RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Паўднёва-ўсходнi рэгіён Магілёўскай вобласці

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 года №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці»

У мэтах комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці (тэрыторыя Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў) прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».

Указ прадугледжвае стварэнне шэрагу прэферэнцый. Для фізічных асоб прадастаўляецца льгота па выплаце падаходнага падатку (стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы). Для наймальнікаў і камерцыйных арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, Указам прадугледжаны льготы па абавязковых страхавых узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (24%). Фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у перыяд з 1 ліпеня 2015 г па 31 снежня 2025 г. ажыццяўляецца ў памеры 50% за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 50% – сродкаў кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая 2020 года падпісаў указ №177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».

Дакумент падаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Гэта дазволіць стварыць дадатковыя ўмовы для комплекснага развіцця гэтага рэгіёна, павышэння ўзроўню жыцця насельніцтва.

Указам вызначаны парадак прадастаўлення арганізацыям выплат з рэспубліканскага бюджэту на пакрыццё да 35% капітальных выдаткаў, якія яны панясуць пры рэалізацыі ў 2021–2025 гадах інвестыцыйных праектаў. Пералік гэтых праектаў вызначаецца ўрадам на падставе прапаноў Магілёўскага аблвыканкама.

Райвыканкамам рэгіёна прадастаўлены паўнамоцтвы на распараджэнне маёмасцю, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і ўключана ў пералік невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай. Акрамя таго, у грамадзян з’явілася магчымасць атрымліваць ва ўласнасць арэнднае жыллё і незапатрабаваныя жылыя памяшканні. Дакументам прадугледжаны і іншыя меры падтрымкі, у тым ліку па тэхнічным перааснашчэнні сельскагаспадарчай вытворчасці і будаўнічых арганізацый.

 

З пачатку дзеяння Указа № 235 і па 2023 год уключна ў эканоміку і сацыяльную сферу рэгіёну накіравана каля 2,0 мільярдаў рублёў інвестыцый у асноўны капітал. Больш за 50,4 мільёнаў долараў прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове. Створаны 322 новыя камерцыйныя арганізацыі. На наваствораныя працоўныя месцы працаўладкавана больш за 3,1 тыс. чалавек.

У развіцці рэальнага сектара эканомікі праведзена мадэрнізацыя цэментных заводаў шляхам іх пераводу на мясцовыя віды паліва - торфабрыкет. У выніку доля мясцовых відаў паліва на заводах павялічылася да 30%.

Цэментны кластар папоўніў у Крычаўскім раёне новы завод па вытворчасці цэментна-стружкавых пліт, які адкрыў «Белзамежбуд». Харчовай - вытворчасць кукурузных палачак «Дамачая».

Пабудаваны дрэваапрацоўчыя цэхі ў Клімавіцкім, Касцюковіцкім, Краснапольскім лясгасах, сушыльныя комплексы - у Краснапольскім і Чэрыкаўскім. Таксама для лясгасаў была закуплена неабходная тэхніка.

З удзелам сродкаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у вёсцы Перагон Слаўгарадскага раёна ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» пабудаваны свінагадоўчы комплекс на 24 тысячы галоў. Таксама рэалізаваны праект па стварэнню інавацыйнай вытворчасці кандытарскіх вырабаў з устаноўкай лініі на ПТВП «Чырвоны харчавік-Слаўгарад» у г. Слаўгарадзе. У Клімавіцкім раёне рэалізаваны адзін з найбольш маштабных інвестыцыйных праектаў Магілёўскай вобласці - будаўніцтва свінагадоўчага рэпрадуктара на 3 600 галоў асноўных свінаматак у ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў».

У цяперашні час праводзіцца праца па стварэнні ў Краснапольскім і Хоцімскім раёнах комплексаў па вытворчасці рыб каштоўных парод, вытворчай магутнасцю 1 тысяча тон у год кожны, у Чэрыкаўскім раёне - рыбаводнага комплексу па вытворчасці аплодненай ікры вясёлкавай стронгі, а таксама па будаўніцтве комплексу па адкорме свіней вытворчай магутнасцю 51 тысяча галоў у год паблізу в. Барысавічы Клімавіцкага раёна ў ААТ «Клімавіцкі камбінат хлебапрадуктаў».

Статьи: