Архіў навін
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб устанаўленні для насельніцтва цэн на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію», паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Наталля Тамвірава, варшчык цэха №2 ААТ «Чырвоны харчавік»:
- Ведаеце, калі Прэзідэнт аб'явіў 2026-ы Годам беларускай жанчыны, я адразу падумала: а гэта ж пра кожную з нас, хто працуе і дома, і на вытворчасці. Мы тут, у цэху, як у вялікай сям'і, і нашая справа патрабуе сілы і цярпення. Без жаночай рукі на вытворчасці ніяк.
Міжнародны форум дырыжораў пройдзе ў Магілёве 12-14 сакавіка. Ён стане пляцоўкай для абмену досведам паміж дырыжорамі і музыкамі, паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.
Для абласнога цэнтра гэта ўжо трэці форум, мерапрыемства праводзяць раз на два гады. Яно накіравана на прафесійны рост удзельнікаў, умацаванне нацыянальнай самасвядомасці і стварэнне адзінай культурнай прасторы.
Аб'яўлены старт штогадовага конкурсу маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі» - 2026». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
Тэма конкурсу – «Жанчына Беларусі: сіла каранёў і крылы мары». Прымаюцца работы аб тых, хто захоўвае сямейны ачаг і стварае будучыню Беларусі - гісторыі поспеху, разважанні аб ролі сучаснай беларускі і сувязі пакаленняў.
26 лютага па ўсёй краіне адбудзецца Рэспубліканскі прафсаюзны прававы прыём. Магілёўская вобласць традыцыйна далучыцца да маштабнай акцыі: спецыялісты галіновых прафсаюзаў бясплатна пракансультуюць жыхароў рэгіёна па пытаннях аховы працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў.
У ААТ «Рассвет ім. К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна збіраюць першы ўраджай агуркоў гэтага года. Гародніна расце на дасветцы — у мадэрнізаваных цяпліцах плошчай тры гектары, расказала галоўны спецыяліст цяплічнага камбіната сельгаспрадпрыемства Марыя Бяляўская.
Канцэрт «Вясновае абуджэнне», у выкананні лаўрэата рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў Дар'і Брухновай адбудзецца ў Магілёве 5 сакавіка.
Культурнае мерапрыемства пройдзе ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі».
У праграме прагучаць творы Людвіга ван Бетховена і Ферэнца Ліста.
2025 год прайшоў пад эгідай Года добраўпарадкавання. Работы актыўна ішлі ва ўсіх рэгіёнах. Зручнае, бяспечнае і эстэтычнае асяроддзе — на гэта, летась, былі накіраваныя ў большасці сваёй ініцыятывы, у тым ліку грамадзянскія. Палыкавіцкі сельсавет у Магілёўскім раёне, пастараўся ўвасобіць як мага больш праектаў у жыццё.
Пераможцаў абласнога праекта «Мастацтву кіно прысвячаецца» назавуць сёння ў Магілёве. Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў адбудзецца 25 лютага ў кінатэатры «Радзіма», расказала начальнік аддзела рэкламы, сувязі са СМІ і метадычнай работы Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Вольга Сідаровіч.
Лясгасы Магілёўскай вобласці ў 2025 годзе забяспечылі рост асноўных эканамічных паказчыкаў, у тым ліку аб'ём нарыхтоўкі драўніны, вытворчасць пілапрадукцыі і выручку ад рэалізацыі. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар Магілёўскага ДВЛГА Уладзімір Сіроцін пасля пашыранага пасяджэння калегіі, прысвечанага вынікам работы за 2025 год і задачам на 2026-ы.
У Беларусі амаль ва ўсіх рэгіёнах з 1 сакавіка будзе ўведзена забарона на лоўлю шчупака, паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У Беларусі зацверджана новая рэдакцыя правіл сістэмы імгненных плацяжоў у сувязі з укараненнем сэрвісу «КРОК». Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка ад 16 студзеня 2026 года нумар 13, якая ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Переводчик