадвыбарных кампаній. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні.
Прыём заяў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва пачнецца 12 чэрвеня
Прыём заяў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва пачнецца 12 чэрвеня і працягнецца да 28 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама. У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілася шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас навучэнца, якому шэсць гадоў споўніцца з 1 па 30 верасня. Для прыёму дзяцей ў I клас законныя прадстаўнікі падаюць наступныя дакументы: – заяву на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;
Акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск» пройдзе 12 чэрвеня ў Магілёве і Магілёўскім раёне
У Магілёве і Магілёўскім раёне 12 чэрвеня пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
«Станцыя Сібір» з'явіцца на музычным фестывалі «Вялікая бард-рыбалка»
Вялікая зборная сібірскіх бардаў прыедзе ўпершыню на міжнародны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе дзясяты раз 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведаміла арт-дырэктар бард-рыбалкі Вольга Залеская.
Свята «Александрыя збірае сяброў»: расклад руху цягнікоў і аўтобусаў
Традиционный праздник «Купалье» («Александрия собирает друзей») пройдет в агрогородке Александрия Шкловского района 6-7 июля. С программой основных мероприятий можно ознакомиться по ссылке.
Танкі і самалёты задзейнічаюць у Магілёве падчас маштабнай рэканструкцыі падзей вайны
У Магілёве прыступілі да рэпетыцый маштабнага канцэрта з элементамі рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны «Салдатамі былі ўсе», паведаміла начальнік упраўлення культуры гарвыканкама Ірына Жабарава.
ЦТ па беларускай мове ў Магілёўскай вобласці плануе здаваць больш за 1,9 тыс. чалавек
Сёння па ўсёй краіне стартуе цэнтралізаванае тэставанне, якое пачынаецца экзаменам па беларускай мове. Праверыць веды па названым прадмеце ў Магілёўскай вобласці плануе 1 954 чалавекі. Пра гэта паведаміў начальнік рэгіянальнага цэнтра тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Аляксандр Даўгалёў.
Падлеткі з інваліднасцю змогуць вучыцца ў Магілёўскім каледжы на аператара ЭВМ дыстанцыйна
З новага навучальнага года Магілёўскі дзяржаўны эканамічны каледж прафесійна-тэхнічнага навучання прыступіць да рэалізацыі эксперыментальнага праекта па дыстанцыйным навучанні асоб з парушэннямі апорна-рухальнага апарата па спецыяльнасці «Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын», паведаміў дырэктар установы адукацыі Алег Бахановіч. Падрыхтавана і зацверджана праграма навучання, вызначаны спецыялісты, якія будуць займацца з дзецьмі. Відэасувязь будзе арганізавана пры дапамозе скайпа. У эксперыментальную групу набяруць 8 чалавек.
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы 14 чэрвеня правядзе прыём грамадзян у Магілёве
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 14 чэрвеня правядзе прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве. Прыём пачнецца ў 9.00 ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (вул. Першамайская, 71, уваход з боку пл. Леніна). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 32 71 53.
Чырвоны Крыж арганізуе пункт выдачы пітной вады ў Магілёве
Чырвоны Крыж з 11 чэрвеня арганізуе пункт выдачы пітной вады ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі БТЧК. Пункт размесціцца ля ГЦ «Е-Сіці», дзе праходзяць рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года адбудзецца ў Магілёве 14 чэрвеня
Урачыстае адкрыццё трэцяга працоўнага семестра 2019 года, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца ў Магілёве 14 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ». Мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў гарадскіх і раённых штабоў студэнцкіх атрадаў, працоўных спраў устаноў адукацыі, камандзіраў і камісараў, першых сакратароў тэрытарыяльных камітэтаў ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» пачнецца ў 11.30 на пляцоўцы каля корпуса №7 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін
Прамую тэлефонную лінію правядзе 15 чэрвеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адкрывае тры новыя спецыяльнасці
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт адкрывае тры новыя спецыяльнасці, дзве з якіх – IT. Пра гэта паведамілі ў вышэйшай навучальнай установе. З гэтага года ВНУ пачне прыём абітурыентаў на «Электронны маркетынг», «Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі металаў», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у праектаванні і вытворчасці)». Плануецца, што студэнтамі названых спецыяльнасцей стане 60 чалавек. На бюджэт маюць намер залічыць 44 абітурыенты, на платнае – 16.