Архіў навін
У Беларусі не проста слухаюць меркаванне моладзі, да яе заўсёды прыслухоўваюцца. Такім меркаваннем падзялілася навучэнка 9 класа Магілёўскай гімназіі-каледжа мастацтваў ім. Я.Глебава і ўдзельніца «Заліковай размовы» Мар'яна Сысун.
Сайт Магілёўскага аблвыканкама стаў пераможцам XX Юбілейнага конкурсу «Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2023». I месца сярод гарадскіх, абласных і раённых выканаўчых камітэтаў у намінацыі «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады» інфармацыйны рэсурс (mogilev-region.gov.by, распрацоўшчык - Магілёўскі рэгіянальны інфармацыйны цэнтр) займае другі год запар. Узнагароду конкурсу сайт атрымлівае ўжо шосты раз.
Каля 160 тысяч м² дарожнага палатна запланавана адрамантаваць у Магілёве на гэты сезон. На бягучы рамонт сёлета з мясцовага бюджэту зрасходавана больш як Br11,5 млн. Рамонт вядзецца па комплекснаму плану добраўпарадкавання Магілёва.
І тут галоўнае - тэхналогія і кантроль за якасцю работ, каб у наступным годзе не прыйшлося выпраўляць памылкі.
За апошнія тры гады Чэрыкаўскаму лясгасу перадалі больш за 1,1 тыс. га тэрыторый, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Пра гэта расказаў дырэктар лясгаса Аляксандр Жэбін.
Переводчик