Рус Бел Eng 中文

Спорт

У Магілёўскай вобласці праводзіцца работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту, якая мае асноўнай мэтай умацаванне здароўя нацыі, фізічнае развіццё, павышэнне прэстыжу вобласці на міжнародных спаборніцтвах.

Спорт найвышэйшых дасягненняў

Спартсмены Магілёўскай вобласці паспяхова выступаюць на самых буйных міжнародных спаборніцтвах.

На чэмпіянатах, Кубках і першынствах свету і Еўропы ў 2019 годзе заваявана 129 медалёў рознай вартасці, у тым ліку 71 па алімпійскіх відах спорту (у 2020 годзе – 30 медалёў), за 9 месяцаў 2021 года заваявана 122 медалі.

У 2019 годзе на II Еўрапейскіх гульнях спартсменамі Магілёўшчыны заваявана 10 медалёў (на I Еўрапейскіх гульнях – 6). Чэмпіёнам свету стаў Арцём Віннік (кікбоксінг). Прызёрамі чэмпіянату свету сталі Надзея Макарчанка, Віталь Асецкі, Андрэй Багдановіч (веславанне на байдарках і каноэ), Ірына Курачкіна (барацьба жаночая), Людміла Чыслова (кікбоксінг), Кацярына Кавалёва (бокс), Ілья Палазкоў (сучаснае пяцібор’е).

У 2020 годзе чэмпіёнам свету стала Анжэла Жылінская (самба), прызёрамі – Анастасія Скварцова, Дзмітрый Хахлоў, Уладзіслаў Бурдзь (самба).

У 2021 годзе прызёрам чэмпіянату свету стаў Ілья Палазкоў (сучаснае пяцібор’е), Надзея Макарчанка стала пераможцам і прызёрам чэмпіянату свету (веславанне на байдарках і каноэ). Чэмпіёнамі Еўропы сталі Ірына Курачкіна (барацьба вольная), Уладзіслаў Ліцвінаў (веславанне на байдарках і каноэ).

Важкі ўклад у падрыхтоўку спартсменаў высокага класа ўносяць Магілёўскае і Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву, чатыры абласныя цэнтры алімпійскага рэзерву. Выхаванцы гэтых устаноў паспяхова выступілі на Алімпійскіх гульнях у Токіа. У Алімпіядзе ўдзельнічала 16 спартсменаў вобласці па 9 відах спорту. Прызёрамі Алімпійскіх гульняў у Токіа сталі Ірына Курачкіна, Ванэса Каладзінская (барацьба вольная).

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці неаднаразова прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У 2021 год пяціразовым пераможцам Паралімпійскіх гульняў у Токіа стаў Ігар Бокій (плаванне). Пераможцам і прызёрам этапаў Кубка свету стаў Юрый Голуб (лыжныя гонкі, біятлон-інваспорт). Прызёрам этапаў Кубка свету стаў Васіль Шапцябой (біятлон-інваспорт).

Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву

У спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах вобласці займаецца 18799 спартсменаў-навучэнцаў (2020 год – 18895, 2019 год – 19010).

880 навучэнцаў спартыўных школ займаецца ў 50 класах з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў спартыўнай накіраванасці ў агульнаадукацыйных установах (2020/2021 навучальны год – 759 навучэнцаў, 2019/2020 навучальны год – 764 навучэнцаў).

У 2019 годзе праведзена аптымізацыя ДЮСШ прафсаюзаў «Марафон» і АСП ДЮСШ «Днепр». У 2020 годзе праведзена рэарганізацыя ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР № 2» і «Магілёўская гарадская СДЮШАР № 7», праведзена аптымізацыя ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР № 5».

У спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах вобласці працуе 855 трэнераў-выкладчыкаў, у тым ліку 640 штатных спецыялістаў. Рэалізацыю задач па падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву, забеспячэнні эфектыўнай падрыхтоўкі спартсменаў вобласці па відах спорту да ўдзелу ў афіцыйных рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах ажыццяўляе 49 спартыўных школ вобласці, у тым ліку 20 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і 29 спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ алімпійскага рэзерву.

Па выніках алімпійскіх Дзён моладзі Рэспублікі Беларусь 2020 года Магілёўская вобласць упершыню заняла 1 месца (2019 г. – 5 месца). Пераможцамі спаборніцтваў сталі зборныя каманды па біятлоне, вольнай барацьбе, барацьбе вольнай і жаночай, дзюдо, сучасным пяцібор’і, стральбе з лука. Прызавыя месцы заваявалі каманды па боксе, веласпорце, пляжным валейболе, мастацкай гімнастыцы, веславанні на байдарках і каноэ, конным спорце, канькабежным спорце, лёгкай атлетыцы, лыжных гонках, скачках на батуце, настольным тэнісе, тэнісе.

Матэрыяльная база

У Магілёўскай вобласці прыняты меры па ўдасканаленні матэрыяльна-тэхнічнай базы галіны.

У 2019 годзе завершана будаўніцтва футбольнага манежа і рэканструкцыя «Космас-корта» ў Магілёве. Пабудаваны міні-футбольныя пляцоўкі са штучным пакрыццём у Бялынічах, Краснаполлі, Асіповічах. Пабудавана футбольнае поле ў спартыўна-аздараўленчым цэнтры «Рудзея» Магілёўскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. У ДУА «СШ № 46 г. Магілёва» ўведзены ў эксплуатацыю спартыўны, трэнажорная і гімнастычныя залы, плоскасныя збудаванні.

У 2020 годзе завершана будаўніцтва біятлоннага комплексу ў Чавускім раёне, басейна ў ДУА «СШ № 46 г. Магілёва». Пабудаваны міні-футбольныя пляцоўкі са штучным пакрыццём у гарадах Клімавічы, Крычаў, Чавусы, Хоцімск.

У 2021 годзе ўведзена ў строй першая чарга фізкультурна-спартыўнага комплексу ў мікрараёне Фаціна г. Магілёва.

У г. Бабруйску ўведзены ў строй фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у ДУА «СШ № 35 г. Бабруйска» завершана будаўніцтва басейна, спартыўных залаў, плоскасных збудаванняў. Пабудаваны міні-футбольныя пляцоўкі са штучным пакрыццём у гарадах Кіраўск, Бабруйск.

З мэтай выканання плана мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў сферы фізічнай культуры і спорту ў вобласці праводзіцца маніторынг функцыянавання найбуйнейшых аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. Сярэднеабласная загрузка спартыўных збудаванняў за 2019 год склала 81,5%, за 2020 год – 62,8%, за 9 месяцаў 2021 года – 73,5%.

Сума даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці, уключаючы платныя паслугі ўстаноў фізічнай культуры, па Магілёўскай вобласці за 2019 год склала 8,76 млн. рублёў (тэмп росту да аналагічнага перыяду 2018 года – 137,4%), за 2020 года – 7,67 млн. рублёў (тэмп росту 2020 г. да 2019 г. – 86,5%), за 9 месяцаў 2021 года – 7,1 млн. рублёў (тэмп росту да аналагічнага перыяду 2020 года 126,9%).

Забяспечана выкананне дзяржаўнага стандарту ў Магілёўскай вобласці па галіне «Фізічная культура і спорт». Гэты паказчык за 2019 год склаў 1,53 базавай велічыні на аднаго жыхара пры заданні 0,5 базавай велічыні на год, за 2020 год – 1,54 базавай велічыні. Гэты паказчык за 9 месяцаў 2021 года склаў 1,2 базавай велічыні на аднаго жыхара пры заданні 0,7 базавай велічыні на год.

Фізічная культура

Многае зроблена па далучэнні насельніцтва да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і масавым спортам. Ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці створаны і функцыянуюць цэнтры (клубы) па месцы жыхарства. Да заняткаў фізічнай культурай, спортам і турызмам прываблена звыш 259 тысяч чалавек (для параўнання ў 2019 годзе – звыш 255 тысяч чалавек).

У вобласці праводзіцца вялікая колькасць спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і турысцкіх мерапрыемстваў. Сталі традыцыйнымі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболе «Скураны мяч», хакеі «Залатая шайба», біятлоне «Снежны снайпер».

У вобласці вядзецца праца па ўкараненні і папулярызацыі Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь (далей – ДФАК) ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў. У 2019 годзе прыняло ўдзел у здачы нарматываў 70510 чалавек (выканалі нарматыў 844 чалавекі), у 2020 годзе – 1835 чалавек (нарматывы не выконваліся, мерапрыемствы практычна не праводзіліся ў сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам), за 9 месяцаў 2021 года – 50512 чалавек (выканалі нарматыў 1004 чалавекі).

За 2019 год у вобласці праведзена 3837 фізкультурна-аздараўленчых, турысцкіх і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх прыняло ўдзел 197983 чалавекі, у 2020 годзе – 1755 мерапрыемстваў, 77496 чалавек, за 9 месяцаў 2021 года – 1303 мерапрыемствы, 109815 чалавек.

Працягваецца праца па прапагандзе здаровага ладу жыцця. У 2019 годзе праведзены шэраг буйных спартыўна-масавых спаборніцтваў. Велакарнавалы ў Магілёве і Бабруйску сабралі па 1000 чалавек. На высокім арганізацыйным узроўні прайшла рэспубліканская Спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту. У другім Магілёўскім Мебелаін-марафоне прыняло ўдзел звыш 5 тысяч спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама спартсмены з Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны. З 2020 года ў межах рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») праводзіцца адкрыты сілавы турнір Магілёўскай вобласці па паўэрліфтынгу. У 2021 годзе праведзены масавыя велапрабегі ў Бабруйску і Магілёве, традыцыйны Асіповіцкі міжнародны марафон і цэлы шэраг іншых мерапрыемстваў.

Статьи: