У Нацыянальным банку Беларусі заявілі, што з 28 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 9,75% да 9,5% гадавых.
У гэты ж час памер стаўкі па крэдыце овернайт зніжаецца з 10, 75% да 10, 5% гадавых, а стаўкі па дэпазіце авернайт - з 8, 75% да 8, 5% гадавых. Такое рашэнне прынята праўленнем Нацбанка сёння на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.