Рус Бел Eng 中文

Турызм

На пачатак 2021 года ў Магілёўскай вобласці ажыццяўлялі турыстычную дзейнасць 93 арганізацыі, паслугамі якіх за 2020 год скарысталася 32,5 тыс. турыстаў і экскурсантаў, у тым ліку 14,8 тыс. турыстаў і 17,6 тыс. экскурсантаў.

Колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь і абслужаны турыстычнымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе, склала 2,5 тыс. чалавек. Найбольшая колькасць замежных турыстаў і экскурсантаў даводзілася на расійскіх грамадзян (80,5%). Сярод астатніх краін свету лідарамі па колькасці наведванняў Рэспублікі Беларусь сталі Ізраіль, Германія, Латвія. Сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Рэспубліцы Беларусь, абслужаных турыстычнымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці, склала 2 дні.

Колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі за мяжу, склала 11,3 тыс. чалавек. У краіны СНД арганізавана выехала 5,3%, у краіны ЕЗ – 2,7%, іншыя краіны свету – 92,1%.

У мінулым годзе найбольш наведвальнымі замежнымі краінамі былі Егіпет, Турцыя, Расійская Федэрацыя, Чарнагорыя, Албанія. На долю гэтых краін прыходзілася 90,5% ад агульнай колькасці арганізаваных турыстаў і экскурсантаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі за мяжу. Сярэдняя працягласць знаходжання беларускіх турыстаў за мяжой – 10 дзён.

На 1 студзеня 2021 года ў вобласці падавалі паслугі па размяшчэнні 69 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння. Міжнародную класіфікацыю па зорках мела 5 гасцініц і адзін турысцка-гасцінічны комплекс вобласці.

На тэрыторыі вобласці функцыянуе 52 санаторна-курортныя, аздараўленчыя арганізацыі і іншыя спецыялізаваныя сродкі размяшчэння. Большасць асоб, размешчаных у санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях, – грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

 

 

Статьи:

19.02.2020 - 09:13

Tax Free ў Беларусі