Архіў навін

Графік руху цягнікоў на ўчастку Асіповічы - Магілёў зменіцца 25-26 лістапада, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Ужо праз тры тыдні магазіны, гандлёвыя цэнтры і рынкі рэгіёну зменяцца - заззяюць святочнай ілюмінацыяй, з'явяцца навагоднія ёлкі і тэматычныя дэкарацыі. Гэта створыць чароўную атмасферу для пакупнікоў і дапаможа жыхарам вобласці адчуць набліжэнне самага доўгачаканага свята. - Да 14 снежня ўсе гандлёвыя аб'екты Магілёўскай вобласці павінны быць упрыгожаны да навагодніх свят, - паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Чындо.
У Магілёўскай паліклініцы №8 ідзе капітальны рамонт. Абнаўляюць плошчы і фасад будынка, закупляюць сучаснае абсталяванне. Пра гэта расказаў галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Віктар Аляксейкоў.
Паўстагоддзя - для гісторыі імгненне, а для творчага калектыву - цэлая эпоха. Свой 25-гадовы юбілей адзначыў народны ансамбль народнай песні «Прыпеўка» Межысецкага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Артысты сустрэлі 25 гадоў, як і належыць сапраўдным творцам — на сцэне, падарыўшы гледачам яркае і душэўнае свята.
Семінар прадстаўнікоў МАРГ і галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама па пытаннях павелічэння прадстаўленасці прадукцыі айчыннай вытворчасці прайшоў сёння ў Магілёве. Удзел у ім прынялі начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Чындо, начальнік галоўнага ўпраўлення МАРГ па Магілёўскай вобласці Мікалай Папкоў, прадстаўнікі выканкамаў, арганізацый гандлю і прамысловасці.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 22 лістапада можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Бельскі Антон Уладзіміравіч - намеснік старшыні гарвыканкама);