Архіў навін

Каля 270 тысяч жыхароў Магілёўскай вобласці выйшлі сёння на рэспубліканскі суботнік. Адным з аб'ектаў, дзе вялося добраўпарадкаванне, стаў корпус экстранай хірургіі кардыё-цэрэбраваскулярнай паталогіі, які будуецца на тэрыторыі гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Магілёве. Удзел у навядзенні парадку і азеляненні тэрыторыі прыняло кіраўніцтва рэгіёну на чале са старшынёй аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.
Закладзены Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у час рэспубліканскага суботніка яблыневы сад перададуць пад апеку мясцовых школьнікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў журналістам.
Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў у дзень правядзення рэспубліканскага суботніка працуюць на знакавых аб'ектах у розных кутках краіны. Дэлегацыя МУС на чале з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым адправілася ў Магілёўскую вобласць.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дзень рэспубліканскага суботніка на сваёй малой радзіме высаджвае яблыневы сад. Усяго пладовы сад будзе складацца з 411 яблыневых дрэў. Ужо пасаджана 186 дрэў (93 - гатунак яблыні «Беларускае салодкае» і 93 - гатунак яблыні «Сябрына»).
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Аляксандр Гарошкін упэўнены, што падчас працы Усебеларускага народнага сходу дэлегаты змогуць выпрацаваць рашэнні, якія дазволяць захаваць мір на нашай зямлі.
Будаўніцтва корпуса экстранай хірургіі кардыяцэрэбраваскулярнай паталогіі пачалося летам 2022 года. Праект будынка бальніцы распрацаваны вядучым праектным прадпрыемствам «Магілёўграмадзянпраект», падрадчык - ААТ «Будаўнічы трэст №12» Кіруючая кампанія Холдынгу «Будтрэст-холдынг». Пры працы над праектам былі ўлічаны ўсе пажаданні лекараў - тэхналогіі імкліва крочаць наперад, у тым ліку і ў частцы медыцынскіх архітэктурна-планіровачных рашэнняў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка сабраў нараду па пытаннях падрыхтоўкі першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.
У сталіцы Катара горадзе Доха працягваецца чацвёрты і заключны этап розыгрышу Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў.
Прамую тэлефонную лінію па пытанні «Рашэнне пытанняў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны» правядзе 26 красавіка камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама. На пытанні адкажуць спецыялісты:
Стварэнню надзейнай кармавой базы надаюць вялікую ўвагу ў час цяперашніх палявых работ у СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна. Ужо завершана сяўба ранніх збожжавых культур. Зараз сеюць шматгадовую траву, і працягваюць далейшую падрыхтоўку глебы.
Менш за тыдзень застаецца да гістарычнай, па сутнасці, падзеі: першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое адбудзецца 24—25 красавіка ў Мінску. Сход будзе сёмы, але ў канстытуцыйным статусе ён пройдзе ўпершыню. «Усебеларускі народны сход - стабілізатар грамадства, - адзначаў яшчэ ў канцы 2022 года Прэзідэнт. - У гэтым яго галоўная роля - стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця». Якім чынам мае намер гэта рабіць вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя, мы спыталі ў яго дэлегатаў. СКАЗАНА
Выдаткі на капітальны рамонт жылля павялічылі. У гэтым годзе даведзена адрамантаваць 128 дамоў на Магілёўшчыне. Як правіла, з прыходам цяпла - работы набіраюць абароты. І адпаведна заданню на другі квартал запланавана пасля капрамонту ўвесці ў эксплуатацыю 60 дамоў.
Аб самых важных працэсах, якія адбываюцца ў грамадстве, і знакавых чаканых падзеях мы гутарым з кіраўніком раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Мсціслаўскага раёна, лідэрам Мсціслаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», намеснікам старшыні раённага аддзялення РГА «Белая Русь» Наталляй Хандалавай.
Беларуска-расійскі злёт «Мы - абаронцы Айчыны» сабраў у Магілёве 11 каманд ваенна-патрыятычных клубаў і кадэцкіх навучальных устаноў з самага абласнога цэнтра, а таксама з Мінска, Асіповічаў, Горак, Круглага, Бранска і Смаленска.
Адкрыты рэспубліканскі дзіцяча-юнацкі турнір па фехтаванні «Меч Машэкі» праходзіць у магілёўскім СК «Алімпіец» 18 і 19 красавіка. У ім бяруць удзел юныя спартсмены 2009-2013 гадоў нараджэння з усіх абласцей Беларусі, а таксама Масквы і Маскоўскай вобласці.
11 раёнаў Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых, збожжавых і зернебабовых культур. У цэлым па вобласці ўжо засеялі больш за 100 тысяч гектараў. Гэта 91 працэнт да плана. Гаспадаркі пачалі пасадку цукровых буракоў, яравога рапсу, кукурузы на зерне, лёну. А некаторыя паўднёвыя раёны нават пачалі сеяць гародніну.
83 дзіцячыя пляцоўкі абсталявалі на Магілёўшчыне летась. На гэта накіравалі бюджэтныя сродкі - 6 мільёнаў рублёў. Абласныя ўлады адзначаюць, што станоўчыя водгукі на гэтую працу ўлічаны, і практыка дадатковага фінансавання будзе працягнутая.
Да гэтага часу поўнасцю сфарміраваны склад удзельнікаў УНС, дэлегатамі будуць 1162 чалавекі. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях падрыхтоўкі правядзення першага пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу.
На яравой сяўбе задзейнічана шэсць энерганасычаных трактароў. Адзіным тандэмам у майстэрнях і на полі працуюць браты Дзмітрый і Алег Нікіценка (на здымку) з аграгарадка Верамейкі. Больш за тое, у гаспадарцы заняты і іх сярэдні брат Аляксандр - работнік кормаскладу. Сям'я Нікіценка - жывое ўвасабленне цеснай сувязі ўсіх напрамкаў работы сельгаспрадпрыемства: правільна падрыхтуеш тэхніку, якасна і аператыўна ўзарэш, з запасам нарыхтуеш корму - добрую аддачу атрымаеш ад жывёлагадоўлі.
Прафсаюз дабіўся аднаўлення на працы незаконна звольненага працаўніка адной з арганізацый ЖКГ Магілёўскай вобласці. Для гэтага спатрэбілася прайсці тры судовыя пасяджэнні, расказаў карэспандэнту старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Гарадская аўтабаза ўстаноў аховы здароўя аптымізавана ў Магілёве. Аб гэтым журналістам расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары Магілёва і Магілёўскага раёна
Пул заявак для жадаючых паступіць у ВНУ па мэтавым накіраванні будзе зацверджаны да 1 траўня. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь працягвае правядзенне агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам», прымеркаванай да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Учора ўдзельнікі акцыі наведалі Магілёўшчыну - аграгарадок Жылічы Кіраўскага раёна і Бабруйск. Перад сустрэчай з гледачамі ўдзельнікі акцыі ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі да манумента.
У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 18 красавіка з 10.00 да 11.00 выязны асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асобаў будзе праводзіць старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Аляксеевіч Рыбакоў. Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах:8 (0222) 75-23-55, 71-32-55.
У XXXII мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па баскетболе стартавала стадыя плей-оф. У першым матчы чвэрцьфінальнай серыі бела-зялёныя прымалі дамы «МІНСК» (рэзерв). «Рыцары» не пакінулі сваім візаві ні найменшага шанцу, атрымаўшы больш чым упэўненую перамогу - 116:67 (32:8, 29:15, 30:21, 25:23). Наступны матч 1/4 фіналу са сталічнымі «рэзервістамі» «Барысфен» правядзе 20 красавіка ў Мінску.
Наша культурная спадчына дазваляе адчуваць сябе адзінай самабытнай сям'ёй, такое меркаванне выказаў начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун, выступаючы на VIII Міжнародным форуме «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Мерапрыемства праходзіць у Магілёве з 15 па 19 красавіка і сабрала вучоных і спецыялістаў па вывучэнні фальклору з васьмі краін.
Перспектывы развіцця ААТ «Магілёўліфт» з дырэктарам таварыства абмеркаваў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.
Завулак Пугачова, 2 - адрас маштабнага наваселля на карце Клічава. Новенькі чатырохпавярховік на 16 кватэр пабудавалі ў самым цэнтры горада. Калі новабудоўля плануе прыняць сваіх жыхароў - у сюжэце ТРК «Магілёў».
Зусім няшмат дзён застаецца да адкрыцця пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Зацверджаныя дэлегаты ўжо сфармулявалі для сябе кола прапаноў, з якімі выступяць на ВНС, калі дасць такая магчымасць. Пацікавіліся ў іх, якія ініцыятывы маюць намер агучыць, удзельнічаючы ў працы вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя. Найвышэйшыя каштоўнасці - мір і бяспека Мікалай Дарэчкін, трактарыст-машыніст СВК «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі: