Падатковая Магілёўскай вобласці 17–21 чэрвеня правядзе акцыю «Здаеш кватэру – плаці падаткі»
Акцыя «Здаеш кватэру – плаці падаткі» пройдзе 17–21 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. Аб фактах здачы ўнаём памяшканняў без выплаты падаткаў можна будзе паведаміць штодня з 8.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (0222) 29-40-94.
Малатанажны транспарт вызваляецца ад платы за праезд па дарогах Беларусі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня
Уладальнікі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш як 3,5 т з прычэпамі з 10 чэрвеня па 10 ліпеня вызваляюцца ад платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 292. На гэты перыяд уладальнікам названай катэгорыі транспартных сродкаў не трэба заключаць дагавор карыстання платнай аўтамабільнай дарогай, рэгістраваць транспартны сродак у сістэме BelToll і ўстанаўліваць на транспартны сродак устройства электроннай аплаты.
Каманда з Магілёва перамагла ў фінале рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка»
Пераможцам рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стаў атрад «Спадчыннікі» з сярэдняй школы №8 Магілёва. Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Алена Малдаванава.
У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне дзяцей і дарослых у чатырох зонах адпачынку
У Магілёўскай вобласці купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 4 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прадпісанне вынеслі супрацоўнікі санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна пасля маніторынгу якасці вады. Спецыялісты адабралі 195 проб вады адкрытых вадаёмаў, 22 з якіх не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках.
Жыхары Бялыніч змогуць паўдзельнічаць у акцыі па ацэнцы фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў
У Бялынічах 11 чэрвеня плануецца правесці акцыю па ацэнцы фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, жыхароў таксама праінфармуюць аб прафілактыцы, паведаміла прафесар кафедры эндакрыналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старшыня Беларускага грамадскага медыцынскага аб’яднання «Эндакрыналогія і метабалізм» Ала Шапелькевіч.
У Магілёўскай вобласці 390 выпускнікоў закончылі школу з залатымі і сярэбранымі медалямі
У Магілёўскай вобласці па папярэдніх дадзеных 390 выпускнікоў закончылі школу з медалямі. З іх залатыя ўзнагароды атрымаюць 362 адзінаццацікласнікі, сярэбраныя – 28, паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Сяргей Сыранкоў. «У 2018/2019 навучальным годзе выпускнікоў-медалістаў на 55 больш у параўнанні з мінулым, – адзначыў суразмоўца. – Пры гэтым колькасць дзяцей, якія скончылі сярэднюю школу, на 400 менш і складае 6,3 тыс.»
Памятны знак усталююць у Магілёве на месцы саборных могілак
Памятны знак установяць у Магілёве на месцы саборных могілак – у скверы перад філіялам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на праспекце Міру, паведамілі ў гарвыканкаме.
Сад лекавых раслін закладуць у Магілёве
У Магілёве 8 чэрвеня падчас мясцовай ініцыятывы «Горад-сад, горад-луг» пройдзе трэнінг па закладцы саду лекавых раслін як зоны падтрымкі біялагічнай разнастайнасці горада, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Паўдзельнічаць у трэнінгу можа кожны. Падчас мерапрыемства на тэрыторыі аграбіялагічнай станцыі «Любуж» універсітэта (старт у 9.00) будзе высаджана больш за 200 лекавых раслін (больш за 20 відаў). Удзельнікі азнаёмяцца з асаблівасцямі па іх вырошчванні і доглядзе, каб у далейшым прымяніць гэтыя веды на сваіх прысядзібных участках.
Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой 13 чэрвеня правядзе прыём грамадзян у Бялынічах
Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Мікалаевіч Крутой 13 чэрвеня правядзе асабісты прыём грамадзян у Бялынічах.
Міжнародны вяшчальны цэнтр ІІ Еўрапейскіх гульняў пачне працаваць з 17 чэрвеня
Міжнародны вяшчальны цэнтр (МВЦ), які забяспечыць трансляцыю ІІ Еўрапейскіх гульняў, пачне працаваць у Мінску з 17 чэрвеня. З арганізацыяй важнага для спартыўнага форуму аб'екта ў Футбольным манежы азнаёміўся прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.
Праграма мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
Рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 6–7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Праграма мерапрыемстваў.
У Магілёўскай вобласці плануецца завяршыць падрыхтоўку да ўборачнай кампаніі да 25 чэрвеня
У Бялыніцкім і Круглянскім раёнах пад старшынствам кіраўніка Прыдняпроўскага краю Леаніда Зайца сёння прайшло выязное пасяджэнне аблвыканкама. У мерапрыемстве прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе №90 Дзмітрый Гобараў, старшыні райвыканкамаў і начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні, кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў аблвыканкама, арганізацый рэгіёна.
У продаж паступілі квіткі на канцэрты свята «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне
У продаж паступілі квіткі на канцэрты традыцыйнага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), які пройдзе 6-7 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.
Першы ў Беларусі кабінет лячэння болю адкрыецца ў Магілёве
Першы ў Беларусі кабінет лячэння болю адкрыецца на днях на базе Магілёўскай бальніцы № 1. Ён забяспечаны неабходным абсталяваннем. Загадчык кабінетам урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг бальніцы Сяргей Гапановіч і яго калегі ўжо аказваюць спецыялізаваную дапамогу першым пацыентам, якія маюць патрэбу ў сістэмным лячэнні хранічнага болевага сіндрому.
Забег жаніхоў і нявест пройдзе ў Магілёве
Лёгкаатлетычны забег «Дарога да шчасця» пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве. Мерапрыемства арганізавана ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама. Пазмагацца за лідарства могуць усе жадаючыя ад 16 гадоў. Пры гэтым абавязковай атрыбутыкай для мужчын стануць кашуля (тэніска), гальштук або бабачка, а для жанчын – фата (галаўны ўбор) і букет кветак. Акрамя таго, удзельнікі павінны будуць стартаваць і фінішаваць парамі.
На час правядзення цэнтралізаванага тэставання КДК Магілёўскай вобласці арганізуе гарачую лінію
На час правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (з 11 чэрвеня па 1 ліпеня) для абітурыентаў і іх законных прадстаўнікоў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці будзе арганізавана работа тэлефонаў гарачай лініі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў. Па нумарах 8 (0222) 22-18-97, 31-07-73, 31-07-75 з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00 кантралёрам можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы арганізацыйных камісій пунктаў тэставання.
Трэнер Уладзімір Сініцын узначаліў ХК «Бабруйск»
Новым галоўным трэнерам хакейнага клуба «Бабруйск» стаў Уладзімір Сініцын, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі. Спецыяліст змяніў на гэтай пасадзе Васіля Панкова, які ў новым сезоне будзе ўзначальваць «Баранавічы».
Каля 130 тыс. білетаў прададзена на II Еўрапейскія гульні
На II Еўрапейскія гульні прададзена каля 130 тыс. білетаў. З агульнай колькасці балельшчыкаў, якія маюць намер наведаць спаборніцтвы, госці з-за мяжы складаюць 10-15 працэнтаў, паведаміла вядучы спецыяліст па маркетынгу фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў» Наталля Новік. Найбольш актыўныя пакупнікі - расіяне, але, як адзначылі ў дырэкцыі, чакаюцца госці з Блізкага Усходу, Азіі, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмоцніць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правілаў праезду скрыжаванняў
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмоцніць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правілаў праезду скрыжаванняў. З 7 па 16 чэрвеня ў рэгіёне пройдзе комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў на скрыжаваннях дарог, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Міс Купалінку выберуць на свяце «Александрыя збірае сяброў» у Шклоўскім раёне
Конкурсная праграма «Міс Купалінка» пройдзе 6 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. Творчае спаборніцтва адбудзецца на рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама.
Асабісты прыём грамадзян правёў старшыня Магаблвыканкама Леанід Заяц
p style="text-align: justify;">Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Да кіраўніка Прыдняпроўскага краю з пытаннямі звярнулася больш за дваццаць жыхароў рэгіёна (з улікам некалькіх выпадкаў сумесных зваротаў). Праблематыка ў асноўным мела асобасны характар, але былі і звароты значнага грамадскага плану.
Каля 200 студэнцкіх атрадаў будзе працаваць сёлета на Магілёўшчыне
Працоўны семестр стартаваў у Магілёўскай вобласці. На працягу ўсяго лета ў рэгіёне плануюць арганізаваць каля 200 студэнцкіх атрадаў. Ужо больш за 2 тыс. студэнтаў падалі заявы на летнія работы. На думку арганізатараў, гэта далёка не мяжа. Попыт на такі від летняй занятасці ў моладзі расце.
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дзямідаў правядзе выязны прыём грамадзян у Круглым
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС палкоўнік унутранай службы Сяргей Анатольевіч Дзямідаў 11 чэрвеня правядзе выязны прыём грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Круглянскім РАНС (вул. Савецкая, 83а). Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне ў Круглым (8-02234) 71-564.
МНС Магілёўскай вобласці правядзе для школьнікаў і пажылых людзей прафілактычныя акцыі
У Магілёўскай вобласці стартуюць дзве рэспубліканскія прафілактычныя акцыі для школьнікаў і пажылых людзей. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 чэрвеня начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Неўмяржыцкі
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 чэрвеня начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Міхайлавіч Неўмяржыцкі. Пытанні, якія звязаны з бяспекай дарожнага руху і датычаць дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі, жыхары рэгіёна змогуць задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне (80222) 46-25-25
Людзям з абмежаванымі магчымасцям важна ствараць умовы для самарэалізацыі – Лідзія Ярмошына
Старшыня ЦВК, член Прэзідыума Беларускага саюза жанчын Лідзія Ярмошына падкрэсліла важнасць стварэння ўмоў для самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта яна заявіла на выязным семінары ў Магілёве з удзелам дэпутатаў і прадстаўнікоў Беларускага саюза жанчын.
Генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў адбудзецца 19 чэрвеня
Генеральная рэпетыцыя цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў пройдзе на мінскім стадыёне «Дынама» 19 чэрвеня, паведаміў начальнік упраўлення па цырымоніях і культурнай праграме фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Сяргей Хоміч.
Удзельнікі эстафеты «Полымя свету» пранеслі факел па Бабруйску
Эстафета «Полымя свету» завяршае сваё падарожжа па Магілёўскай вобласці ў Бабруйску.
Александрыя рыхтуецца да свята «Купалле»
Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 6-7 ліпеня. У гэтым годзе «Купалле» пройдзе дзясятым разам. Тэма трохгоддзя малой радзімы стане галоўнай на свяце. Геаграфія фестывалю пастаянна пашыраецца. У сёлетнім ліпені Александрыя сустрэне гасцей з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і інш. Дэлегацыі краін-удзельніц прадставяць калектывы народнай творчасці і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Тэматычныя пляцоўкі свята будуць працаваць на працягу двух дзён.
Хедлайнерам «Вялікай бард-рыбалкі» стане папулярны расійскі бард і сатырык Цімур Шааў
Больш за 70 аўтараў выканаўцаў, артыстаў і музыкантаў з васьмі краін будзе задзейнічана ў канцэртнай праграме Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», які пройдзе 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Пра гэта паведамілі ў аргкамітэце.