Рус Бел Eng 中文

Будаўніцтва

У стадыі рэалізацыі знаходзіцца Дзяржаўная праграма «Будаўніцтва жылля» на 2021–2025 гады (далей– Дзяржаўная праграма), накіраваная на стварэнне ўмоў для задавальнення грамадзянамі патрэбы ў даступным і камфортным жыллі згодна з іх індывідуальнымі запытамі і фінансавыміі магчымасцямі.

За студзень-чэрвень 2021 г. у Магілёўскай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 131,172 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылых дамоў, у тым ліку 50,375 тыс.кв. метраў з дзяржаўнай падтрымкай.

У рэгіёне пабудавана 522 кватэры для 496 шматдзетных сем’яў агульнай плошчай 36,091 тыс. кв. метраў, 129 арэндных памяшканняў агульнай плошчай 7,108 тыс. кв. метраў, 1 шматкватэрны жылы дом з выкарыстаннем электрычнай энергіі для мэтаў ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы агульнай плошчай 1,014 тыс.кв. метраў. У індывідуальным жыллёвым будаўніцтве ўведзена ў эксплуатацыю 60,712 тыс. кв. метраў.

На тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 6,524 тыс.кв. метраў жылля.

Урадам Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці пастаўлена задача на 2021 год забяспечыць увод у эксплуатацыю 360,0 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля, у тым ліку 90,0 тыс. кв. метраў з дзяржаўнай падтрымкай, палепшыць жыллёвыя ўмовы для 970 шматдзетных сем’яў, увесці ў эксплуатацыю 12,2 тыс. кв. метраў агульнай плошчы арэндных памяшканняў, 0,4 тыс. кв. метраў агульнай плошчы памяшканняў сацыяльнага карыстання.

У студзені-чэрвені 2021 г. у Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1496 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 131,172 тыс. кв. метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, пабудавана 56,549 тыс.кв. метраў, або 43,1% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля, у тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 50,375 тыс. кв. метраў (36,091 тыс. кв. метраў – для шматдзетных сем’яў).

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 33,2 тыс. кв. метраў жылля, або 258,3% ад агульнага ўводу па рэгіёне.

Статьи: