Архіў навін

У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам з прычыны сітуацыі з каранавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Міністэрства аховы здароўя лічыць, што асноўная задача на сённяшні момант–знізіць рызыку завозу віруса з іншых краін. «Таму сёння на спецыяльнай нарадзе ў Савеце Міністраў прынята рашэнне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам», – праінфармавалі ў прэс-службе ведамства.
Прыём грамадзян правядзе 20 сакавіка з 12.00 да 14.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземянкавец. Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: (802248) 24 8 16, (802248) 25 3 24.
Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2020». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 28 сакавіка–4 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
У Палацы культуры вобласці 14 сакавіка адкрыецца інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі». Экспазіцыя заснавана на дакументах і матэрыялах сумеснага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Беларусі «Партызаны Беларусі» (partizany.by), дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД).
РУП «Белпошта» часова прыпыніла прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў у Кітайскую Народную Рэспубліку. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства. Такое рашэнне было прынята ў сувязі з адменай рэйсаў авіякампаній-партнёраў, якія ажыццяўляюць перавозку міжнародных паштовых адпраўленняў з Беларусі ў КНР.
УУС Магілёўскага аблвыканкама праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы і выяўленні правапарушэнняў і злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення вяснова-палявых работ. Маніторынг накіраваны на забеспячэнне якаснага правядзення пасяўной кампаніі, прадухіленне злачынных замахаў на маёмасць сельскагаспадарчых арганізацый і папярэджанне крадзяжоў.
У Магілёўскай вобласці на пачатак 2020 года на ўліку з паталогіяй слыху знаходзіліся 52 тыс. 575 чалавек. З іх 82% – пацыенты з нейрасенсарнай глухавухасцю, 4% – хранічным гнойным сярэднім атытам, 14% – іншымі захворваннямі парушэння слыху. Пра гэта расказала загадчык сурдалагічнага кабінета Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аксана Цой. Паводле слоў суразмоўніцы, за мінулы год аўдыялагічны скрынінг прайшло 9 655 нованароджаных, лячэнне ва ўрача-сурдолага –7 277 дарослых і 475 дзяцей, слыхапратэзаванне – 2 273 пацыентаў.
На асобных участках Клімавіцкага раёна з 19 сакавіка адмяняецца кантрольна-прапускны рэжым. Такое рашэнне было прынята на калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. У прыватнасці, з-пад кантролю адміністрацыі зон адчужэння і адсялення выводзяцца наступныя ўчасткі тэрыторый і аб’екты: – кварталы лесу агульнай плошчай 411,2 гектараў–кварталы №№ 70, 71, 73 Савініцкага лясніцтва і квартал № 100 Клімавіцкага лясніцтва ДЛГУ «Клімавіцкі лясгас»;
Нягледзячы на адмену «М.@rt.кантакт», паказы спектакляў беларускіх калектываў адбудуцца. Усе яны пройдуць на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, як паведамілі ва ўстанове культуры. 22 сакавіка ў 16.00 – «Убачыць ружовага слана» (незалежная тэатральная кампанія HomoCosmos (г. Мінск). Квіткі, набытыя раней, сапраўдныя. Даведкі аб дадатковых квітках і іх кошце– у касе тэатра. 23 сакавіка ў 19.00 – «Тарцюф» (Магілёўскі абласны драматычны тэатр). Квіткі ў продажы! Кошт: 10, 9, 8, 7 р.
У Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэце 19 сакавіка з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц.
Каманда Магілёва атрымала перамогу ў абласных спартыўных сустрэчах «Праз спорт і зносіны – да здароўя кожнага». Спаборніцтва адбылося сёння ў СШ № 45 горада на Дняпры.
Да міжнароднай акцыі памяці «У славу агульнай Перамогі» ў чарговы раз далучыўся Магілёў. Сёння акцыя прайшла каля помніка невядомаму салдату на вуліцы Мельнікава. Тут сабраліся прадстаўнікі вертыкалі Кастрычніцкага раёна горада, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны і маладое пакаленне, школьнікі і проста неабыякавыя людзі.
Чатыры лясгасы Магілёўскай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. Працы пачалі амаль на тры тыдні раней, чым звычайна, як расазаў намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Сяргей Шах. «Цяпер нарыхтоўку соку пачалі ў Глуску, Бабруйску, Асіповічах і Бялынічах. На гэтым тыдні да працы плануюць падключыцца яшчэ два лясгасы ў Быхаве і Магілёве. Звычайна збор соку пачынаецца ў канцы сакавіка–пачатку красавіка, аднак зіма ў гэтым годзе ссунула звыклыя графікі», – падзяліўся Сяргей Шахрай.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава пачаў працу па стварэнні новай экспазіцыі ў межах праекта «Настальгія». Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць паўдзельнічаць у яе фарміраванні.
Студэнткі спецыяльнасці «Транспартная лагістыка» Аліна Нікалаенка і Кацярына Наркевіч пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Лагістыка і арганізацыя вытворчасці» Ларысы Наркевіч сталі прызёрамі I Усерасійскага конкурсу стратэгічнага і праектнага кіравання «Стратэгія развіцця Расіі» і XIX Усерасійскай алімпіяды развіцця народнай гаспадаркі Расіі. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі БРУ. Паводле слоў суразмоўцаў, серыя алімпіяд і конкурсаў была арганізавана Маладзёжным саюзам эканамістаў і фінансістаў Расіі і праходзіла ў 2019 годзе.
Выстава «Музей праса» адкрыецца сёння ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут будзе прадстаўлена больш за 170 эксклюзіўных прасаў з Еўропы, Азіі, Амерыкі ад часоў сярэднявечча і да нашых дзён. Выстава арганізавана пры падтрымцы УП «Мінгардаведка» і з’яўляецца мерапрыемствам месячніка «Карта госця»– турыстычнага сэрвісу, які дазваляе ўсім аматарам падарожжаў і тым, каму цікавая гісторыя Беларусі, аптымальна спланаваць маршруты для азнаямлення са славутасцямі нашай краіны і з максімальнай выгадай для свайго бюджэту.
Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч. Паводле слоў суразмоўцы, з 1 сакавіка жыхарам Прыдняпроўскага краю прадастаўляецца дадатковая паслуга па тэрміновай дастаўцы дакументаў у Бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС і вяртанні іх у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў вобласці (прэйскурант № 5, зацверджаны 28.02.2020).
Міжнародны моладзевы тэатральны фестываль «М.@rt.кантакт» у Магілёве адмянілі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, заявіў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Сцельмашок.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Жыццё і творчая спадчына А. С. Дамбавецкага» адбудзецца 13 сакавіка ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння яркай гістарычнай асобы, як паведамілі ва ўстанове культуры. У форуме прыме ўдзел больш за 50 навукоўцаў, у іх ліку 17 дактароў і 21 кандыдат навук з Беларусі, Расіі і Украіны, якія прадстаўляюць вядучыя навуковыя ўстановы.
У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі абласнога цэнтра пасля зімы прымуць камунальныя службы, працоўныя калектывы, навучэнцы адукацыйных устаноў. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі абвешчаны паркі і скверы, пуцеправоды, прыдарожныя ўчасткі.
>Больш за 560 прадстаўнікоў таленавітай моладзі Магілёўшчыны атрымае пашпарты ў межах Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечанай Дню Канстытуцыі. Пуцёўкі ў дарослае жыццё падлеткам уручаць прадстаўнікі органаў улады, грамадскія дзеячы і іншыя заслужаныя людзі рэгіёна.
Палац культуры вобласці запрашае магілёўцаў і гасцей горада 15 красавіка на балет Сяргея Пракоф’ева «Рамэа і Джульета». Гэтая несмяротная трагедыя Шэкспіра ўжо больш за чатыры стагоддзі хвалюе сэрца мільёнаў неабыякавых людзей – яна жыве ў мастацтве як узор чыстай і сапраўднай любові, якая змагла перамагчы злосць, варожасць, і смерць.
Слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» запускаюць новы праект – турыстычныя суботнікі. У Магілёве 14, 21, 28 сакавіка і 5 красавіка адбудуцца дыялогі, падчас якіх жыхарам горада раскажуць пра тое, як адправіцца ў падарожжа з адным заплечнікам, якія дакументы варта падрыхтаваць для паездкі, як распрацаваць небанальны маршрут максімальна бюджэтна і многае іншае. Пра гэта раскажуць запрошаныя спікеры, блогеры, вандроўцы, фатографы.
Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка з 17.00 да 19.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна горада Бабруйска (вул. Ульянаўская, 54–24, кабінет № 211) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Вера Уладзіміраўна Шырокая. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: + 375-29-137-02-70.
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ўстанавіла пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб’екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2020 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Адпаведная пастанова Мінбудархітэктуры ад 3 сакавіка 2020 года афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мяккі падыход да вывучэння беларускай мовы і гісторыі роднага краю знайшлі ў Чавускім гісторыка-краязнаўчым музеі. Тут стартаваў праект для дзяцей «Казкі на падушках». На яго стварэнне музейныя супрацоўнікі не выдаткавалі ні капейкі. Аказалася, што ў музейных фондах ёсць усё неабходнае, каб народная беларуская казка ператварылася ў інтэрактыўную гульню, дзе казку можна не толькі слухаць, але і пакратаць рукамі.
Першы салон прыгажосці ў Клічаве – важны інвестпраект для раённага цэнтра. Сёння суб’екты прадпрымальніцтва ў Клічаўскім раёне – а іх больш за тры сотні – забяспечваюць без малога чвэрць паступленняў у мясцовы бюджэт.
Магілёўскую паліклініку № 5 пачнуць прыводзіць у парадак у сакавіку. Рамонт плануецца капітальны, і абнаўляцца будуць усё: ад знешняга выгляду ўваходнай групы і кабінетаў да дыягнастычнага абсталявання. Пра гэта расказала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Галіна Старчанка.
Фасады нескольких домов на одной из центральных улиц города на Днепре будут расписаны в рамках арт-проекта «Могилев глазами гостей», который состоится в июне этого года. Конкурс эскизов уже объявлен.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 сакавіка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.