Рус Бел Eng 中文

Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года»

1 красавіка 2020 стартаваў нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года».
 
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх увайшлі вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех» (у гэтай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў), «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг», «Эфектыўны індывідуальны бізнес».
 
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны былі накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.
 
Прыём заявак ажыццяўляўся да 1 чэрвеня 2020 года. Удзел у конкурсе бясплатны.
 
Па выніках правядзення ў 2020 годзе (па выніках дзейнасці суб’ектаў гаспадарання за 2019 год) Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.09.2020 № 558 вызначаны яго пераможцы.
 
У намінацыі «Паспяховы старт»:
 
таварыства з абмежаванай адказнасцю «КотикиСобачки», г. Магілёў;
 
У намінацыі «Стабільны поспех»:
таварыства з абмежаванай адказнасцю «ПРОТАС», Магілёўская вобласць;
 
У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»:
 
закрытае акцыянернае таварыства «Энерга Рамонт Сэрвіс», Магілёўская вобласць;
 
У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»:
 
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ліцейна-металургічная кампанія», г. Магілёў;
 
У намінацыі «Найлепшы індывідуальны бізнес»:
 
індывідуальны прадпрымальнік Тарабуева Вольга Васільеўна, Магілёўская вобласць.