Архіў навін

Першы званок у Магілёўскай вобласці празвініць для 11 тыс. першакласнікаў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама. «Гэта прыкладна столькі ж хлопчыкаў і дзяўчынак, як і ў мінулым годзе. Усяго ж у рэгіёне сядуць за парты 110 тыс. навучэнцаў. У дзясяты клас пойдзе 6 тыс. чалавек», – расказаліва ўпраўленні.
Пастановай Савета Міністраў ад 28 жніўня 2018 года нумар 621 устаноўлена плата за карыстанне падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Кошт камплекта для тых, хто засвойвае змест адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, складзе 0,2 базавай велічыні (Br4,9), агульнай сярэдняй - 0,5 БВ (Br12,25). «Устаноўленая плата за карыстанне падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ўносіцца да 1 кастрычніка бягучага года законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў, вучняў», - адзначылі ў Мінадукацыі.
Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе 25-26 жніўня ў рознічнай гандлёвай сетцы Магілёўскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Два дні пакупнікам будуць прапанаваны варыянты выгадных пакупак на асобны асартымент харчовых і нехарчовых груп тавараў.
У Магілёўскай вобласці зацверджаны план мерапрыемстваў па святкаванні 100-годдзя ВЛКСМ. Ён быў прыняты на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да юбілейнай падзеі, паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ». Так, праграмай запланавана правядзенне ўрачыстага мерапрыемства, навуковай канферэнцыі, конкурсаў прафесійнага майстэрства сярод моладзі, песні, твораў, арганізацыя тэматычнай перасоўнай фотавыставы, кінасеансаў, адкрыццё музейных кампазіцый, увекавечанне знакавых падзей у назвах высаджаных алей, сквераў і інш.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны маладзёжнай палітыцы ў краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Уступная кампанія на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі 17 жніўня, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч. Паводле яго слоў, выпускнікі дзявятых класаў паступаюць па конкурсе сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі на ўсе спецыяльнасці, акрамя тых, па якіх неабходна здаваць уступны іспыт (творчыя спецыяльнасці, спецыяльнасці спорту). Выпускнікі адзінаццатых класаў здаюць два абавязковыя ўступныя іспыты па вучэбных прадметах у форме ЦТ.
У Магілёўскай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага 2018/2019 года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў, паведаміла карэспандэнту сайта намеснік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.
ААТ «Белаграпрамбанк» і прадпрыемства «Аграбізнескансалт» аб’яўляюць аб старце рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая аграсядзіба года». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні маркетынгу і грамадскіх сувязяў банка. Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай аказання інфармацыйнай падтрымкі суб’ектам аграэкатурызму, фарміравання спрыяльных умоў для іх развіцця. Па выніках дзейнасці аграсядзіб за 2017 год будуць выяўлены пераможцы ў асноўных намінацыях «Спорт і здароўе», «Этнакультура», «Экасядзіба», «Інавацыйны падыход» і ў дадатковых – «Народны выбар», «Прызнанне», «Гран-пры».
Воінаў загінулай дывізіі перапахаваюць у Бабруйскім раёне. Астанкі салдат будуць упакоены ў адной з брацкіх магіл на тэрыторыі Сычкоўскага сельсавета.