Архіў навін

Камсамол выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх грамадзян сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю ВЛКСМ, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, перадае карэспандэнт сайта.
Сёння, 29 кастрычніка, Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. У гэты дзень у 1918 годзе на I Усерасійскім з’ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі ў Маскве быў створаны Расійскі камуністычны саюз моладзі (РКСМ).
Алею ў гонар 100-годдзя ВЛКСМ высадзілі 25 кастрычніка ў Магілёве. Паўдзельнічаць у грамадскай акцыі ў новым гарадскім парку Падніколля сабралася каля 300 чалавек.
У Магілёўскай вобласці за дзевяць месяцаў 2018 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br6 821 млн., або ў супастаўных цэнах 104% да аналагічнага перыяду 2017-га. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Аб’ём прамысловай вытворчасці горназдабыўной прамысловасці склаў 118,8%, у апрацоўчай прамысловасці – 104,6%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 100,5%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў – 102,1%.
У студзені-верасні 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 585 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 202,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 95,6 тыс. кв. м, або 47,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 60,7 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 84,6 тыс. кв. м.
Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 25-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».
Устаноўлены агульныя патрабаванні да памяшканняў, у якіх размяшчаецца служба «адно акно», а таксама да дзелавога стылю адзення работнікаў службы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 741 ад 17 кастрычніка 2018 года.
У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.
Тэматычныя кінапаказы да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ) пройдуць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат». 29 кастрычніка Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. З моманту ўтварэння ў 1918 годзе і да самароспуску арганізацыі ў 1991-м школу камсамола прайшло каля 200 млн. савецкіх юнакоў і дзяўчат. Пра камсамольскія пакаленні складзена нямала песень і вершаў, напісаны раманы, зняты кінафільмы.
Арганізацыі рэгіёна запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе экалагічных ініцыятыў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў. Ініцыятывы павінны спрыяць павышэнню працоўнага патэнцыялу беларускіх арганізацый у экалагічных пытаннях, пашырэнню практыкі вядзення экалагічна ўстойлівай дзейнасці. Мэта конкурсу – падтрымка канкрэтных мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці.