Архіў навін

Прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама з кіраўніком рэгіёна Анатолем Ісачанкам прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё». Добраахвотнікі працавалі на тэрыторыі Вільчыцкага доследна-вытворчага лясніцтва. За некалькі гадзін працы яны высадзілі каля 5 тысяч. сеянцоў хвоі і елкі з закрытай каранёвай сістэмай на плошчы каля 1 га - участак ветравальна-бураломнай лесасекі, які пацярпеў ад непагадзі ў ліпені мінулага года.
Міжнародны эканамічны форум адкрыўся сёння ў Магілёве падчас правядзення Дзён Пензенскай вобласці ў рэгіёне. Удзел у ім узялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і губернатар Пензенскай вобласці Алег Мельнічэнка.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з губернатарам Пензенскай вобласці Алегам Мельнічэнкам. Дэлегацыя наведвае наш рэгіён у рамках правядзення з 1 па 5 красавіка дзён Пензенскай вобласці.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў прыём грамадзян у Магілёве. Да кіраўніка рэгіёна звярнуліся заяўнікі з Бабруйска, Круглага і Магілёўскага раёна.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 11 «Аб удасканаленні функцыянавання сістэмы органаў улады і кіравання, узмацненні выканальніцкай дысцыпліны». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Дні Пензенскай вобласці праходзяць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У Беларусі і Расіі 2 красавіка штогод на дзяржаўным узроўні адзначаюць Дзень яднання народаў. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб утварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якім было вырашана стварыць палітычна і эканамічна інтэграванае супольніцтва ў мэтах аб'яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў. Падпісалі дакумент у Маскве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.
Продажы квіткоў на XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стартуюць 2 красавіка, паведамілі ў Цэнтры культуры «Віцебск». У Віцебску 2 красавіка пачнуцца продажы білетаў на канцэрты фестывалю. У ЦК «Віцебск» нагадваюць, што каса ў Летнім амфітэатры зачынена на рамонт, а бліжэйшыя знаходзяцца ў Духаўскім кругліку і Канцэртнай зале «Віцебск». Яны будуць працаваць з 10:00. XXXIV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 10 па 13 ліпеня. БЕЛТА
Тэлемост «Дарогамі Памяці і Славы: адзінства моладзі праз гісторыю» пройдзе 2 красавіка Беларуска-Расійскім універсітэце падчас святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 5 красавіка можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);
У Беларусі стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе «Прадпрымальнік года», паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі. Конкурс праводзіцца сярод юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па наступных намінацыях: «Паспяховы старт» (бізнэсу ад 2 да 4 гадоў), «Стабільны поспех» (бізнэсу больш за 5 гадоў), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» (бізнэсу больш за 3 гады), «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» (для ІП, больш за 3 гады).
У Магілёве 8-11 красавіка адбудзецца рэгіянальны форум «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: ініцыятыва, адзінства, дзеянне, вынік», паведамілі ў абласным выканаўчым камітэце.
Абласны этап рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні «Сіла Закона: мы і права» пройдзе ў Магілёве 3 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Па словах суразмоўцаў, у абласным туры ўдзел прымуць больш за 60 хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёну. У склад кожнай каманды ўвойдзе пяць чалавек. Гэта будуць студэнты з 2-га па 4-ы курс сузоў і ВНУ, якія не з'яўляюцца навучэнцамі юрыдычных спецыяльнасцей.
Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей адзначае 35-годдзе з моманту свайго заснавання. У яго фондах больш за 13 тысяч экспанатаў, трэцяя частка з якіх прысвечана Вялікай Айчыннай вайне. Тут праходзяць экскурсіі, лекторыі, дыялогавыя пляцоўкі. Старадаўні будынак з чырвонай цэглы добра знаёмы жыхарам раёна.
У Дрыбінскім раёне з'явіцца першы сучасны жывёлагадоўчы комплекс з поўным цыклам вытворчасці. Паблізу аграгарадка Кароўчына пачалі рэканструкцыю дзеючай малочнатаварнай фермы ААТ «Трылесіна-агра».
Задае высокі тэмп Клічаўскі раён, які ўжо засеяў 81 працэнт запланаваных плошчаў. За ім з невялікім адставаннем ідуць Кіраўскі і Шклоўскі. Усяго ж на раніцу 31 сакавіка па Магілёўскай вобласці насенне лягло ў зямлю на плошчы 48 тысяч гектараў, што складае 44 працэнты ад плана. У Магілёўскім раёне агульная плошча яравой сяўбы складзе каля 30 тысяч гектараў, з іх пад раннія збожжавыя адводзяць 7,7 тысячы гектараў. 45 працэнтаў ад гэтага задання ўжо выканалі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка падпісаў указ №130, якім асобныя ўказы кіраўніка дзяржавы прыводзяцца ў адпаведнасць з Кодэксам аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці і законам «Аб змяненні законаў па пытаннях кіравання жыллёвым фондам і яго эксплуатацыі», якія ўступілі ў сілу ў 2024 годзе. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Магілёў добра і дынамічна развіваўся ўсе апошнія гады, але спыняцца на дасягнутым нельга. Такой думкай з журналістамі падзяліўся новы старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў пасля свайго зацвярджэння на пасадзе.
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 4 траўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Якубенка Анатоль Сяргеевіч - намеснік старшыні гарвыканкама);
Мы жывем у свабоднай, незалежнай і мірнай Беларусі, і гэта нам трэба захаваць. Такой думкай падзялілася старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская.
Сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай выставы Аляксандра Рубца «Гары. Кумганы. Гранаты». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 красавіка наведвае з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць.
Чавуская зямля багата паліта крывёй герояў. У ліпені 1941-га тут прарываліся на ўсход абаронцы Магілёва, якія выходзілі з акружэння. З кастрычніка 1943-га па чэрвень 1944-га на Проні каля дзевяці месяцаў стаяў фронт. Воляй лёсу Магілёўская вобласць аказалася падзеленай напалам і ператварылася ў пярэдні край барацьбы з ворагам.
У Магілёўскай вобласці практычна стопрацэнтная забяспечанасць насельніцтва чыстай вадой. «Магілёўаблводаканал» працуе над поўным рашэннем гэтай задачы, і ўводзіць у эксплуатацыю новыя станцыі абезжалезвання.
Калі даведаліся, што нашае прадпрыемства ўжо чацвёрты раз заносіцца на Рэспубліканскую дошку Гонару, для ўсяго калектыву, а гэта каля сотні чалавек, гэта стала сапраўдным падарункам напярэдадні Першага траўня. Поспех будаўнічага прадпрыемства вызначае не толькі яго вытворчая база, сучасныя тэхналогіі, тэхніка, але і прафесіяналізм працоўных і адмыслоўцаў.
ХIII музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе 26—28 ліпеня ў Быхаўскім раёне на берагах Чыгірынскага вадасховішча. Традыцыйна барды, паэты і прыхільнікі аўтарскай песні збяруцца ў маляўнічым месцы на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода. Форум сёлета не толькі захавае, але і пашырыць свой мульцікультурны фармат.
Ёсць у нас цудоўная традыцыя. Штогод напярэдадні вясновага Свята працы за дасягненне высокіх вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці на Рэспубліканскую дошку Гонару ўказам Прэзідэнта заносяцца пераможцы спаборніцтва. У спісе цяперашніх лідэраў - Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма».
Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій вызначыліся з першым працоўным месцам. У гэтым годзе ў ВНУ размеркаваўся 251 студэнт дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі.
Адзіны памятны знак «Дрэва жыцця» ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб праводзімай рабоце расказалі ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры па выніках пасяджэння створанай па ініцыятыве пракуратуры распараджэннем прэм'ер-міністра міжведамаснай камісіі па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Яравая сяўба ў вобласці складзе ў гэтым годзе 336,2 тыс. га, з якіх 110 тыс. адведзена пад збожжавыя, 151 тыс. - пад кукурузу. Па стане на раніцу 29 красавіка, як паведамляюць у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, фактычная сяўба праведзена на 143,7 тыс. га або 43% плошчаў. Некалькі замарудзіла працэс халоднае і дажджлівае надвор'е, якое склалася ў апошнія тыдні. Аднак на выхадных тэмпературны рэжым прыйшоў у норму і аграрыі зноў выкарыстоўваюць кожную хвіліну па максімуме, каб укласціся ў агратэхнічныя тэрміны.