Архіў навін

Выхаванцам Асіповіцкай спецыяльнай школы-інтэрната ўручылі падарункі, сабраныя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і работнікамі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу падчас дабрачыннай кампаніі Беларускага Чырвонага Крыжа «Ёлка жаданняў».
Пасля маштабнай рэканструкцыі сёння, 24 снежня, адкрылася Хоцімская ЦРБ. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Лазар, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі. Так, 28 снежня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Бушлякоў Ігар Валер'евіч - першы намеснік старшыні гарвыканкама);
Два сучасныя высокапрадукцыйныя малочнатаварныя комплексы адкрыюцца 24 снежня ў Бабруйскім і Кіраўскім раёнах, паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Аб'екты завяршылі план на гэты год па будаўніцтву ў Магілёўскай вобласці 10 МТК па ўказу Прэзідэнта нумар 442 «Аб будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў». Кожны з комплексаў разлічаны на 600 галоў дойнага статка.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 26 снежня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. Тэматычнае мерапрыемства адбудзецца з 10.00 да 12.00 на плятформе e-vacancy.by.
Чатыры матчы ў панядзелак завяршылі гульнявую праграму 33-га тура рэгулярнага чэмпіянату беларускай хакейнай экстралігі сезона-24/25. Лідэр турнірнай табліцы «Нёман» нечакана адчуў вялікія праблемы ў матчы супраць «Славуціча» ў Смаленску. Асноўны час паядынку скончыўся ўнічыю 2:2, і толькі ў серыі булітаў гродзенцы вырвалі перамогу. Абодва галы ў складзе падапечных Яўгена Летава правёў Мікіта Рэмезаў. Для клуба з Гродна гэта вікторыя стала 15-й запар.
Навіны з «Фабрыкі блогераў» усё не цішэюць. Новы дзень - новыя заданні ад прадзюсараў шоу. Як удзельнікі прэзентавалі незвычайны аб'ект - у сюжэце ТРК «Магілёў».