Архіў навін

Сёння, 3 сакавіка, раніца ў міліцэйскай ВНУ пачалася з традыцыйнай урачыстай пабудовы асабовага складу. Начальнік Магілёўскага інстытута МУС палкоўнік міліцыі Раман Раманчук уручыў заслужаныя ўзнагароды супрацоўнікам, курсантам і работнікам ВНУ і пажадаў ім далейшых поспехаў у службовай і прафесійнай дзейнасці. Таксама былі ўручаны чарговыя спецыяльныя званні малодшым камандзірам факультэта міліцыі.
Маладзёжны савет створаць пры Палаце прадстаўнікоў, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Малашка.
Прамую тэлефонную лінію ў Магілёўскім аблвыканкаме 29 сакавіка правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэл. 8 (0222) 50-18-69.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка правёў частку кадравых назначэнняў у новы склад урада. Кіраўнік дзяржавы назначыў: Мікалая Снапкова - першым намеснікам прэм'ер-міністра Уладзіміра Караніка - намеснікам прэм'ер-міністра; Канстанціна Бурака - кіраўніком Апарату Савета Міністраў; Артура Карповіча - міністрам антыманапольнага рэгулявання і гандлю; Івана Кубракова - міністрам унутраных спраў;
Ключавой падзеяй УНС будзе зварот Прэзідэнта з Пасланнем да парламента і беларускага народа, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў.
Першы ў гісторыі абароны Магілёва бой адбыўся 3 ліпеня 1941 гады. Але дзе менавіта? Да нядаўняга часу было невядома. Дзякуючы архіўным дакументам і пошуку на месцы зараз ведаем дакладна: абарона Магілёва пачалася за 60 кіламетраў ад горада — у Кіраўскім раёне каля ракі Вепрынка. І ўжо распрацаваны эскіз мемарыяльнага знака на вышыні ля трасы Магілёў - Бабруйск. А таксама знойдзены спонсар.
Рэалізаваць мару і стаць бізнесменамі Сяргею і Анастасіі Маладзенавым таксама дапамагла дзяржаўная падтрымка. Муж і жонка адкрылі адзіную ў Краснаполлі кропку з фастфудам і гарачымі напоямі навынас. Гарачыя канверты, гамбургеры, бульбачка фры - маладзёжны фармат карыстаецца папулярнасцю ў мясцовых жыхароў, а сям'і дае нядрэнны заробак.
Працягваецца рэканструкцыя трасы Р-122 на ўчастку ад Магілёва да Чавус. Аб гэтым піша тэлеграм-канал Міністэрства транспарта і камунікацый. У транспартным ведамстве адзначылі, што на будпляцоўцы задзейнічана 100 адзінак тэхнікі і 150 чалавек. Праца ідзе без перапынкаў на выходныя і святы. Як звярнулі ўвагу ў Мінтрансе, дарога стане чатырохпалоснай, будзе ўладкована цэментабетоннае пакрыццё. Праект прадугледжвае будаўніцтва транспартнай развязкі і падземных пешаходных пераходаў.
«Бабруйскаграмаш» пашырае супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Афрыкі. Аб гэтым паведамілі на прадпрыемстве. Прадстаўнік холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведаў Рэспубліку Гана і Рэспубліку Чад у складзе дэлегацыі беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.
Беларусь - дзяржава для народа. Усе рашэнні павінны прымацца ў інтарэсах людзей, - заўсёды падкрэслівае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. А жыллё і яго камфортнасць займаюць сярод фактараў якасці жыцця вядучую пазіцыю. Таму - узвядзенне жылля - прыярытэтная задача ў нашай дзяржаве.
Работнікі РУП «Магілёўаблгаз» выступілі з ініцыятывай, якая можа аб'яднаць тысячы людзей па ўсім свеце. Яны запусцілі маштабны анлайн-чэлендж пад назвай #МЫ_ПАМЯЦЬ, закліканы захаваць і ўвекавечыць памяць аб гераізме і самаадданасці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Паліны Кухаравай ужо няма на гэтым свеце. Пасля Вялікай Перамогі ў роднай Беларусі яна прабыла нядоўга - выйшла замуж і пераехала ў Салехард. У адзіным у свеце горадзе, які стаіць на Палярным крузе, яна пражыла доўгае, поўнае працоўных дасягненняў жыццё. Аднак да апошняй хвіліны не забывалася пра сваю «любімую шматпакутную беларускую старонку», спісаўшы ў настальгіі некалькі агульных сшыткаў.
У Магілёве завяршыўся чэмпіянат МУС па рукапашным баі. Вызначаны ўладальнікі 12 камплектаў індывідуальных узнагарод - у васьмі вагавых катэгорыях у мужчын і ў чатырох у жанчын. У агульнакамандным заліку не было роўных прадстаўнікам унутраных войскаў. Спецпадраздзяленне «Дыямент» - на другім месцы. Замыкае тройку лідараў УУС Гомельскага аблвыканкама. Прадстаўнік каманды-пераможцы маёр Максім Салдаценка падсумоўвае:
XVIII Пленум Магілёўскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» адбудзецца 5 сакавіка ў Магілёўскай вобласці. Галоўнай тэмай пленума стане падвядзенне вынікаў 2024-га і пастаноўка задач на 2025 год «Год добраўпарадкавання», а таксама адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых штатных работнікаў і актыву БРСМ за 2024 год. Рэд.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага сабраў нараду па новай сістэме рэгулявання цэн. «У нас у парадку дня найважнейшая тэма - новая сістэма рэгулявання коштаў. Я яе часта называў «справядлівай формулай», якую вы павінны былі выпрацаваць і ўнесці на разгляд. Гэта значыць хатняе заданне. Паглядзім, як вы яго выканалі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Больш за 50 тэатральных пастановак ад аматарскіх калектываў - у Магілёўскай вобласці стартаваў маштабны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусi». У гэтым годзе абласны агляд-конкурс прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, аднак на сцэне — не толькі ваенныя драмы. Ёсць гісторыі пра мірнае жыццё, шчасце і дзяцінства. Конкурс адначасова праходзіць у Магілёве, Бабруйску і Чэрыкаве.
Што будзе садзейнічаць дэурбанізацыі, расказаў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч падчас рабочай паездкі ў Касцюковічы. Ён пракаментаваў пастанову ўрада нумар 65 ад 3 лютага, якая не толькі ўстанаўлівае аб'ёмы будаўніцтва і фінансавання жылля, але і прадугледжвае меры для развіцця жыллёвага будаўніцтва ў населеных пунктах да 20 тыс. чалавек і забеспячэнні жыллём іх чаргавікоў.
Урачыстае адкрыццё выставы «Беларускі народны: код нацыянальнай якасці. Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» адбудзецца ў Магілёве ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь «Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі» 28 лютага. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сёння, 27 лютага, правёў выязны прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме. Пытанне, з якім звярнуўся на прыём жыхар райцэнтра, якраз знаходзіцца ў плоскасці жыллёвых адносін.
Абласны тур нацыянальнага фестывалю-конкурсу патрыятычнай песні «Салдацкі канверт – 2025» пройдзе заўтра ў Магілёве. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
Прадстаўніцтва Татарстана ў Беларусі плануе ўзяць шэфства над мемарыяльным комплексам «Дняпроўскі рубеж» у Шклоўскім раёне. Афіцыйны прадстаўнік з Казані наведаў гераічнае месца, дзе ў 1941-м годзе мужную абарону трымала адно з падраздзяленняў 18-й Казанскай дывізіі. А яшчэ віккруўцы перадалі госцю Ордэн Чырвонай Зоркі, які знайшлі ў Асіповіцкім раёне.
Урад адобрыў праект Саюзнай дзяржавы па стварэнні экспазіцыі музея на тэрыторыі комплексу «Буйніцкае поле». Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 25 лютага 2025 года нумар 117. Дакументам адобраны праект Саюзнай дзяржавы «Стварэнне экспазіцыі музея на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле». Урад даручыў Мінкультуры ўнесці гэты праект у Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы.
На пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама адным з разгледжаных пытанняў стаў ход выканання пагаднення паміж галоўным упраўленнем і абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя на 2022–2024 гады. Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БПРЗ Аляксандр Басенка адзначыў, што канструктыўны дыялог паміж сацыяльнымі партнёрамі садзейнічае забеспячэнню стабільнасці ў галіне.
21 лютага Прэзідэнт падпісаў Указ № 74 «Аб узмацненні ролі старшынь выканаўчых камітэтаў базавага ўзроўню ў развіцці рэгіёнаў». Дакументам вызначаны новыя інструменты для павышэння дабрабыту рэгіёнаў і дабрабыту грамадзян праз узмацненне статусу мясцовых выканкамаў і іх старшынь, больш эфектыўнае мясцовае ўпраўленне. Указ уступае ў сілу ўжо ў гэту суботу - з 1 сакавіка 2025 года. Аб значэнні і перспектыўнасці прадугледжаных ім механізмаў спыталі ў экспертаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў Указ № 78 аб узнагароджанні 146 беларусак ордэнам Маці. За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей высокай узнагароды ўдастоены супрацоўніцы розных сфер: прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, гандлю і сувязі, грамадскага харчавання, банкаўскай і сацыяльнай сфер, устаноў адукацыі і аховы здароўя. Сярод узнагароджаных - магіляўчанка Марына Фядорчанка.
Учора, 26 лютага, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі з працоўным візітам наведаў Шклоўскі раён. Адзначаецца, што візіт кіраўніка ведамства на Шклоўшчыну пачаўся з наведвання пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Міністр азнаёміўся з умовамі нясення службы і побыту, а таксама правёў сустрэчу з асабовым складам часткі.
Больш за 150 чалавек з 13 каманд прымаюць удзел у чэмпіянаце МУС па рукапашным баі. Традыцыйна спаборніцтвы прымае Магілёўскі інстытут МУС, паведамілі ў ВНУ. Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу трох дзён. Каб вызначыць найлепшых, у Магілёў прыехалі спартсмены з абласных і Мінскага гарадскога УУС, унутраных войскаў, Дэпартамента аховы, спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз", Дэпартамента выканання пакаранняў, Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС. Другі год запар удзел у спаборніцтвах прымаюць дзяўчаты.
У Год добраўпарадкавання «Магілёўзелянбуд» высадзіць 1,5 мільёна кветкавай расады. Павялічыцца колькасць ваз вертыкальнага азелянення, якія так спадабаліся жыхарам Магілёва ў 2024 годзе і сталі папулярным фонам для фота ў сацыяльных сетках. Вазамі будуць аформлены прыпыначныя пункты і новыя ўчасткі дарог, сярод якіх пуцеправод-дублер.
На прэм'еру анімацыйнага фільма Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» для дзяцей малодшага ўзросту «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар святаў» запрашае 27 лютага ў 13:00 кінатэатр «Радзіма» Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат». Фільм складаецца з шасці эпізодаў, у якіх даступнай для маленькіх гледачоў мовай расказваецца аб важных дзяржаўных святах Беларусі, а таксама тлумачыцца значэнне дзяржаўнай сімволікі. Білеты можна набыць на сайце mogilevkino.by і ў касе кінатэатра. Даведкі па тэлефоне: 8 (0222) 42-19-49.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лютага падпісаў указ №78 аб узнагароджанні ордэнам Маці. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.