Архіў навін
Ваенная кафедра ў Беларуска-Расійскім універсітэце аднавіла працу больш як праз 30 гадоў. Першы набор з 75 студэнтаў з наступнага месяца пачне навучанне па трох спецыяльнасцях. У ВНУ Магілёўскай вобласці гэта першая вайсковая кафедра.
Дакументы можна будзе падаць як па жывой, так і па электроннай чарзе
З гэтага года ў Беларусі ўводзіцца электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ. Як будзе працаваць сістэма, у інтэрв'ю «Настаўніцкай газеце» расказаў Сяргей Пішчоў, начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі.
Паводле слоў Сяргея Пішчова, забраніраваць дату і час для падачы дакументаў у ВНУ можна будзе ў асабістым кабінеце на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
Кніга «Наш Прэзідэнт» паступіла ў продаж у крамы абласных цэнтраў. Такая інфармацыя была агучана 12 лютага на прэзентацыі гэтага дакументальна-біяграфічнага нарысу для калектываў Дзяржсакратарыята Савета Бяспекі, Адміністрацыі Прэзідэнта і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, арганізаванай па іх запыце.
Прэзентаваў кнігу яе аўтарскі калектыў - Аляксандр Радзькоў, Наталля Эйсмант, Уладзімір Пярцоў, Аляксандр Карлюкевіч.
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П.У. Масленікава запрашае магіляўчан і гасцей горада на традыцыйныя «Музейныя сустрэчы па выхадных».
Так, у суботу, 15 лютага, з 13:00 да 14:00 адбудзецца экскурсія па пастаянна дзейнай экспазіцыі «Захаваная спадчына» (6+), дзе супрацоўнікі музея раскажуць пра старажытныя кнігі, фрэскі і іконы. А праграму ўваходзіць наведванне таямнічага пакоя-сейфа.
У нядзелю, 16 лютага, з 13:00 да 14:00 пройдзе майстар-клас па вырабе паштовак для тат, дзядуляў і братоў – «Падарунак абаронцу Айчыны» (6+).
Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба» пройдзе ў Горках 12 - 13 лютага.
Абласны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод дзяцей і падлеткаў «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пройдзе ў Горках 12 - 13 лютага.
На лядовай арэне ў дывізіёне «А» будуць спаборнічаць больш за 60 спартсменаў малодшай узроставай групы (2012-2014 гг.н.) з Бабруйска, Магілёва, Горак і Шклова.
Пачатак спаборніцтваў у 11.00.
Рэд.
Анжэла Жылінская стала пераможцай XXIX Міжнароднага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які праходзіць у Палацы спорту.
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні стартуе ў Магілёве 14 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.
Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу двух дзён, 14 і 15 лютага, у лёгкаатлетычным манежы спартыўнага комплексу «Алімпіец».
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» атрымалі трэцюю перамогу запар у гульнях чэмпіянату Беларусі.
Сёння падапечныя Андрэя Крываноса адолелі на выездзе дзейнага чэмпіёна краіны «МІНСК» з вынікам 82:78 і ўзначалілі турнірную табліцу.
У іншым сённяшнім паядынку баскетбалісты «Рубона» з розніцай у 20 ачкоў перайгралі ў Віцебску сталічны «Імпульс-БДУІР» - 85:65.
Неабходна маштабаваць паспяховы вопыт рэалізацыі бізнес-праектаў на прамплошчадках, якія неэфектыўна выкарыстоўваліся. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Алеся Абраменка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.
Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства сумесна з кіраўніцтвам адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» падвяла вынікі работы СЭЗ за мінулы год, абмеркавала рэалізацыю асобных ключавых інвестпраектаў яе рэзідэнтаў, а таксама планы развіцця на 2025 год.
Адкрыўся продаж білетаў на спектаклі Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.@rt.Контакт», які пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. Пра гэта расказалі ў абласным драматычным тэатры.
Переводчик