Архіў навін

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка на семінары з актывам Мінскай вобласці па абмеркаванні выбарчага заканадаўства расказаў журналістам, як ідзе падрыхтоўка да адзінага дня галасавання.
Меры бяспекі падчас правядзення рэспубліканскага суботніка, які пройдзе ў Беларусі 22 красавіка, нагадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, паведамляе прэс-служба міністэрства.
Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве чэмпіянат свету па летнім паліатлоне ў закрытых памяшканнях (чатырохбор'е з бегам). Пра гэта расказала інструктар па фізічнай культуры спартыўнага клуба Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Марыя Сяржук.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 102 «Аб развіцці Парка высокіх тэхналогій», падрыхтаваны па выніках праведзенай напярэдадні нарады аб развіцці ІТ-галіны ў краіне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакумент накіраваны на стварэнне ўмоў для далейшага перспектыўнага развіцця ПВТ з апорай на сучасныя тэхналагічныя тэндэнцыі і фактычна адкрывае новую старонку ў гісторыі ІТ-галіны Беларусі.
Падчас маніторынгу медыцынскіх пунктаў найперш правяраюць камплектацыю аптэчак неадкладнай дапамогі. Правяраюць, як медпункты школ і дзіцячых садоў гатовы аказаць экстраную дапамогу не толькі дзецям. Як праводзіцца праверка, мы ўбачылі на прыкладзе Магілёўскай гімназіі №3.
Інфармацыйна-кансультацыйная сустрэча «Пераадольваем перашкоды разам» пройдзе 13 красавіка ў Магілёве. На ёй будуць разгледжаны пытанні працаўладкавання людзей з інваліднасцю і адбудзецца прафесійнае кансультаванне гэтай катэгорыі грамадзян, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
У паўднёвых раёнах ужо высаджана 130 гектараў. У 2023-м у рэгіёне маюць намер пасадзіць 35 мільёнаў дрэў на плошчы 4,8 тысячы гектараў. Асноўны масіў работ прыпадзе на вясну: у гэты перыяд на 4 тысячах гектараў з'явіцца 25 мільёнаў новых дрэў. Палова з гэтых плошчаў - бураломныя лесасекі . Для таго каб забяспечыць патрэбнасць у лесанасенным матэрыяле, у рэгіёне ёсць усё: свая перапрацоўка, спецыялізаваны цэнтр для вырошчвання сеянцаў з закрытай каранёвай сістэмай.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка падпісаў указ нумар 105, якім карэкціруецца ўказ ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Назва дзяржаўнага свята зменена з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - другая нядзеля мая».