Архіў навін
Алею ў гонар 100-годдзя ВЛКСМ высадзілі 25 кастрычніка ў Магілёве. Паўдзельнічаць у грамадскай акцыі ў новым гарадскім парку Падніколля сабралася каля 300 чалавек.
У Магілёўскай вобласці за дзевяць месяцаў 2018 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br6 821 млн., або ў супастаўных цэнах 104% да аналагічнага перыяду 2017-га. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Аб’ём прамысловай вытворчасці горназдабыўной прамысловасці склаў 118,8%, у апрацоўчай прамысловасці – 104,6%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 100,5%, у водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў – 102,1%.
У студзені-верасні 2018 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 2 585 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 202,5 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 95,6 тыс. кв. м, або 47,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 60,7 тыс. кв. м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах – 84,6 тыс. кв. м.
Переводчик