RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Моладзь

Маладосцьгэта магутная стваральная энергія, нестандартнае мысленне, гэта пошук і рух, невычэрпны аптымізм і вера ў свае сілы, гэта жаданне ствараць новае, тварыць добрае і вечнае!

Дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Магілёўскай вобласці праводзіцца з улікам сучасных умоў, рэгіянальных магчымасцяў і, вядома ж, ініцыятыў самой моладзі. Несумненна, многае залежыць ад канкрэтных людзей, якія працуюць з моладдзю. Таму важная ўвага надаецца прадуктыўнаму ўзаемадзеянню органаў улады, устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і якаснаму падбору кадраў. У ліку першачарговых задач – выяўленне, падтрымка ініцыятыўнай, з ярка выражанымі арганізатарскімі здольнасцямі моладзі, якая гатовая весці за сабой, прымаць удзел у розных сферах жыцця грамадства, уносіць новыя ідэі і рэалізоўваць іх.

Так, сёння больш за 60 працэнтаў маладых людзей, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, з’яўляюцца членамі БРСМ, 11 прадстаўнікоў саюза – дэпутаты раённых Саветаў дэпутатаў, 6 узнагароджаны Ганаровым знакам БРСМ. 90% ад усіх працаўладкаваных у студэнцкіх атрадах – члены БРСМ.

Ганарымся сваёй краінай

Сёння наспела неабходнасць гаварыць аб прынцыпова новым разуменні ролі моладзі, якая імкнецца да актыўнага самавызначэння і самасцвярджэння. Яна дынамічная. Таму фарміраванню ў маладых людзей грамадзянскасці і патрыятызму надаецца асаблівая ўвага. У нашай вобласці дзейнічаюць ваенна-патрыятычныя клубы, праводзяцца ваенныя рэканструкцыі з удзелам моладзі, рэалізуюцца патрыятычныя праекты. Практычна ва ўсіх рэгіёнах дзейнічаюць маладзёжныя парламенты. Маладыя лідары атрымліваюць магчымасць праявіць свае арганізатарскія здольнасці, навучыцца кіраўніцкай дзейнасці. Магчымасць удзельнічаць у дзейнасці маладзёжнага парламента імпануе юнакам і дзяўчатам, дазваляе выказаць сваё меркаванне і бачанне.

Маладзёжны ўдзел разглядаецца ва ўсім свеце як фундаментальны прынцып палітыкі. Ключавая яго ідэя заключаецца ў прадастаўленні маладым людзям магчымасці аказваць уплыў на ўсе пытанні, якія закранаюць іх жыццё. Дзяржава не кантралюе моладзь, а дапамагае развіваць патэнцыял! Вельмі важна, каб маладыя людзі станавіліся ініцыятарамі пазітыўных змен у грамадстве.

Сям’я – аснова ўсіх асноў

Падтрымка маладых сем’яў заўсёды была і застаецца адным з прыярытэтаў палітыкі Беларусі. І таму пацвярджэннем з’яўляецца мноства мерапрыемстваў, праграм і конкурсаў, накіраваных на ўвагу да маладых сем’яў «Найлепшае сельскае маладзёжнае падвор’е», «Гэты дзень для цябе, мама!», «Найлепшая сям’я Магілёўшчыны», «Тата-зал». З гадамі ў моладзі не згасае цікавасць да аднаго з найбуйнейшых праектаў «Уладар сяла».

Трэнд на ЗЛЖ

Усё больш значным становіцца здаровы лад жыцця сярод моладзі. Сёння Магілёўская вобласць валодае сучаснай спартыўнай базай. Ствараюцца ўмовы і для развіцця папулярных экстрэмальных напрамкаў у спорце: варкаўта, велатрыяла, скейтбордынга, ролер-спорту і інш, і гэта дае вынік.

Вучоба – гэта веды, знаёмствы і магчымасці

У нашым рэгіёне, як і ў краіне ў цэлым, робіцца многае, каб кожны малады чалавек мог праявіць сябе ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі. Больш за тое, калі нейкіх навыкаў не хапае, але ёсць жаданне іх атрымаць – заўсёды пойдуць насустрач. Магілёўшчыне патрэбныя як таленавітыя навукоўцы, так і ініцыятыўныя прадпрымальнікі і аграрыі, прафесійныя ўрачы і настаўнікі. Таму ў вобласці дзейнічае эфектыўная сістэма ўзаемадзеяння ўстаноў усіх адукацыйных узроўняў, накіраваная на павышэнне якасці і эфектыўнасці практыка-арыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў, паглыбленне сувязяў з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў і рынкам працы. Прыкладам паспяховай прафарыентацыі школьнікаў можа паслужыць супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі Горацкага раёна і Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў межах праекта «Малая акадэмія». Аналіз вынікаў працы праекта паказаў, што навучэнцы «Малой акадэміі» ў поўным складзе паступаюць ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Такая праца і ў далейшым будзе спрыяць падбору прафесійна арыентаваных абітурыентаў.

У рэгіёне праводзіцца вялікая інфармацыйная праца з абітурыентамі. Будучыя студэнты павінны ведаць аб магчымасцях і якасці айчыннай адукацыі. Сёння мы гаворым аб удасканаленні сістэмы адукацыі, укараненні новых методык, стварэнні, так званых «тры нуль» універсітэтаў, развіцці дыстанцыйнага навучання.

Калі праца карысная і крутая!

Праца – гэта не толькі пра занятасць дзеля матэрыяльнага ўзнагароджання. Гэта яшчэ і пра тое, што працаваць можна весела, адчуваючы падтрымку і ўзаемаінтэрэс, атрымліваючы задавальненне ад таго, чым ты заняты, размаўляючы, падзяляючы інтарэсы іншага, рэалізуючы свае таленты і амбіцыі.

Грамадскасць і органы ўлады вобласці цесна ўзаемадзейнічаюць з моладдзю на месцах. Робячы ўсё магчымае, каб праца не ператваралася ў нейкі тэхнічны працэс, а каб існавала настаўніцтва, нараджалася адзінства, каб хацелася і за межамі працоўнага месца праводзіць час цікава і з карысцю. Горацкі раён у новым фармаце рэалізуе ініцыятыву – абласны форум сельскай моладзі. Многія ўдзельнікі форума ў далейшым атрымліваюць запрашэнне на Пацёмкінскі баль, які напярэдадні Новага года збірае маладых спецыялістаў вобласці ў гістарычным музеі горада Крычава. Гэтага касцюмаванага свята моладзь заўсёды чакае з асаблівым пачуццём хвалявання.

Штогод маштабна разгортваецца праца студэнцкіх атрадаў. Сёлета з іх дапамогай у вобласці падчас трэцяга працоўнага семестра будзе задзейнічана каля 4 тысяч студэнтаў і навучэнцаў.

Запальваючы зоркі

У Магілёўскай вобласці створана сістэма мер па сацыяльнай падтрымцы таленавітай і з ярка выяўленымі арганізатарскімі здольнасцямі моладзі.

Штогод, пачынаючы з 2003 года, найлепшым навучэнцам, студэнтам і маладым работнікам прысуджаецца спецыяльная прэмія Магілёўскага абласнога камітэта ў сацыяльнай сферы з уручэннем дыплома і грашовага ўзнагароджання ў памеры 50 базавых велічынь.

Удасканальваецца механізм дзяржаўнай падтрымкі таленавітай моладзі на рэгіянальным узроўні. Прэміі, стыпендыі пераможцам алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, моладзі, якая мае высокі ўзровень дасягненняў у працоўнай і грамадскай дзейнасці, заснаваны ў многіх гаррайвыканкамах. Сацыяльная падтрымка ажыццяўляецца таксама шэрагам прадпрыемстваў і арганізацый.

Моцныя адзінствам

Спартакіяды, кірмашы талентаў, дні моладзі, фотавелаквесты, КВЗнаўскі рух, дабрачынныя акцыі, суботнікі, форумы і марафоны не дзеляць моладзь на саюзную і не, даючы магчымасць для самарэалізацыі кожнаму, гуртуючы, ствараючы ўмовы для нефармальных зносін, у якім нараджаецца адзінства.

І ўсе як адзін актыўныя

Колькасць яркіх і крэатыўных праектаў, якія ініцыіруе і рэалізуе моладзь Беларусі і, у прыватнасці, Магілёўшчыны, проста захапляе. Іх актуальнасць, патрэбнасць, якасць і падыходы выканання па-за нейкаім абмеркаваннем – гэта пастаянна бурлівы паток, іскрысты ідэямі.

Вітаецца падтрымка маладзёжных ініцыятыў на прадпрыемствах, накіраваных у першую чаргу на ўдасканаленне вытворчасці. Развіццю дзелавой і грамадскай актыўнасці маладых работнікаў прадпрыемстваў спрыяе іх удзел у дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў (прафесійныя саюзы, ГА «БРСМ», ГА «Белая Русь»), якія фарміруюць у моладзі пачуццё карпаратыўнасці, адказнасці і гаспадарскага стаўлення да працы, далучаюць да арганізацыі свайго побыту і вольнага часу.

А чаго вартыя праекты, якія гучна заявілі аб сабе: «Мы – грамадзяне Беларусі! », «РаЗАм з бацькамі», «Беларусь – крыніца натхнення», «Моладзь за ўраджай!», «Сто ідэй для Беларусі», «Студэнты. Бяспека. Будучыня», «Праз спорт і зносіны – да здароўя кожнага», «Каралева студэнцтва», «Уладар сяла», «Студэнт года», «Падары немаўляці вышыванку» і многія іншыя.

Для дружбы няма адлегласцяў і перашкод

Магілёўшчына нярэдка становіцца пляцоўкай для рэалізацыі маладзёжных праектаў розных узроўняў ад мясцовых ініцыятыў да буйных міжнародных праектаў. Геаграфічнае становішча дазваляе развіваць сяброўскія і партнёрскія адносіны з многімі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Так, напрыклад, форумы моладзі з Бранскай і Смаленскай абласцямі прадастаўляюць магчымасць абмяняцца думкамі, пазнаёміцца з гісторыяй і культурай, прэзентаваць вопыт работы валанцёрскага руху, а таксама абмеркаваць тэму бяспекі інфармацыйнай прасторы і развіцця бізнесу ў маладзёжным асяроддзі. Вынікі маладзёжных зносін такога фармату – матывацыя на будучыню, адзінства мэтаў і далейшае супрацоўніцтва ў межах падпісаных пагадненняў.

Горад Магілёў шмат гадоў запар прымае ўдзельнікаў інтэлектуальных гульняў для моладзі Саюзнай дзяржавы. Каманды з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Смаленска, Бранска, Мінска, Магілёва, Гомеля і іншых гарадоў спаборнічаюць за права быць найлепшымі ў турнірах «Зімовы ліс» і «Сакавіцкі леў».

Магілёўская вобласць заўсёды адкрытая для цікавых і перспектыўных праектаў, тут заўсёды рады новым знаёмствам і сябрам з канструктыўнымі прапановамі і гатоўнасцю да супрацоўніцтва.

 

 

Статьи: