Архіў навін
Магілёўскі фестываль навукі збярэ ў Беларуска-Расійскім універсітэце 20–21 лютага больш за 1 тыс.удзельнікаў з сямі краін – Беларусі, Грузіі, ААЭ, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Эстоніі. Пра гэта паведаміў прарэктар па навуковай рабоце ВНУ доктар тэхнічных навук дацэнт Віктар Пашкевіч.
Чацвёра выратаваных, у тым ліку аднагадовае дзіця, – такія вынікі спрацоўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
19 лютага каля 6 гадзін раніцы сям’ю, якая жыве ў прыватным жылым доме па вул. Вясновай у Магілёве, разбудзіў гучны гук аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка: дом быў напоўнены дымам. 45-
гадовы гаспадар, яго 24-гадовы сын разам з жонкай і малым паспяшаліся эвакуявацца. Ніхто не пацярпеў.
У Мінску ўзнагародзілі ўдзельнікаў і пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.
У спаборніцтве прынялі ўдзел рэдакцыі перыядычных друкаваных выданняў, электронныя сродкі масавай інфармацыі.
У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры 19–20 лютага пройдзе семінар-практыкум «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктары і майстры раённых дамоў рамёстваў, метадысты цэнтралізаваных клубных сістэм па промыслах і рамёствах, кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчыкі дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў.
Занальныя этапы абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў XV Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдуць 19–26 лютага ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.
Пісьменнікі і журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Магілёва 21 лютага напішуць «Беларускую дыктоўку» ў чытальнай зале МДУ імя А.А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Яна пачнецца ў 11.30.
У госці да бабруйскай шматдзетнай сям’і Парфёнавых з падарункамі заглянулі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Рынейская, Уладзімір Гацко, Вера Шырокая, прадстаўнікі адміністрацыі Першамайскага раёна. Для юных жыхароў дома сямейнага тыпу візіцёры перадалі ў дар больш за 150 кніг з архіваў Нацыянальнай бібліятэкі.
Літаратура самая разнастайная: пазнавальныя энцыклапедыі, руская, беларуская і замежная класіка, казкі, падручнікі. Дарэчы, у доме сямейнага тыпу любяць чытаць. Тут выхоўваецца 9 дзяцей ад 10 месяцаў да 15 гадоў.
На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 6 і 7 сакавіка адбудзецца прэм’ера аўтарскага спектакля Кацярыны Аверкавай «Без пудры». Спектакль прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.
«Белпошта» прапануе бясплатна адправіць паштоўку да 23 лютага, паведамляецца на сайце прадпрыемства.
Акцыя пройдзе ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі 20 лютага напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. Усе жадаючыя могуць набыць тут паштовыя карткі або паштоўкі ў канвертах (да 20 г) і павіншаваць любімых сыноў, унукаў, мужоў, бацькоў, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.
Ускладанні кветак і святочныя канцэрты прымяркуюць у Магілёўскай вобласці да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнікі мясцовых органаў улады, дэлегацыі прадстаўнікоў працоўных калектываў, ветэранаў вайны і Узброеных Сіл, грамадскасці ўскладуць кветкі і вянкі да помнікаў, а таксама брацкіх магіл абаронцаў Айчыны, абеліскаў і пахаванняў воінаў, якія загінулі ў баях за Радзіму.
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры будаўніцтве ў Магілёве значных дзяржаўных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, запланавана правесці ў Магілёўскай вобласці. На працягу тыдня будуць праходзіць творчыя сустрэчы пісьменнікаў з моладдзю, паседжанні ў бібліятэках, школах.
У Магілёўскай вобласці з 20 лютага па 1 сакавіка пройдзе рэспубліканская акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Двайная гібель –такія трагічныя вынікі 15 лютага. Званок у службу МНС паступіў у 9.34 раніцы – адкрытым полымем гарэў жылы дом па вул. Камарова ў Кіраўску, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
На ложку ў сумежным з падпаленым пакоі без прыкмет жыцця быў знойдзены 64-гадовы гаспадар, побач на падлозе – яго 32-гадовая сужыцелька.
Прычыну таго, што адбылося, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.
26 чэрвеня 1944 года немцы адступалі перад імклівым надыходам савецкіх войскаў. Няўхільнай адплатай па ўсёй беларускай зямлі, змятаючы ворага, праходзіла аперацыя «Баграціён». Бясконцыя калоны войскаў і тэхнікі адступалі па ўсіх відах дарог.
Падлогі з падагрэвам, уласная пральня і сучасны харчаблок – у аграгарадку Усход Магілёўскага раёна сёння адкрыюць абноўлены дзіцячы сад. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.
V Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 24 лютага па 1 сакавіка, паведамляецца на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Форум праводзіць Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальных бізнес-асацыяцый.
Гэты год будзе асаблівым для Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў холдынгу МТЗ. У жніўні спаўняецца 75 гадоў Бабруйскай міжраённай майстэрні капітальнага рамонту. Менавіта яна стала базай для гэтага прадпрыемства. І ўжо цяжка назваць «жалезным канём» апошнюю мадэль Бабруйскага трактара «Беларус-742», чыя кабіна нагадвае какпіт авіялайнера, а сістэма кіравання –спарткар. А наперадзе –новая праца і пашырэнне геаграфіі паставак прадукцыі.
Устаноўлены юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Адпаведны ўказ №51 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 лютага, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
На адным баку медаля будзе размешчана кампазіцыя з выявай воіна-пераможцы з флагам, партызана з аўтаматам у паднятай руцэ і жанчыны з букетам кветак. На адваротным баку – надпіс з назвай медаля і вянок з лісця лаўра і дуба, абвіты стужкай. Выраблена ўзнагарода будзе з латуні.
У Магілёве стартаваў Тыдзень занятасці насельніцтва. На ім прадстаўлена каля 1,5 тысяч прапаноў ад прадпрыемстваў горада. Наведаць бясплатныя кансультацыі змогуць не толькі магілёўцы, але і жыхары вобласці. Кірмашы вакансій будуць працаваць штодзённа з 11.00 да 12.00 па вуліцы Касманаўтаў, д. 17. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела садзеяння ў працаўладкаванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Вольга Круглікава.
Гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца 20 сакавіка ў Бабруйску. Жыхары і госці горада ўбачаць балет у двух дзеяннях «Спячая прыгажуня».
Балетмайстар-пастаноўшчык –народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева. Асістэнты балетмайстра –заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Веніямін Захараў і Жанна Лебедзева. Мастак-пастаноўшчык –Інара Асланава (г. Баку, Азербайджан).
Магілёўскі абласны і Гомельскі дзяржаўны тэатры лялек правядуць 10 і 11 сакавіка абменныя гастролі. Магілячане ўбачаць спектакль «Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца» ў пастаноўцы Юрыя Вута і Дзмітрыя Гарэліка, паведамілі ва ўстанове адукацыі.
У спектаклі гледачу трэба будзе пазнаёміцца з Лазікам, ажыццявіць разам з ім падарожжа па розных гарадах і краінах і даведацца: ці знойдзе Лазік сваё каханне, сваё яўрэйскае шчасце і маленькі кавалачак хлеба?…
Прамую тэлефонную лінію правядзе 22 лютага кіраўнік спраў аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
«Магілёўскі вагонабудаўнічы завод» ужо вясной выпусціць новы від прадукцыі –платформы для перавозкі кантэйнераў. Аналагаў такім вагонам няма на ўсёй постсавецкай прасторы.
На дадзены момант канструктары працуюць над мадэллю. Увасобіць ідэю ў жыццё плануюць у сакавіку–красавіку 2020 года. І разам з новым відам прадукцыі на прадпрыемстве маюць намер выйсці на рынак Балтыі і Усходняй Азіі. Ёсць ідэя наладзіць сумесную вытворчасць з мангольскімі калегамі. Там патрэба ў рухомым саставе каласальная. І нашы вытворцы гатовыя пастаўляць у краіну Усходняй Азіі камплекты для зборкі.
Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай «Беларусь мая сінявокая» адкрыецца 19 лютага ў Магілёве ў межах рэгіянальнага семінара-практыкума «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Экспазіцыя на працягу двух тыдняў будзе размяшчацца ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя з лёну. Гэта пано з нацыянальнай сімволікай, лялькі ў традыцыйных беларускіх касцюмах, анёлачкі, фігуркі жывёл, вымпелы, дэкаратыўныя сурвэткі, сюжэтныя кампазіцыі і многае іншае.
Як абудзіць крэатыўнасць, пазбегнуць памылак і стаць больш упэўненай ў сабе, расказалі жанчынам у Магілёве падчас трэнінгаў у бясплатнай бізнэс-школе «Я сама». Яе ўдзельніцамі стала каля 80 жанчын з Магілёва, Бабруйска, Мсціслава, Мінска, Гомеля.
Буйны будаўнічы праект плануюць завяршыць у Магілёве гэтай восенню. Рэканструкцыя на аўтадарозе ад Магілёва ў чавускім кірунку займае 5,5 кіламетраў.
13 тыс. машын за суткі праязджае па трасе Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы. Дарога, у народзе названая чавускай, даўно мела патрэбу ў рамонце:была занадта вузкай для сучаснага патоку машын. І вось надышоў яе час. На гэтым участку будуць 4 паласы руху і 2 падземныя пераходы.
Ванэса Каладзінская (вагавая катэгорыя 53 кг) заваявала залаты медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе ў італьянскім Рыме.
У фінальным паядынку беларуска аказалася мацнейшай за спартсменку з Нідэрландаў Есіка Бласка. На трэцяй пазіцыі выніковага пратакола размясціліся расіянка Стальвіра Аршуш і немка Аніка Вендле.
Беларуска Ірына Курачкіна (57 кг) стала трэцяй на гэтым турніры.
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы разлічвае як мінімум на чатыры ўзнагароды ў трох відах праграмы (грэка-рымскай, жаночай і вольнай). Завершацца спаборніцтвы 16 лютага.
Аўтарытэт выдання фарміруе якасць прапанаванай чытачам інфармацыі. На гэта звярнуў увагу ў гутарцы з журналістамі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, які прымаў удзел у выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Рэспубліканскі форум для ўдзельнікаў руху моладзевых атрадаў аховы правапарадку «Служым #раЗАм» пройдзе 18–19 лютага ў Магілёве, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
«Удзельнікамі форума стане 60 прадстаўнікоў МААП з усіх рэгіёнаў краіны, а таксама сакратары галіновых камітэтаў і першасных арганізацый БРСМ сілавых структур і профільных устаноў адукацыі. Яго мэта –пазнаёміць моладзь з працай МУС, МНС, службай ва Узброеных Сілах», – паведаміла Аляксандра Ганчарова.
Переводчик