Архіў навін

Якім будзе падвор'е Гродзеншчыны і чым парадуюць гасцей творчыя калектывы Прынямоння, расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У гэтым годзе ў Магілёўскай вобласці на рамонт устаноў адукацыі накіравана Br107 млн. Пра гэта расказала кіраўнік Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Юлія Кузьмянкова. «У гэтым годзе на рамонт устаноў адукацыі вобласці за кошт бюджэтных сродкаў прадугледжана Br107 млн. Гэта на 26% больш да ўзроўню 2024 года, - сказала яна. - Так, на рэканструкцыю трох аб'ектаў накіравана амаль Br8 млн. На капітальны рамонт выдзелена Br50 млн, на бягучы - Br49 млн».
Навацыі законапраекта па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсіённага забеспячэння, ухваленага на пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання, растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Моладзевая акцыя «Адзін дзень з АСВОДам» пройдзе ў Магілёве 2 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Паводле слоў арганізатараў, у мерапрыемстве прыме ўдзел актыў БРСМ з усёй Магілёўскай вобласці, а таксама ўдзельнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 31 ліпеня ўбрана 161 146 га, намалочана 417 143 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Азімы рапс убраны на плошчы 46 377 га, або 98 працэнтаў да плана, намалочана 87 888 тон пры сярэдняй ураджайнасці 19 ц/га. Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Па вобласці выцераблена 4487 га, або 61% да плана. Перад аграрыямі Магілёўшчыны стаіць задача да 6 жніўня завяршыць гэту работу.
Традыцыйная дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам» стартуе ў Беларусі 1 жніўня, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Крысціна Сарока.
Ураджэнец Краснаполля Яўген Залатой выйшаў у паўфінал спаборніцтваў па акадэмічным веславанні. Паўфінальныя заезды на алімпійскім водным стадыёне запланаваны 1 жніўня. Трэнеры і выхаванцы Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту, дзе ў свой час займаўся Яўген Залатой, сочаць за кожным поспехам знакамітага спартсмена.
Увечары 30 ліпеня ў вёсцы Ліпаўка Касцюковіцкага раёна адбыўся пажар на тэрыторыі прыватнага жылога дома. Жанчына, якая знаходзілася дома з двума ўнукамі, была вымушана выклікаць ратавальнікаў, калі заўважыла дым і агонь. Падраздзяленні МНС, якія прыбылі на месца, выявілі, што агонь ахапіў дах і ўнутраную прастору хлява. Ратавальнікі ліквідавалі пажар, аднак агонь знішчыў дах і маёмасць унутры пабудовы, а таксама з-за цеплавога ўздзеяння пацярпеў суседскі аўтамабіль «Газэль».
Прэзідэнт паставіў дакладныя тэрміны па ўстараненні наступстваў урагану. У прыватнасці, спецыялісты лясной гаспадаркі да 1 лістапада павінны завяршыць суцэльныя санітарныя рубкі, а да канца года ўбраць адзінкавыя паваленыя дрэвы і захламленасць. На дзялянках Магілёўскай вобласці, адной з найбольш пацярпелых ад разгулу стыхіі, зараз працуюць больш за 350 чалавек, у тым ліку брыгады з Мінскай вобласці - на дапамогу прыйшлі Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Бярэзінскі лясгасы.
Трэцяя партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута 30 ліпеня з паўднёвых у паўночныя раёны Магілёўскай вобласці. Гэта неабходна для паскарэння тэмпаў уборкі і зніжэння страт збожжа, расказаў карэспандэнту старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.
У Магілёўскай вобласці больш за 22 тысячы дзяцей школьнага ўзросту са шматдзетных сем'яў. Для збору ў школу дзяржава дае ім аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Выплаты пачынаюцца з 1 жніўня, і складаюць на адно дзіця 30% пражытачнага мінімуму. У камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамілі: для аказання дапамогі школьнікам са шматдзетных сем'яў у Магілёўскай вобласці патрачана больш за тры мільёны рублёў. І да 15 жніўня грошы паступяць на іх базавыя рахункі.
Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук з працоўным візітам наведаў Круглянскі раён. У ходзе паездкі ў рэгіён міністр азнаёміўся з шэрагам спартыўных і адукацыйных аб'ектаў. У прыватнасці Сяргей Кавальчук наведаў круглянскую ДЮСШ, мясцовы стадыён, Камсеніцкую сярэднюю школу імя Г.І. Шыбанава і сярэднюю школу №2.
Падаць заяўку на ўдзел у трэцім сезоне рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код» можна да 1 верасня. Работы прымаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: з 16 да 21 года і з 22 да 31. Пераможцы будуць вызначаны ў сямі намінацыях, расказала прэс-сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава:
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 3 жніўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах:
Беларускі спартсмен Яўген Залатой працягвае барацьбу за медаль XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў акадэмічным веславанні.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 30 ліпеня ўбрана 159 298 га, намалочана 412 530 тон пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Азімы рапс убраны на плошчы 46 074 га, або 97 працэнтаў да плана, намалочана 86 862 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 18,9 ц/га. Азімы ячмень убраны з плошчы 41975 га, або 100,3 працэнта да плана.
2 жніўня намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Хаменка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Кіраўску з 12.00 да 13.00. Прыём праводзіцца па папярэднім запісе па тэлефонах 8 (02237) 7 91 61; 8 (02237) 7 91 62 з 31 ліпеня і 1 жніўня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00. Рэд.
Пад ураджай-2024 у філіяле «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» пасеялі 850 гектараў азімага рапсу, на наступны год плануюць 1200. Павелічэнне апраўдана: культура высокарэнтабельная. Мінулай восенню запусцілі лінію па перапрацоўцы алейнага семя, уласны камбікормавы завод. Атрымаць больш якасныя кармы актуальна для любога сельгаспрадпрыемства, а ў «Вендаражэй» у кастрычніку адкрыюць МТК на 600 галоў.
У Магілёўскай вобласці 29 ліпеня моцнымі парывамі ветру паваліла 16 дрэў. Дадзеныя прыводзяцца на 15.00, расказалі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Па словах ратавальнікаў, сёння парывы ветру на тэрыторыі рэгіёну дасягалі 15-20 м/с. У выніку непагадзі былі павалены дрэвы, ва ўборцы якіх спатрэбілася дапамога насельніцтву і арганізацыям. Больш за ўсё дрэў упала ў Бабруйску і Бабруйскім раёне - сем. Інфармацыі аб пацярпелых не паступала.
Навабранцы Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС падпісалі кантракты аб службе, паведамілі ў МУС. Ззаду ва ўчорашніх абітурыентаў няпростыя экзаменацыйныя выпрабаванні. Наперадзе - курсанцкае жыццё. Сёння яны ўпершыню сабраліся ўсе разам, знаёміліся, вывучалі абстаноўку, у якой трэба будзе правесці бліжэйшыя чатыры гады.
III абласны фестываль творчасці студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы» пройдзе ў Магілёве 1 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Як распавялі суразмоўцы, мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Дня Беларускіх студэнцкіх атрадаў, а таксама 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца на адкрытай пляцоўцы ў «Скверы 40-годдзя Перамогі» і аб'яднае больш за 100 чалавек. Прыдняпроўскага краю.
Колькі цэнтнераў выйдзе з кожнага гектара, залежыць ад сартоў збожжавых, кармавых і алейных культур. Галоўная асаблівасць - устойлівасць да змен клімату і высокая ўраджайнасць. Над гэтым працуюць беларускія вучоныя. На доследных палях Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі вывучаюць самыя перспектыўныя гатункі. І нават гадуюць кітайскую пшаніцу.
Інтэрактывы, мультымедыя, эфект прысутнасці - такім паўстане будучае напаўненне Музея славы Магілёўскай вобласці, будаўніцтва якога вядзецца непадалёку ад мемарыяла на Буйніцкім полі. Пра гэта расказала намеснік начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Наталля Пушнова.
У Кіраўску завяршыўся трэці тур 17-га чэмпіёна Беларусі па пляжным футболе, уладальнік золата магілёўскі ЦАР ідзе без страт - 11 перамог у 11 згуляных матчах. Дзеючыя чэмпіёны краіны атрымалі чатыры вікторыі, упэўнена перайграўшы «Мінск» - 8:3, віцебскі «Юркас» - 13:3, «Брэст-Волгу» - 11:2 і «Гроднааблспорт» - 9:3. Пасля трох тураў ЦАР набраў 33 ачкі, на другой пазіцыі «Шчучын» - 20 заліковых балаў, трэцяе месца займае «Брэст-Волга» - 18 ачкоў.
XIII музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» гэтымі днямі сабраў аматараў бардаўскай песні і музычныя калектывы з Беларусі і не толькі. Традыцыйна праводзіцца фестываль на тэрыторыі базы адпачынку «Чачэвічы» Магілёўскага металургічнага завода.
Ваенныя вадалазы дапамагаюць у размініраванні боепрыпасаў часоў вайны на дне вадаёмаў. А таму трэніроўкі гэтых вайскоўцаў - рэгулярныя і інтэнсіўныя. Так, пад Магілёвам прайшлі спаборніцтвы па вызначэнні лепшага вадалаза. 37 ваеннаслужачых інжынерных войскаў з усёй краіны на працягу некалькіх дзён змагаліся за званне наймацнейшага і пацвярджалі свае катэгорыі.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 29 ліпеня ўбрана 159 205 га, намалочана 412 264 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Азімы рапс убраны на плошчы 46 073 га, або 97 працэнтаў да плана, намалочана 86 859 тон пры сярэдняй ураджайнасці 18,9 ц/га. Азімы ячмень убраны з плошчы 41975 га, або 100,3 працэнта да плана.
Свята двара па вуліцы Народнага Апалчэння, 9 у Магілёве. Тут адкрылі чарговую дзіцячую пляцоўку з гульнявым і спартыўным абсталяваннем. Нагадаем, за лета ў абласным цэнтры запланавана пабудаваць 16 дзіцячых пляцовак - па 8 у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах. Ужо адкрылі 15.
Ураджай 2024 года ў зеніце. Паводле аператыўнай інфармацыі, аграрыі Магілёўшчыны ўбралі 131,5 тысячы гектараў ці 39% плошчаў збожжавых і зернебабовых і намалацілі 338 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць 26 цэнтнераў з гектара. Па тэмпах уборкі ў перадавіках Асіповіцкі, Кіраўскі і Глускі раёны. Ставяць у палях і асабістыя рэкорды. Перадавікі-двухтысячнікі, па традыцыі, у Бялыніцкім СВК «Калгас «Радзіма». Гэта экіпаж Мікалая Дарэчкіна і Міхаіла Фурсава.
Моцныя дажджы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Сёння чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я. У многіх раёнах краіны прагназуецца ўзмацненне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-22 м/с, месцамі - да 25-27 м/с. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у многіх раёнах моцныя. У асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра складзе ад 14 па ўсходзе да 24 градусаў па паўднёвым захадзе.