Архіў навін

Рэспубліканскі семінар-нарада, прысвечаны пытанням рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі, падрыхтоўцы яе да палявых работ у новым сезоне, прайшоў у Магілёве. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, РА «Белаграсэрвіс», заводаў-вытворцаў, рамонтных прадпрыемстваў.
Навагодні кадэцкі баль пройдзе 20 снежня ў Магілёве. Мерапрыемства стане часткай праграмы рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», аб чым паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча Марыя Уласенка.
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ актывізуе працу моладзевых гарачых ліній. Пра гэта паведамілі ў грамадскім аб’яднанні. «Валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца», удзельнікі руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку, актыў БРСМ дапамогуць у расчыстцы тэрыторыі ад снегу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім пажылым людзям, інвалідам і іншым малазабяспечаным катэгорыям грамадзян», – падзяліліся суразмоўцы. Заяўку на аказанне дапамогі можна пакінуць па тэлефонах моладзевых гарачых ліній, якія арганізаваны на базе ўсіх тэрытарыяльных камітэтаў БРСМ.
Пасяджэнне абласнога аператыўнага штаба па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і арганізацыі аказання дапамогі насельніцтву рэгіёна адбылося ў Магаблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнцыі. Яго позвай стала ацэнка санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі і аб’ёмаў мер, якія прымаюцца па стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі вобласці, абмеркаванне актуальнай інфармацыі па прафілактыцы сезонных вірусных інфекцый.