Архіў навін

Адкрыта рэгістрацыя на ўдзел у квэсце «Гэта ўсё маё роднае» ў Бабруйску. Пра гэта паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка.
Тэрытарыяльныя камісіі па выбарах Прэзідэнта былі ўтвораны на сумесных пасяджэннях мясцовых выканаўчых камітэтаў і прэзідыумаў мясцовых Саветаў дэпутатаў. У Магілёўскай вобласці створана 26 тэрытарыяльных камісій, сярод якіх адна абласная, 21 раённая, па дзве тэрытарыяльныя камісіі ў Магілёве і Бабруйску. Ужо прайшлі першыя арганізацыйныя паседжанні, дзе былі абраныя старшыні камісій, намеснікі і сакратары. Таксама зацверджаны графік працы камісій.
У Беларусі стартавала электаральная кампанія. Дэпутаты Парламента вызначылі на 26 студзеня 2025 года дату прэзідэнцкіх выбараў, а ЦВК Беларусі зарэгістравала 7 ініцыятыўных груп выбаршчыкаў па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. З 7 лістапада ініцыятыўныя групы пачалі збор подпісаў у маштабах усёй краіны, прычым першымі пайшлі ў народ прыхільнікі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Беларуска Анжэла Жылінская выйграла сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету па самба ў Астане, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. У фінале спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 72 кілаграмаў беларуска сустрэлася з Алесяй Пасылкінай з Расіі. Жылінская валодала перавагай, але за паўтары хвіліны да завяршэння паядынку прапусціла атаку саперніцы, якая перамагла дзякуючы праведзенаму болеваму прыёму.
Удзельнікаў і гасцей урачыстага рытуалу прыняцця Ваеннай прысягі новым папаўненнем 9 лістапада, прымала 5 асобная спецыяльная міліцэйская брыгада ўнутраных войскаў МУС у Магілёве.
15-16 лістапада рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» пройдзе ў Бабруйску, а 22-23 лістапада - у Магілёве. Аб гэтым журналістам расказала кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі Ганна Лукашэнка. Паводле яе слоў, арганізатары прыкладуць максімум намаганняў, каб кожны, хто прыйдзе на канцэрт у гэтых гарадах, застаўся задаволеным. Дарэчы, у Бабруйску таксама запланаваны ўдзел у шоу аднаго вядомага дуэта - выхадцаў з Бабруйска. Іх імёны пакуль не раскрываюцца.
У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» завяршыўся турнір з удзелам беларускіх і расійскіх гандбалістаў.
У Магілёве да гэтага асенне-зімовага перыяду замянілі амаль 26 км цеплавых сетак. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара - галоўны інжынер Магілёўскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства цеплаэнергетыкі Леанід Раманенка.
На плошчы Леніна ў Магілёве адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 107-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аддаць даніну павагі гістарычнай памяці і ўскласці кветкі да помніка сабраліся прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, партый, грамадскіх аб'яднанняў, жыхары і госці горада.
У Магілёўскай вобласці сёння пачаўся збор подпісаў у падтрымку вылучэння ў кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
У Чавусах 7 лістапада пасля рэканструкцыі адкрылі два масты праз раку Бася - на вуліцах Калініна і Ленінскай. Увод аб'ектаў стаў доўгачаканым падарункам для мясцовых жыхароў да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Сёння стартаваў збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
6 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё прыпыначнага пункта ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна. Раней тут была проста пляцоўка, дзе спыняўся аўтобус. Старшыня Дашкаўскага сельвыканкама Сяргей Галянтаў расказаў:
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца сёння ў Рэспубліцы Беларусь. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» і з'яўляецца выхадным днём у краіне.
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння пасяджэнне па разглядзе вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Магілёўскай вобласці за 9 месяцаў бягучага года.
Першы ў рэгіёне арэндны дом для медыцынскіх работнікаў адкрыўся ў Магілёве.
На першым пасяджэнні Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абраны яе кіруючы склад. Адкрыў першае пасяджэнне старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Як паведамлялася раней, абласная камісія ўтворана 4 лістапада ў максімальна магчымым складзе - 13 чалавек.
Начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч на семінары «Інфармацыйнае суправаджэнне выбарчай кампаніі: асноўныя этапы і асаблівасці арганізацыі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадала аб правілах перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.
Збор подпісаў грамадзянаў могуць ажыццяўляць толькі сябры ініцыятыўных груп. Аб гэтым паведаміла журналістам начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч на семінары «Інфармацыйнае суправаджэнне выбарчай кампаніі: асноўныя этапы і асаблівасці арганізацыі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
«Мы - за моцную і квітнеючую Беларусь!» - тралейбусы з такім лозунгам можна сустрэць на вуліцах Магілёва. Гэта ініцыятыва Магілёўскай абласной арганізацыі «Белая Русь». Актывісты ўпрыгожылі іх напярэдадні найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. ТРК «Магілёў»
Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» пацярпелі паражэнне, але выйшлі на першае месца ў чэмпіянаце Беларусі.
Магілёўскі абласны форум валанцёраў «Час выбраў нас!» сабраў сёння на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта больш за паўсотні хлопцаў і дзяўчат з ліку студэнтаў ВНУ і навучэнцаў ССНУ.
Сёння член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін сустрэўся з працоўным калектывам магілёўскай філіі «Тралейбусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе органы ўлады на тое, што ў ходзе выбарчай кампаніі ў краіне нельга расслабляцца. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па пытаннях правядзення выбараў 2025 года.
Прамую тэлефонную лінію 9 лістапада правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 ён адкажа па нумары тэлефона 8 (0222) 50-18-69.
Стартаваў прыём заявак на ўдзел у IV Рэспубліканскім прававым турніры «Сіла закона». Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце конкурсу.
Утварэнне тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Беларусі завершыцца 6 лістапада. Аб гэтым паведаміў 4 лістапада журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Інвестыцыі ідуць у рэгіёны. Так, па даручэнню Кіраўніка дзяржавы ў Беларусі рэалізуецца маштабная інвестыцыйная праграма «Адзін раён - Адзін праект». Пералік праграм налічвае 208 інвестыцыйных праектаў з іх 31 толькі ў Магілёўскай вобласці.
Магілёўская абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь створана на сумесным пасяджэнні прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта пад старшынствам Анатоля Ісачанкі.