Рус Бел Eng 中文

Інвестару

Станоўчы ўплыў на эканоміку Магілёўскай вобласці аказвае дзейнасць замежных кампаній, іх колькасць пастаянна расце. Пры гэтым развіваецца не толькі абласны цэнтр, але і рэгіёны. Нароўні з буйнымі прамысловымі флагманамі эфектыўна працуюць такія прыватныя кампаніі, як «Сервалюкс» у Магілёўскім раёне, «Белзамежбуд» у Крычаве, «Тэхнаніколь» у Асіповічах і шэраг іншых. Большая частка прадукцыі гэтых прадпрыемстваў прадаецца на экспарт. Новыя тэхналогіі спрыяюць стварэнню новай эканомікі–эканомікі ведаў, інавацый, новых бізнес-працэсаў, якія забяспечваюць лідарства і канкурэнтаздольнасць.

Дзякуючы навукова-тэхнічнай думцы і асабістай ініцыятыве канкрэтных людзей, на тэрыторыі вобласці з’явіліся сучасныя высокатэхналагічныя прадпрыемствы «Тэхналіт», «Алтимед», «Куво», «Дыдактыка», «Стрым» і іншыя. Кіраўнікі гэтых калектываў –заслужаныя людзі, дасягненні якіх адзначаны на самым высокім узроўні. Новыя прадпрыемствы, уведзеныя ў эксплуатацыю ў межах інвестыцыйных дагавораў: завод па вытворчасці сінтэтычных мыйных сродкаў і тавараў бытавой хіміі ў г. Асіповічы (ІВУП «Парфумерна-касметычная фабрыка “Сонца”»); завод металаканструкцый на тэрыторыі складскога комплексу ў вёсцы Салтанаўка Магілёўскага раёна (ААТ «Протас»); вытворчы цэх па вырабе фільтраваных элементаў (ПВГУП «Влатокс Групп»); завод па вытворчасці цэментава-стружкавай пліты ў Крычаве (ЗАТ «Белзамежбуд» і СТАА «ЦСП БЗС»). УПНВП «Тэхналіт» рэалізаваны праект па пашырэнні дзеючай вытворчасці камплектуючых для машынабудавання ў Магілёве. У выніку з ужываннем новых тэхналогій ліцця і металаапрацоўкі асвоена вытворчасць удасканаленай прадукцыі (гільзаў цыліндраў, у тым ліку біметалічнага тыпу для рухавікоў унутранага згарання і кампрэсараў для чыгуначнай, спецыяльнай тэхнікі і тэхнікі двайнога прызначэння). ЗАТ «Алтимед» у горадзе Асіповічы праведзена мадэрнізацыя вытворчасці дэнтальных імплантатаў і эндапратэзаў тазасцегнавога сустава. У вобласці значнае развіццё атрымала альтэрнатыўная энергетыка, пабудаваныя ветрапаркі ў Дрыбінскім, Горацкім, Магілёўскім, Мсціслаўскім і Шклоўскім раёнах, а таксама фотаэлектрастанцыі ў Быхаўскім, Касцюковіцкім, Магілёўскім і Чэрыкаўскім раёнах.

На тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» кампаніяй групы «Кронаспан» уведзены ў эксплуатацыю пускавы комплекс па выпуску арыентавана-стружкавых пліт, ЗТАА «ВМГ Індустры» ўведзены ў эксплуатацыю вертыкальны інтэграваны дрэваапрацоўчы комплекс па вытворчасці мэблі, гнутаклееных дэталяў, ЗТАА «Мебелаін» асвоена вытворчасць корпуснай шпаніраванай мэблі з калекцыі фірмы IKEA.

 

Інвестыцыі ў Магілёўскую вобласць з-за мяжы. За студзень-сакавік 2021 г. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 100,2 млн. долараў ЗША інвестыцый.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый вобласці былі субекты гаспадарання Нідэрландаў (37,2% ад усіх інвестыцый), Расійскай Федэрацыі (32,1%) і Кіпра (8,5%).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 96,9 млн. долараў ЗША, або 96,7% ад усіх замежных інвестыцый.

Інвестыцыі з Магілёўскай вобласці за мяжу. За студзень-сакавік 2021 г. арганізацыямі вобласці (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на суму 31,1 млн. долараў ЗША.

Значныя абёмы інвестыцый арганізацыямі вобласці былі накіраваны субектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (91,3% ад усіх накіраваных інвестыцый), Казахстана (7,2%).

На долю прамых інвестыцый прыходзілася 99,95% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

 

 
 
 

Статьи: