Архіў навін
Беларусь - дзяржава для народа. Усе рашэнні павінны прымацца ў інтарэсах людзей, - заўсёды падкрэслівае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. А жыллё і яго камфортнасць займаюць сярод фактараў якасці жыцця вядучую пазіцыю. Таму - узвядзенне жылля - прыярытэтная задача ў нашай дзяржаве.
Работнікі РУП «Магілёўаблгаз» выступілі з ініцыятывай, якая можа аб'яднаць тысячы людзей па ўсім свеце. Яны запусцілі маштабны анлайн-чэлендж пад назвай #МЫ_ПАМЯЦЬ, закліканы захаваць і ўвекавечыць памяць аб гераізме і самаадданасці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Паліны Кухаравай ужо няма на гэтым свеце. Пасля Вялікай Перамогі ў роднай Беларусі яна прабыла нядоўга - выйшла замуж і пераехала ў Салехард. У адзіным у свеце горадзе, які стаіць на Палярным крузе, яна пражыла доўгае, поўнае працоўных дасягненняў жыццё. Аднак да апошняй хвіліны не забывалася пра сваю «любімую шматпакутную беларускую старонку», спісаўшы ў настальгіі некалькі агульных сшыткаў.
У Магілёве завяршыўся чэмпіянат МУС па рукапашным баі. Вызначаны ўладальнікі 12 камплектаў індывідуальных узнагарод - у васьмі вагавых катэгорыях у мужчын і ў чатырох у жанчын. У агульнакамандным заліку не было роўных прадстаўнікам унутраных войскаў. Спецпадраздзяленне «Дыямент» - на другім месцы. Замыкае тройку лідараў УУС Гомельскага аблвыканкама.
Прадстаўнік каманды-пераможцы маёр Максім Салдаценка падсумоўвае:
XVIII Пленум Магілёўскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» адбудзецца 5 сакавіка ў Магілёўскай вобласці.
Галоўнай тэмай пленума стане падвядзенне вынікаў 2024-га і пастаноўка задач на 2025 год «Год добраўпарадкавання», а таксама адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых штатных работнікаў і актыву БРСМ за 2024 год.
Рэд.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага сабраў нараду па новай сістэме рэгулявання цэн.
«У нас у парадку дня найважнейшая тэма - новая сістэма рэгулявання коштаў. Я яе часта называў «справядлівай формулай», якую вы павінны былі выпрацаваць і ўнесці на разгляд. Гэта значыць хатняе заданне. Паглядзім, як вы яго выканалі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Больш за 50 тэатральных пастановак ад аматарскіх калектываў - у Магілёўскай вобласці стартаваў маштабны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусi». У гэтым годзе абласны агляд-конкурс прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, аднак на сцэне — не толькі ваенныя драмы. Ёсць гісторыі пра мірнае жыццё, шчасце і дзяцінства. Конкурс адначасова праходзіць у Магілёве, Бабруйску і Чэрыкаве.
Переводчик