Архіў навін

Абласны фестываль–кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2026» пройдзе 10 кастрычніка ў Шклове. У час правядзення свята з 9.00 да 21.00 будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, на якіх прадпрыемствы рэгіёнаў вобласці прадставяць сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама выстаўкі–прэзентацыі, якія адлюстроўваюць аграпрамысловы патэнцыял, дасягненні рэгіёнаў, турыстычныя, культурныя, прамысловыя і іншыя брэнды.
У Беларусі ў Дзень пажылых людзей прайшоў V Рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе «Крок да даўгалецця». У Магілёўскай вобласці да яго далучыліся амаль 750 пажылых людзей, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Масавая ўборачная ўжо завяршылася і засталася за плячыма хлебаробаў. Справіліся паспяхова. Але працы ў палях менш не стала. Настаў час уборкі і нарыхтоўкі агароднінных культур. Не змаўкае і шум камбайнаў – многія гаспадаркі пачалі ўборку кукурузы на зерне, каб забяспечыць жывёлагадоўлю якаснымі кармамі і атрымаць прыбытак. Магілёўскі раён – лідэр па вытворчасці агародніннай прадукцыі. У гаспадарцы «Кадзіна» у палях стаіць гарачая пара. Прыйшла чарга адправіцца на захоўванне морквы.
У Беларусі з 1 кастрычніка можна заказваць дровы анлайн, паведамілі ў пресс–службе Міністэрства лясной гаспадаркі. Заяўкі падаюцца праз Telegram–бот або на сайце РУП «Белдзяржлес». Калі чалавек апынецца ў лясгасе асабіста, то на інфармацыйным стэндзе будзе знаходзіцца QR–код, які вядзе на сайт для падачы заявы. Аплаціць замову можна праз АРІП. Пры гэтым дровы па–ранейшаму можна набыць і прывычным спосабам, звярнуўшыся ў лясніцтва.
Беларусі накапалі 2 млн т цукровых буракоў, паведамілі ў прэс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 1 кастрычніка, у Беларусі накапана 2065 тыс.т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць – 460 ц/га, цукрыстасць – больш за 16%. Тэмп уборкі перавышае леташні.
У аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна да абласных «Дажынак», якія пройдуць 10 кастрычніка, усталююць бюст Героя Сацыялістычнай Працы Ніны Баранавай. Імя гэтай сяльчанкі, якая ў розны час працавала ў мясцовай гаспадарцы паляводам, а пасля — цялятніцай і свінаркай, грымела на ўвесь Савецкі Саюз. Загадчыца сектара культуры Шклоўскага райвыканкама Аксана Кудзянкова расказала:
СЭЗ «Магілёў» і Дзелавое аб'яднанне кластараў Расіі будуць развіваць супрацоўніцтва, распавялі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў». Першы крок на шляху ўмацавання ўзаемадзеяння – падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве, якое адбылося на палях II Міжнароднай прамысловай выставы «ІННАПРОМ. Беларусь». Свае подпісы на дакументах паставілі кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка і старшыня праўлення Дзелавога аб'яднання кластараў Расіі Сяргей Маёраў.
У магілёўскім кінатэатры «Радзіма» сёння далі старт XXIX Міжнароднаму фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка–2026». Творчы конкурс за столькі гадоў не страціў сваёй актуальнасці, а толькі болей набраў папулярнасці сярод удзельнікаў. Пра гэта кажа рэкордная колькасць заявак у гэтым годзе – 1962 заяўкі з 99 краін свету.