Архіў навін

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна. Пераважна сітуацыі заяўнікаў былі звязаныя з тлумачэннем норм заканадаўства.
Паводле аператыўных даных, цукровыя буракі ўбраны з 48% плошчаў, накапана 2432 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 466 ц/га. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У разрэзе абласцей накапана цукровых буракоў: Мінская – 927 тыс. т, Гродзенская – 849 тыс. т, Брэсцкая – 403 тыс. т, Магілёўская – 224 тыс. т, Віцебская – 20 тыс. т, Гомельская – 9 тыс. т.