Архіў навін

Каля 30 сюжэтаў і паўсотні гасцей – тэлерадыёкампанія «Магілёў» рыхтуецца да тэлемарафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які пройдзе ў прамым эфіры абласнога канала 17 снежня. Пра гэта расказала рэдактар і вядучая тэлемарафона Ірына Бардзілоўская.
Разам з новым старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ігарам Карпенкам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў і членаў ЦВК Беларусі.
Так прызначаны на пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка адказаў на пытанне журналістаў аб прыярытэтах у новай працы. Ён адзначыў: – Задачы заўсёды стаяць на першы погляд простыя, у той жа час глыбінныя і далёка ідучыя. Самае галоўнае – гэта працаваць. Актывізаваць працу Магілёўскай вобласці. Хоць яна на сёння нядрэнна працуе. Але кадравыя змены, ратацыя заўсёды ідуць. Анатоль Ісачанка лічыць, што яму дапаможа тое, што ён добра ведае рэгіён:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых губернатараў у Віцебскую і Магілёўскую вобласці. Адпаведнае кадравае рашэнне кіраўнік дзяржавы прыняў 13 снежня. Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін назначаны старшынёй Віцебскага аблвыканкама, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка ўзначаліць Магілёўскі аблвыканкам.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння назначыў Аляксандра Субоціна і Анатоля Ісачанку старшынямі Віцебскага і Магілёўскага аблвыканкамаў адпаведна. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што мае намер асабіста прадставіць новых губернатараў калектывам абласных выканаўчых камітэтаў. «Усіх вас абодвух я прадстаўлю. Ігар Пятровіч (кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка. - Заўвага БЕЛТА) вам паведаміць, у які час я прыеду», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.