Архіў навін

У Горках праходзіць семінар-вучоба з работнікамі па штучным асемяненні жывёл сельскагаспадарчых арганізацый Магілёўскай вобласці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды перадавікам аграпрамысловага комплексу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці 11 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Ушаноўванне заслужаных аграрыяў - гэта шматгадовая традыцыя, закладзеная на заранку незалежнасці краіны, сказаў кіраўнік дзяржавы.
У Магілёўскай вобласці пражываюць 12511 сем'яў, якія маюць траіх і больш дзяцей. Калі казаць аб дынаміцы, то ў 2015 годзе, калі ў краіне быў уведзены сямейны капітал, іх было 7445. Гэта значыць рост за 10 гадоў склаў 168%. Такімі звесткамі падзялілася намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Сцяпанава. Яна падкрэсліла:
Пачаты прыём заявак для ўдзелу ў V рэспубліканскім прававым турніры «Сіла Закона». Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце конкурсу. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца навучэнцы IX–XI класаў школ і гімназій рэспублікі. «Сіла Закона» традыцыйна ўключае тры этапы. Першы тур пройдзе 20 лістапада падчас класных і інфармацыйных гадзін ва ўстановах адукацыі. Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праводзіцца ў пярвічных арганізацыях Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па 18 лістапада.
Дырэктар Глускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Наталля Акуліч: «Рэгіёны атрымліваюць імпульсы і абнаўленні» VII Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 18—19 снежня. Сярод дэлегатаў, якія рыхтуюцца да гэтай важнай у жыцці краіны падзеі, - дырэктар Глускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Наталля Акуліч.
Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 48 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 10 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.