Архіў навін

Новы рэзідэнт – ТАА «Нор-Бел Пал» – зарэгістраваны ў свабоднай эканамічнай зоне «Магілёў». Як паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ «Магілёў», гэта таварыства рэалізуе інвестыцыйны праект па стварэнні сучаснай вытворчасці беленай хіміка-тэрмамеханічнай масы (БХТММ). Яна выкарыстоўваецца ў якасці паўфабрыкату пры вытворчасці паперы і кардону і з’яўляецца экалагічнай альтэрнатывай сульфатнай беленай лісцянай цэлюлозе. БХТММ вырабляецца пераважна шляхам перапрацоўкі драўнянай дранкі з выкарыстаннем цяпла і механічнага драбнення.
Калектыў філіяла ААТ «БелАЗ» у Магілёве сустрэўся з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вольгай Петрашовай. Галоўная тэма сустрэчы – абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі.
У Беларусі 2022 год будзе абвешчаны Годам гістарычнай памяці. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння, завяршаючы сваё наведванне РНПЦ «Маці і дзіця». «Засталося павіншаваць народ з Новым годам і падпісаць указ пра год гістарычнай памяці», – сказаў Прэзідэнт. БЕЛТА
У Магілёўскай вобласці пачалася вакцынацыя школьнікаў ад каранавіруса. У паліклініках складаюць спісы жадаючых прайсці вакцынацыю і запрашаюць на працэдуру. Кампанія вельмі адказная, гавораць урачы, таму што вельмі важна захаваць здароўе дзяцей. ТРК «Магілёў»
Дэпутацкі корпус Магілёўскай вобласці ўпершыню праводзіць дабрачынную акцыю «Калядная мара». Яе галоўныя героі – дзеці са шматдзетных сем’яў, якія наведваюць цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. Па словах старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык, ні адно дзіця не застанецца без увагі.
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў у праекце «У тэме» на YouTube-канале БелТА расказаў аб плануемых змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю.
Старшыня Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў Зінаіда Пянькова – пра тое, чаму аднымі з галоўных аспектаў праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі сталі пункты аб важнасці гістарычнай памяці і патрыятызме.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сустрэчу з прадпрымальнікамі рэгіёна. Удзельнікамі мерапрыемства стала 150 прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, індывідуальныя прадпрымальнікі, фермеры, уладальнікі аграсядзіб. Сход дзелавых колаў накіраваны на каардынацыю працы гэтых суб’ектаў і стварэнне выгадных умоў для ўзаемадзеяння з дзяржсектарам.