Архіў навін

Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным з 13 лясгасаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказала намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Магілёўскага ДВЛГА Ірына Цысельская.
Прэзідэнт Беларусі рэалізуе тую частку сваёй перадвыбарнай праграмы, якая датычыцца раўнамернага развіцця рэгіёнаў па прынцыпу «моцныя рэгіёны - моцная краіна», і данастройка сістэмы кіравання праз пашырэнне паўнамоцтваў мясцовай вертыкалі выканаўчай улады з'яўляецца правільна прынятым палітычным рашэннем стратэгічнага характару. Такой думкай падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Алег Дзьячэнка.
Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» стартуе ў Магілёве 25 лютага. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Як расказалі арганізатары, сёлета традыцыйны агляд-конкурс будзе прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і пройдзе ў два этапы. Яго ўдзельнікамі стануць разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы ўстаноў культуры вобласці. Сярод іх драматычныя, музычныя, пластычныя тэатры, тэатры-студыі, тэатры мініяцюр і іншыя.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага» Аляксандр Багель пракаментаваў падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 21 лютага Указ «Аб узмацненні ролі старшыняў выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў».
У адзіным сённяшнім матчы ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі бабруйскі «Дынама-Шыннік», на жаль, саступіў у гасцях «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Паядынак скончыўся з лікам 2:4.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін пракаментаваў законапраект аб статусе старшынь рай- і гарвыканкамаў. На думку парламентарыя, старшыні гар-і райвыканкамаў павінны мець законную магчымасць прымаць адказныя рашэнні.
Продаж білетаў на Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt кантакт — 2025», які па традыцыі пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка, быў адкрыты 12 лютага. На многія пастаноўкі яны ўжо раскуплены на 99 працэнтаў. Пра гэта расказала в. а. дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Вераніка Юргелас.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў указ нумар 74 «Аб узмацненні ролі старшынь выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Першы курсанцкі баль Магілёўскага інстытута МУС прайшоў у Палацы Пацёмкіна ў Крычаве.
Беларуская спартсменка Віялета Бардзілоўская стала пераможцай этапа Кубка свету па скачках на батуце ў сталіцы Азербайджана.